image_pdfimage_print
Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр

Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр

21 ліпеня, Гомель /Уладзімір Мацвееў – БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца сёння з актывам Гомельскай вобласці. Мерапрыемства пройдзе ў абласным цэнтры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Раней ужо адбыліся такія сустрэчы з актывамі ўсіх астатніх абласцей і Мінска.

Плануецца, што ў Гомелі кіраўнік дзяржавы таксама прыме ўдзел у адкрыцці новай паліклінікі ў адным з мікрараёнаў. Комплекс уключае ў сябе паліклініку для дзяцей і дарослых. Дзіцячая частка ўведзена ў эксплуатацыю ў 2014 годзе. Паліклініка для дарослых будзе абслугоўваць 40 тыс. насельніцтва трох мікрараёнаў абласнога цэнтра.

БЕЛТА