image_pdfimage_print
Фота з архіва
Расія аднаўляе чыгуначныя зносіны і павялічвае колькасць авіярэйсаў з Беларуссю. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада РФ. Адпаведнае рашэнне падпісана прэм’ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным, паведамляе БЕЛТА.

“З 8 лютага 2021 года на ўзаемнай аснове будуць адноўлены пасажырскія чыгуначныя зносіны з Беларуссю па маршруце Мінск – Масква – Мінск і па маршруце Масква – Калінінград, Калінінград – Санкт-Пецярбург са спыненнем паяздоў у Мінску. З 8 лютага на ўзаемнай аснове будзе павялічана колькасць рэгулярных авіярэйсаў Масква – Мінск з трох да пяці на тыдзень, а таксама адноўлены на ўзаемнай аснове паветраныя зносіны з Растова-на-Доне і Санкт-Пецярбурга ў Мінск па адным рэйсе на тыдзень з кожнага аэрапорта”, – гаворыцца ў паведамленні.

Гэта рашэнне было прынята па прадстаўленні аператыўнага штаба па папярэджанні завозу і распаўсюджвання новай каранавіруснай інфекцыі.

БЕЛТА