image_pdfimage_print

Помнікі гісторыі

У розных кутках Беларусі, якая страціла ў 1941-1945 гадах кожнага трэцяга жыхара, створаны сімвалічныя мемарыяльныя комплексы, усталяваныя манументы, прысвечаныя падзеям самай трагічнай і кровапралітнай вайны на гэтай шматпакутнай зямлі.

Сёння ў краіне каля 9 тысяч помнікаў і пахаванняў Вялікай Айчыннай вайны. Яны ўваходзяць у ваенна-гістарычныя маршруты і экскурсіі, але галоўнае – з’яўляюцца святым месцам ушанавання загінуўшых, вечным напамінам аб тым, што мір не мае цаны.

На тэрыторыі Гомельскага раёна размешчана 90 аб’ектаў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны.  Гэта воінскія пахаванні, пахаванні ахвяр войнаў, памятныя знакі.

У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь уключана 14 брацкіх магіл:

Брацкая магіла (1941-1944 гады), в. Пясочная Буда

Брацкая магіла (1943 год), аг. Краснае

Брацкая магіла (1943 год), в. Глыбоцкае

Брацкая магіла (1943 год), в. Маркавічы

Брацкая магіла (1943 год), аг. Пакалюбічы

Брацкая магіла (1943 год), п. Будзілка

Брацкая магіла (1943 год), в. Рудня Марымонава

Брацкая магіла (1943 год), п. Калініна

Брацкая магіла (1943 год), в. Церуха

Брацкая магіла (1943 год), аг. Улукаўе

Брацкая магіла (1943 год), п. Перамога

Брацкая магіла (1943 год), п. Чонкі

Брацкая магіла (1943 год), в. Пракопаўка

Брацкая магіла (1943 год), в. Шарпілаўка

15-м гістарычным аб’ектам, унесеным у Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца парк, курган (XIX стагоддзе), размешчаны ў в.Грабаўка.

Сяло Грабаўка вядома з канца XVII стагоддзя як сяльцо ў Беліцкім павеце Магілёўскай губерніі. Пазней Грабаўка згадваецца сярод першых чатырнаццаці слабод, заснаваных у XVII стагоддзі стараверамі з Расіі.

З другой паловы XVIII да пачатку XX стагоддзя вёска належала фамільнаму роду Фашчоў. Паводле прывілею караля Рэчы Паспалітай Аўгуста III у 1762 годзе польскі памешчык Аляксандр Фашч атрымаў 2 дамы ў Гомелі, у тым ліку і Грабаўцы.

У XIX стагоддзі быў закладзены парк уздоўж невысокай рачной тэрасы на поўначы ад вёскі Грабаўка, каля сядзібы памешчыка Фашча. Большую частку яго займала садавіна. Яблыні былі пасаджаныя ўздоўж цэнтральнай ліпавай алеі, якая падзяляла парк на заходнюю і ўсходнюю часткі. Ліпы ўтваралі высокі зялёны калідор шырынёй 5 метраў. Садзілі ліпы на адлегласці трох метраў адна ад адной. Уязная ліпавая алея вяла праз дамбу ( парк знаходзіўся на беразе невялікай ракі Грабаўка) да аднапавярховага (а па расказах мясцовых жыхароў двухпавярховага) драўлянага дома, маёнтка пана Фашча, які на жаль не захаваўся: згарэў у 1982 годзе.

Асноўныя планіровачныя элементы парку: штучная сажалка (Панскае возера) прамавугольнай формы з востравам у цэнтры (на дадзены момант востраў не захаваўся), вал на левым беразе ручая з сядзібным домам (дом на дадзены момант не захаваўся), ліпавыя алеі (ступень захаванасці – 50%), яблыневы сад – асноўная частка парку (не захаваўся), вадасцёк (на дадзены час уяўляе забалочаны ўчастак мясцовасці), курган нявысветленай этыялогіі.

У канцы XIX стагоддзя сяльцо належала малалетнім спадчыннікам памешчыка Карла Фашча, апекуном якіх быў памешчык Восіп Ляшкевіч.

З генеалагічнага дрэва роду Фашчоў відаць, што ў сям’і была традыцыя называць хлопчыкаў імёнамі прадзедаў: Атон, Фелікс, Карл. Па ўспамінах старажылаў і з некаторых іншых крыніц, вядома, што аднымі з апошніх уладальнікаў Грабаўкі былі Карл, Фелікс, Атон, Людвік. Старажылы сцвярджалі, што пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года Людвік скончыў жыццё самагубствам, некаторыя прадстаўнікі роду пераехалі ў Кіеў.