image_pdfimage_print

Ва ўмовах стагоддзя інфармацыйных тэхналогій ўлада павінна быць максімальна адкрытай і даступнай для сваіх грамадзян. Упэўнен, што наш сайт дазволіць вам атрымаць інфармацыю пра раён, пазнаёміць з яго прыгажосцю і гасціннасцю, гісторыяй і славутасцямі, падзеямі, якія адбываюцца ў раёне.

Кожнага з Вас просім не толькі задаваць пытанні, але і выказваць свае заўвагі, уносіць прапановы па ўладкаванні і развіцці Гомельскага раёна.

Мы адкрытыя да супрацоўніцтва і ўмацавання міжрэгіянальных і міжнародных партнёрскіх сувязяў, узаемадзеяння ў эканамічных і сацыяльна-культурных сферах.

Запрашаем усіх, хто ўпершыню для сябе адкрывае Гомельскі раён, звярнуць Ваш віртуальны погляд у рэальнасць і бліжэй пазнаёміцца з пышнасцю нашай прыроды, дабрынёй і талентам нашых жыхароў.

З павагай,
Старшыня Гомельскага раённага
выканаўчага камітэта
Ермаліцкі Сяргей Уладзімiравіч