За паспяховы пошук зніклага ў лесе пенсіянера заслужаныя ўзнагароды ўручылі старшыні пошукава-выратавальнага атрада “Сімуран” Юрыю Беразюку.

На жаль, такое жыццё-людзі губляюцца, у тым ліку і ў лесе. І выдатна, што ёсць тыя, хто неабыякавы да лёсу іншых людзей. Валанцёры пошукава-выратавальных атрадаў-звычайныя грамадзяне: Інжынеры, медыцынскія работнікі, педагогі, псіхолагі, і нават прадпрымальнікі. Усе яны з разуменнем і адказна ставяцца да праблемы пошуку зніклых людзей, у вольны ад працы час і за асабістыя сродкі аказваюць дапамогу ў іх вышуку.

У раёне вёскі Новая Буда 6 ліпеня ў лясным масіве згубіўся жыхар гэтага населенага пункта. У пошуках 84-гадовага пенсіянера бралі ўдзел супрацоўнікі АУС райвыканкама, работнікі РАНС, Паса абласнога ўпраўлення МНС, Прыборскага лясніцтва. З надыходам цемры пошукі зніклага грамадзяніна былі спыненыя. А на наступны дзень ён быў знойдзены ў лесе менавіта пошукава-выратавальным атрадам валанцёраў.

– Звычайна пра зніклых людзей нам паведамляюць іх сваякі і супрацоўнікі міліцыі, — распавёў старшыня грамадскага аб’яднання «пошукава-выратавальны атрад «Сімуран» Юрый Беразюк. — Як толькі даведаліся аб зніклым у лесе сталым мужчыну, без прамаруджання адправіліся на пошукі. Яны занялі хвілін 30-40. Шчыра кажучы, меркаваў, дзе гэты чалавек мог знаходзіцца. Пенсіянер быў знойдзены ў дзённы час. Ён ляжаў на зямлі, ад пераахаладжэння не мог нічога толкам растлумачыць, не разумеў, што з ім і як апынуўся ў гэтым месцы лесу. Вельмі рады, што ўдалося знайсці зніклага, якому аказалі даўрачэбную дапамогу. Выклікалі на месца выяўлення мужчыны хуткую дапамогу і супрацоўнікаў міліцыі.

У аддзеле ўнутраных спраў Гомельскага райвыканкама прайшло ўшанаванне Юрыя Беразюка. Намеснік начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Васіль Пінчук уручыў пошукавіку Падзяку і грашовую ўзнагароду.