Аб надзвычайных здарэннях з катламі адзінкавай магутнасцю да 100 кВт

2018/01/18 у кацельні в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці адбыўся разрыў ацяпляльнага катла на цвёрдым паліве без наступнага гарэння. У выніку разрыву пашкоджана шкло ў 7 аконных праёмах, атрымаў пранікальнае раненне брушной поласці асколкамі шкла грамадзянін 1968 г.н., – індывідуальны прадпрымальнік (арандатар часткі будынка), шпіталізаваны. Прычына разрыву катла – адсутнасць цыркуляцыі цепланосьбіта.

2018/02/28 у прыватным жылым доме в. Малая Ухалода Барысаўскага раёна Мінскай вобласці адбыўся разрыў ацяпляльнага катла на цвёрдым паліве без наступнага гарэння. У выніку разрыву шпіталізаваны з апёкамі 1-3 ступені (45% цела) сын гаспадыні 1969 г.н., пенсіянер – уладальнік домаўладання; пашкоджаны кацёл, столевае перакрыцце на плошчы 1,5 кв. метра, шкло аконнага праёму. Прычына разрыву катла – адсутнасць цыркуляцыі цепланосьбіта;

2018/10/22 у прыватным доме па пер.3 Паўднёвы г.Магілёў адбыўся выбух катла. Прычына разрыву катла – адсутнасць цыркуляцыі цепланосьбіта.

2018/11/02 ТАА «Багалін» г.Бабруйск, вул.Глуская, 63 з-за павышэння ціску ў сістэме ацяплення звыш дапушчальнага адбыўся разрыў поліпрапіленавага трубаправода. Прычына – няспраўнасць ахоўнага клапана. У выніку разрыву трубаправода пацярпеў машыніст кацельні: апёкі цела каля 15%.

2018/11/02 у памяшканні кацельні будынка малочна-таварнай фермы ААТ «Светлы шлях Агра” ў вёсцы Каменка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці выбухнуў кацёл на цвёрдым паліве. У выніку выбуху загінуў 57-гадовы вартаўнік-качагар. З-за выбуху пашкоджаны кацёл, 8 кв. м. сцяны з сэндвіч – панэляў і аконны блок. Прычына разрыву катла – адсутнасць цыркуляцыі цепланоьсбіта.