image_pdfimage_print

Рэалізацыя Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017г. №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва»

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 23 лістапада 2017 падпісаў Дэкрэт № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», які з’яўляецца ключавым дакументам з пакета нарматыўных прававых актаў па паляпшэнню бізнес-клімату ў краіне.

Дэкрэт прадугледжвае кардынальнае змяненне механізмаў узаемадзеяння дзяржаўных органаў і бізнесу, мінімізуе ўмяшанне службовых асобаў у працу суб’ектаў гаспадарання і ўзмацняе механізмы самарэгулявання бізнесу, яго адказнасць за сваю працу перад грамадствам. Пры гэтым захоўваецца мінімальна неабходны ўзровень кантролю з боку дзяржавы.

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017г. №7 з дадаткамі