Версия для слабовидящих

Приветствуем на официальном сайте Гомельского районного исполнительного комитета!

Ішла Сула ўздоўж сяла…

Маяк/ Амаль дзесяць гадоў таму ў вёсцы Маркавічы адрадзілі старажытны абрад пад назвай Сула (рух, плынь). Як яго раней праводзілі, настаўнікі і вучні распытвалі старых людзей, якія яшчэ памяталі песні і абрадавыя дзеянні, а таксама, што яны азначалі.

1462251314 dsc 0088

— Праводзілі Сулу абавязкова на другі дзень Вялікадня: пасля богаслужэння ў царкве ў Гадзічаве яго жыхары з кулічамі, пасхамі і яйкамі па старажытнаму Кацярынінскаму шляху ішлі ў госці да маркаўчан — павіншаваць з Вялікаднем, пажадаць здароўя, шчасця і дабрабыту, — расказвае дырэктар Маркавіцкага дзіцячага саду – СШ Мікалай Пашчанка. — Згодна з традыцыяй, адна з жыхарак Маркавіч з кулічом ці пасхай на тканым рушніку сустракала гасцей: “Як прайшоў Хрыстос усе мукі, узялі Яго пад рукі. Яго маці стаяла і такія словы прамаўляла: “Сыне мой, як будзеш Ты васкрасаці, будуць цябе ангелы страчаць, са святым васкрасеннем паздраўляць! Хрыстос уваскрос!”. А жанчына з Газдзічава ёй і адказвае: “Дай Бог і на той год даждаць светлага Хрыстова Уваскрасення ў шчасці і здароўі! Хрыстос уваскрос!” — і абедзьве хрыстосуюцца. Так было і сёлета…

1462251337 dsc 0110

1462251335 dsc 0080

Па меркаванні жыхароў Маркавіч, Сула таксама была прызвана “абудзіць зямлю” і дараваць у будучым добры ўраджай. У полі за вёскай (а зараз на скрыжаваннях вуліц) жанчыны і дзеўкі “заводзяць танка” — пачынаюць вадзіць карагод, каб “усё ў нас радзіла, і каб маланка нас не біла!”. У некаторы момант галоўнымі дзеючымі асобамі станавяцца тры маленькія дзяўчынкі ў цэнтры кола-карагода: іх на руках падкідвалі ўверх, што было сімвалічным пажаданнем усім дзеткам расці здаровымі. Сула мела і сакральнае значэнне — карагод сімвалізаваў сонца і ў той жа час лічыўся абярэгам.

1462251313 dsc 0067

1462251360 dsc 0062

1462251360 dsc 0062

Аднак зараз для многіх жыхароў Маркавіч Сула застаецца невядомым, але прыгожым абрадам (што не дзіўна — апошні раз яе праводзілі ў 1967 годзе). У той жа час рэканструяваны абрад выклікае цікавасць у фалькларыстаў і этнографаў: не першы год сюды прыязждаюць навукоўцы з Гомеля і сталіцы. Напрыклад, сёлета Сулу наведалі ўдзельнікі музычнага фольк праекту “Ягорава гара” (мастацкі кіраўнік Ягор Паляшук), і не проста ў якасці гледачоў, а непасрэдных удзельнікаў свята.

Не адстаюць і мясцовыя аматары старажытных абрадаў і традыцый. Не першы год у Суле прымае ўдзел мясцовы жыхар, оперупаўнаважаны аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Віктар Шыпкоў.

Малады чалавек з’яўляецца этнографам-аматарам, а таксама калекцыяніруе гармонікі (на адным з іх ён і іграў увесь час) і старажытных строяў (адзення). Віктар расказаў, што ўзнаўленнем абраду і традыцыі віншавання з Вялікаднем жыхароў суседніх вёсак пачаў займацца былы настаўнік мясцовыай школы (зараз гэта — дзіцячы сад – СШ) Рыгор Басаў. Зараз ён з’яўляецца святаром у адным з праваслаўных прыходаў гомельскай епархіі…

— У кожнай справе павінен быць сэнс, — разважае Віктар Шыпкоў. — Калі мы год назад аднавілі пешы ход з Гадзічава да Маркавіч, вы не ўяўляеце сабе, якія пачуцці ахапілі кожнага з нас, калі ўсе ішлі па вуліцы і спявалі: нават душа радавалася, думалася, што вось так гадоў сто назад нашы продкі ішлі віншаваць з Вялікаднем суседзяў…

Раней Сулу вадзілі ў чатырох вёсках — Маркавічах, Гадзічаве, Краўцоўцы і Дзікалаўцы. Зараз захавальнікамі абраду з’яўляюцца педагогі і навучэнцы Маркавіцкага дзіцячага саду – СШ і работнікі культуры вёскі Маркавічы. На святкаванне Сулы сюды збіраецца ўсё больш людзей: арганізатары запрашаюць педагогаў і навучэнцаў некалькіх устаноў адукацыі раёна. Сёлета свята ў Маркавічах наведалі ўздзельнікі аматарскіх калектываў Глыбоцкай, Грабаўскай, Навагуцкай, Чарацянскай і Клімаўскай школ. Яны паказалі жыхарам Маркавіч і Гадзічава, а таксама гасцям свята тэатралізванаыя пастаноўкі, старажытныя побытавыя танцы, як напрыклад, вучні з Грабаўкі — танец “Полька”.

— Прыемна бачыць, што ў абрадзе актыўна прымаюць удзел дзеці і моладзь, нават проста ў якасці гледачоў, — аздзначае метадыст па этнаграфіі і фальклору Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці Ірына Глушэц.

— Больш таго, вельмі добра, што ўдзельнікі абраду дбайна захоўваюць старажытную вопратку і выходзяць на Сулу менавіта ў ёй, — дадае загадчык філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і народнай творчасці Пятро Цалка. 

Пасля выступленняў школьных калектываў хлопцы і дзяўчынкі з радасцю гулялі ў народныя велікодныя гульні, якія былі вельмі папулярныя ў іх продкаў.

Контактные адреса организаторов:

e-mail:   Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. ,  тел: (80232) 362110

ankara escort
kartal escort
porno xxx bf hindi
hd porn sex videos
vidio bokep
xxxvideocom
huluhub.com
izmit escort batum escort
seks kostenlose porno xxx bf hindi
izmir escort
eskisehir escort porno
gaziantep escort bayan gaziantep escort
izmir escort bayan hd porno