image_pdfimage_print

Спасылка на інтэрнэт-рэсурс, накіраваны на прафілактыку наркаманіі, аказанне дапамогі нарказалежным і сузалежным  POMOGUT.BY

 

Аддзел унутраных спраў Гомельскага райвыканкама ажыццяўляе набор грамадзян для паступлення на дзённую форму навучання ва ўстановы адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У УА «Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь»

для атрымання вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «правазнаўства» (спецыялiзацыi: «аператыўна-вышуковая дзейнасць», «адміністрацыйна-прававая дзейнасць», «судова-пракурорска-следчая дзейнасць», «судовыя крыміналістычныя экспертызы», «крымінальна-выканаўчая дзейнасць»).

У УА «Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь»

для атрымання вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «правазнаўства» (спецыялiзацыi: «адміністрацыйна-прававая дзейнасць», «прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі», «прававое забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці».

Абітурыенты, якія ўдзельнічаюць у конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі, здаюць тры ўступныя іспыты ў форме цэнтралiзаванага тэсцiравання:

беларуская або руская мова (па выбары абітурыента);

грамадазнаўства;

замежная мова (па выбары абітурыента).

У конкурсе для атрымання вышэйшай адукацыі могуць прымаць удзел юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў (на час паступлення), якія маюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную з агульнай сярэдняй або сярэднюю спецыяльную адукацыю.

Па пытаннях паступлення просьба звяртацца ў АУС Гомельскага райвыканкама (г. Гомель, ул.Сцяпана Разіна 9) або па тэл. у г. Гомелі: 51-17-84

ЗАПРАШАЕМ НА СЛУЖБУ Ў ОРГАНЫ ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Аддзел унутраных спраў Гомельскага райвыканкама праводзіць прыём на службу ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь грамадзян ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, здольных па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя, выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў.

Запрашаем на субяседаванне па разглядзе Вашай кандыдатуры для праходжання службы па наяўных вакантных пасадах.

Наш адрас: 246047, г. Гомель, вул. Сцяпана Разіна, д.9, АУС Гомельскага райвыканкама.

Час прыёму: з 9.00 да 13.00 гадзін, з 14.00 да 18.00 гадзін у працоўныя дні. Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефоне ў г. Гомелi: 8-0232- 51-17-84.

Як не стаць ахвярай рабаўнікоў  (doc.96 KB)

Кіберзлачыннасць (doc. 33 КВ)

 Замежнікі пад кантролем  (doc. 32 КВ)

 Усё пра спайсе  (doc. 36 KB)

 «Спыніць спайс-апакаліпсіс»  (doc. 40 КВ)

 Аб адказнасці за парушэнні правілаў аб здзелках з каштоўнымі металамі і камянямі  (doc. 44 КВ)

Як пазбегнуць крадзяжу з аўтамашыны:

– прыбірайце з салона машыны ўсе прадметы, якія могуць прыцягнуць увагу злодзея (аўтамагнітолу, радыётэлефон, сумкі, фотаапарат, і г.д.) і стаць прычынай узлому;
– не пакідайце ў аўтамашыне дакументы і каштоўныя паперы;
– ня хавайце рэчы ў багажнік на вачах у старонніх грамадзян;
– не губляйце пільнасць пры вымушаным прыпынку, падчас дробнага рамонту, замены праколатага кола. У такі момант таксама вялікая верагоднасць крадзяжу каштоўных прадметаў з салона аўтамабіля;
– не пакідайце на ноч аўтамабіль у неасветленым месцы, лепш паставіць яго на ахоўную стаянку ці ў ахоўны гаражны калектыў;
– пакідаючы аўтамабіль, праверце, ці добра зачынены дзверы і вокны аўтамабіля;
– абсталёўвайце аўтамабіль аўтасігналізацыяй.
Калі ж вы сталі сведкам крадзяжу або самі пацярпелі ад дзеянняў зламыснікаў, неадкладна паведаміце аб гэтым у міліцыю (102).
Памятайце! Захаванне названых мер засцярогі дапаможа вам захаваць сваю маёмасць.

