image_pdfimage_print

Гомельская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету

Гомельская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Адрас: г. Гомель, вул. Чарняхоўскага, 12 А

тэл. 8 (0232) 32 70 00

Начальнік абласной інспекцыі – Несцер Уладзімір Уладзіміравіч

Намеснік начальніка абласной інспекцыі – начальнік аператыўнага аддзела  – Гарачы Вячаслаў Аляксандравіч

Намеснік начальніка абласной інспекцыі – начальнік аддзела дзяржаўнага кантролю  – Петрусевіч Андрэй Аляксандравіч

Графік працы:

панядзелак – пятніца з 09:00 18:00

выхадныя дні: субота, нядзеля

 

Тэлефон даверу:  32-70-00, 37533 633-36-09

Сайт Дзяржінспекцыі: http://gosinspekciya.gov.by/

Прыём грамадзян:  па папярэднім запісе па тэлефоне:  33-27-08

Гомельская міжраённая інспекцыя ажыццяўляе ў межах сваёй кампетэнцыі дзяржаўны кантроль за аховай і выкарыстаннем дзікіх жывёл, якія адносяцца да аб’ектаў палявання і рыбалоўства, драўнінна-хмызняковай расліннасці і іншых дзікарослых раслін, ляснога фонду, зямель пад дзікарослай драўнінна-хмызняковай расліннасцю (насаджэннямі)

Асноўнымі задачамі інспекцыі з’яўляюцца:

  • ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за выкананнем законаў, рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў, якія рэгулююць адносіны аховы і выкарыстання аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету, зямель;
  • ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за забеспячэннем рыбаводнымі арганізацыямі захаванасці рыбы, якая змяшчаецца ў сажалках гэтых арганізацый.

Зона адказнасці Гомельскай абласной інспекцыі: Гомельскі, Рэчыцкі, Добрушскі, часткова Лоеўскі і Веткаўскі раёны Гомельскай вобласці

Тэлефон гарачай лініі Гомельскай міжраённай інспекцыі: 8 (0232) 32 70 00.

Для інфармавання

У мэтах папярэджання адміністрацыйных правапарушэнняў, зацвярджэння прынцыпаў справядлівасці і гуманізму, пачынаючы з 20 сакавіка і на працягу ўсяго нераставага перыяду Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь праводзіць маштабную кампанію па канфіскацыі браканьерскіх сетак.

Грамадзянам прапануецца добраахвотна здаць наяўныя ў іх сеткі, сеткаматэрыялы і прылады. Пры гэтым прыцягваць да адказнасці за захоўванне забароненых прылад лоўлі іх не будуць.

У перыяд вясновага нерасту вылаў рыбы сеткамі наносіць найбольшую шкоду яе ўзнаўленню. А нанесеная шкода, якую кампенсуюць парушальнікі, вылічаецца па патройных таксах.

Таму інспектары стараюцца адбіраць браканьерскія прылады да таго, як яны патрапяць у вадаём, а іх гаспадары нажывуць масу праблем і фінансавых абавязацельстваў.

На падставе выкладзенага, Гомельская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць усіх жадаючых здаць сеткі грамадзян паведамляць па тэлефоне даверу 37533 633-36-09, (80232 32-70-00).