image_pdfimage_print
Фота з архіва

Фота з архіва

У асобных раёнах Беларусі 25 студзеня захаваецца туман, на дарогах – галалёдзіца, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераважаць воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі ападкі: дождж, мокры снег. Днём месцамі ў заходніх раёнах моцны снег. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, днём месцамі парывісты.

Тэмпература паветра ноччу складзе 3 градусы марозу да 3 градусаў цяпла. Днём будзе ад нуля да 5 градусаў цяпла, па Гомельскай вобласці – да 7 вышэй за нуль.

26 студзеня па заходняй палавіне Беларусі чакаюцца моцныя ападкі з пераважаннем мокрага снегу, месцамі наліпанне мокрага снегу. Ноччу ў паўднёва-заходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру, з парывамі да 15-20 м/с.

БЕЛТА