image_pdfimage_print

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе нараду па падрыхтоўцы Усебеларускага народнага сходу. Аб гэтым паведамляе Telegram-канал “Пул Першага”, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, апублікаваны спіс удзельнікаў нарады. Гэта прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, старшыні Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Наталля Качанава і Уладзімір Андрэйчанка, дзяржсакратар Савета бяспекі Валерый Вакульчык, кіраўнік спраў Прэзідэнта Віктар Шэйман. У ліку ўдзельнікаў нарады таксама першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант.

“Гэтыя людзі адказваюць за падрыхтоўку Усебеларускага народнага сходу. Наогул, адказных і ўключаных значна больш, але не ўсе дакладваюць непасрэдна Прэзідэнту. Нарада па УНС хутка пачнецца”, – гаворыцца ў паведамленні Telegram-канала.

БЕЛТА