Адрас:  246042 г. Гомель, вул. Ільіча, 51А.
E-mail:   veha-arh@mail.gomel.by

Тэлефон / факс:  (0232) 51-13-37 – начальнік, гал. бухгалтар

Тэлефон:  (0232) 34-63-51 – спецыялісты

Рэжым працы:  панядзелак – пятніца з 8.00 да 17.30.

Прыём грамадзян і юрыдычных асоб – штодня ў працоўны час,

дадаткова па чацвяргах – з 17.30 да 20.00 па папярэднім запісе ,

абедзенны перапынак : з 13.00 да 14.00,

выхадныя дні: субота, нядзеля.

Начальнік КППУП «Веха»

Чорная Ніна Уладзіміраўна

Прадпрыемства выконвае наступныя віды работ:

для фізічных асоб:

  • распрацоўка і ўзгадненне архітэктурных праектаў на будаўніцтва і рэканструкцыю індывідуальных жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў (індывідуальныя праекты; тыпавыя праекты; прывязка праектаў заказчыка);
  • распрацоўка генеральных планаў забудовы зямельных участкаў (схема прывязкі жылога дома і гаспадарчых пабудоў да ўчастка);
  • распрацоўка схем добраўпарадкавання тэрыторыі, прылягаючай да зямельнага ўчастка ўласніка;
  • распрацоўка схем генпланам для разліку крытычнай шчыльнасці цеплавых патокаў пры магчымым узнікненні пажару;
  • разлік патраблення дзелавой драўніны на корані для аднаўлення пабудоў пасля пажару;
  • распрацоўка праектаў агародж і іншае.

 Для юрыдычных асоб: 

  • адміністрацыйныя працэдуры, паводле Адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.02.2012 № 156 (далей – Адзіны пералік):

3.1 – выдача дазвольнай дакументацыі на праектаванне, узвядзенне, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, добраўпарадкаванне аб’екта, знос; выдача рашэння аб унясенні змяненняў у дазвольную дакументацыю;

4.13 – выдача рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа аб дазволе правядзення праектна-пошукавых работ і будаўніцтва оптавалакновых ліній сувязі, якія зноў ствараюцца і (або) рэканструююцца (за выключэннем размешчаных усярэдзіне капітальных пабудоў, будынкаў, збудаванняў);

4.14 – узгадненне ўводу ў эксплуатацыю оптавалакновых ліній сувязі, якія зноў ствараюцца і (або) рэканструююцца  (за выключэннем размешчаных усярэдзіне капітальных пабудоў, будынкаў, збудаванняў);

9.15 – выдача дазволаў на правядзенне раскопак вуліц, плошчаў, двароў, іншых зямель агульнага карыстання (за выключэннем выпадкаў выканання аварыйных работ).

  • выдача заключэнняў у дачыненні аб’ектаў расліннага свету, якія перашкаджаюць эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў і іншых аб’ектаў;
  • распрацоўка і ўзгадненне горадабудаўнічых пашпартоў;
  • распрацоўка і ўзгадненне праектаў па аб’ектах пятага класа складанасці (па СТБ 2331-2015).