2021 год будзе адзначаны важнай падзеяй у жыцці нашай краіны: прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі – людзі розных сацыяльных груп, прафесій і узростаў – абмяркуюць актуальныя пытанні жыцця дзяржавы і грамадства, падвядуць вынікі мінулай пяцігодкі, выпрацуюць напрамкі стратэгіі далейшага развіцця рэспублікі на Усебеларускім народным сходзе.
Запрашаем вас прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні, падрыхтоўцы прапаноў па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства.
Свае прапановы можна будзе пакінуць у грамадскай прыёмнай пры Гомельскім раённым выканаўчым камітэце ў аўторак і чацвер з 16.00 да 17.00 – “прамая лінія” з 17.00 да 18.00 – прыём грамадзян па адрасе: г. Гомель, вуліца Ільіча, 51а, каб. №309.
Прапановы ў дадзены час прымаюцца як асабіста, так і па тэлефоне 8 (0232) 53-74-93.
Нам важна ваша меркаванне!