Мая дача – мая крэпасць -?   (doc. 69 КБ)

Інтэрнэт-махлярства – памятка для грамадзян  (rar. 940 КБ)

Інфармацыя для грамадзян Украіны, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь  (doc. 69 КБ)

Рытарычным пытаннем «Веласіпед – гэта раскоша ці сродак руху?» задаецца кожны чалавек, набываючы двухколавага каня, таму што кошт некаторых байкаў можа перавышаць тысячу долараў. З кожным годам павялічваецца колькасць веласіпедаў, якія знаходзяцца ў карыстанні ў грамадзян і, на жаль, разам з гэтым расце і крымінальная цікавасць да гэтага сродку перамяшчэння. Веласіпед – вельмі каштоўная і, пры гэтым, часцяком нядбайна захоўваемая маёмасць. Гэтай абыякавасцю і халатнасцю і карыстаюцца зламыснікі. Веласіпеды выкрадаюць або з мэтай перапродажу, альбо з хуліганскіх памкненняў. Для веласіпедыста страта двухколавага сябра – падзея непрыемная і крыўдная.

У гэтым годзе на тэрыторыі Гомельскага раёна зарэгістравана 13 крадзяжоў веласіпедаў. У 7 выпадках зламыснікі былі ўстаноўлены.

У мэтах прафілактыкі крадзяжоў веласіпедаў, а таксама для больш аператыўнага раскрыцця крадзяжу і прыцягнення вінаватага да адказнасці ў органах унутраных спраў Гомельскай вобласці створана і функцыянуе электронная база дадзеных веласіпедаў і іх уладальнікаў. Паставіць на ўлік у міліцыю свайго двухколавага сябра можа кожны жадаючы. Працэдура гэта бясплатная, і для гэтага неабходна ўсяго толькі звярнуцца да ўчастковага інспектара, альбо любога супрацоўніка міліцыі, якога вы сустрэнеце на вуліцы. У далейшым дадзеныя аб веласіпедзе і яго ўладальніку будуць пастаянна захоўвацца ў базе дадзеных. Разам з тым, калі веласіпед знаходзіцца ў базе дадзеных, гэта не азначае, што грамадзяне не павінны клапаціцца аб захаванні сваёй маёмасці. У гэтай сувязі супрацоўнікі міліцыі заклікаюць уладальнікаў праяўляць пільнасць і памятаць пра элементарныя меры па захаванні маёмасці. Адзіны гарантаваны спосаб абароны ад крадзяжу – не пакідаць веласіпед без нагляду. Калі ўсё ж веласіпед даводзіцца пакідаць, то абавязкова замыкаць яго велазамком. Нават калі адлучаўся літаральна на хвіліну, каб забегчы ў краму.

Калі магчыма, пакідайце веласіпед у такім месцы, каб ён заставаўся ў вас у полі зроку, пакуль вы знаходзіцеся ўнутры будынка, напрыклад, сядзіце ў кафэ. Веласіпед пры гэтым усё роўна павінен быць прышпілены.

Не варта давяраць нагляд за веласіпедам выпадковым і незнаёмым людзям, напрыклад, прадаўцу з бліжэйшага ларка. Пажадана пакідаць веласіпед у поле зроку камер відэаназірання, калі такія маюцца паблізу.

Прышпільваючы веласіпед да агароджы, парэнчаў або падобных канструкцый, пераканайцеся ў яе надзейнасці і ўстойлівасці.

Прыкоўвайце веласіпед за кола і раму, а калі дазваляе даўжыня троса – за абодва колы і раму.
Згодна з часткай 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь таемны крадзеж маёмасці (крадзеж) прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, папраўчых работ на тэрмін да 2 гадоў, або арышт на тэрмін да 6 месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да 3 гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў.

Аб згубным уплыве курыльных сумесяў на арганізм чалавека  (doc. 38 КБ)