Аб прадастаўленні ўчастка для пахавання, месца ў калумбарыі

Згодна з артыкулам 35 Закона Рэспублікі Беларусь ад 2001/11/12 г. № 55-З «Аб пахаванні і пахавальнай справе» (далей – Закона) участак для пахавання, месца ў калумбарыі падаюцца на падставе заявы асобы, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахавання, пасведчання аб смерці , выдадзенага органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, або медыцынскага пасведчання аб смерці (мёртванароджаных).

Участак для пахавання прадастаўляецца на бясплатнай аснове спецыялізаванай арганізацыяй, пасялковымі, сельскімі выканаўчымі камітэтамі, адміністрацыяй зон адчужэння і адсялення:

паводле месца нараджэння памерлага;

па апошнім месцы жыхарства або месцы знаходжання памерлага;

па месцы пахавання побач з раней памерлымі мужам (жонкай), блізкімі сваякамі;

па месцы жыхарства або месцы знаходжання асобы, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахавання.

Участак для пахавання прадастаўляецца ў памеры:

двухмеснага пахавання, якое гарантуе пахаванне на гэтым участку памерлага і памерлага пасля мужа (жонкi) або аднаго з блізкіх сваякоў;

аднамеснага пахавання ў выпадку пахавання памерлага, які не меў мужа (жонкі), блізкіх сваякоў, памерлага, чыя асоба не была ўстаноўлена, а таксама з улікам волевыяўлення памерлага і ў іншых выпадках па просьбе асобы, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахавання, а таксама калі, зыходзячы з планіроўкі месца пахавання, немагчыма даць участак для пахавання ў памеры двухмеснага пахавання.

Памеры ўчасткаў для пахавання, якія прадстаўляюцца на бясплатнай аснове, устаноўлены Рашэннем Гомельскага раённага выканаўчага камітэта ад 2015/11/27 № 25/04 (далей – Рашэнне) і складаюць 2,3 метра ў даўжыню і 2,0 метра ў шырыню – для двухмеснага пахавання; 2,3 метра ў даўжыню і 1,4 метра ў шырыню – для аднамеснага пахавання.

Таксама Рашэннем устаноўлены памер платы за прадастаўленне ўчасткаў для пахавання, прадастаўленне якіх не прадугледжана ў вышэйзгаданых выпадках, у тым ліку якія прадастаўляюцца ў адпаведнасці з волевыяўленнем памерлага альбо пажаданнем асоб, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання, а таксама перавышаюць устаноўленыя памеры ўчастку для пахавання, які прадастаўляецца на бясплатнай аснове, і за рэзерваванне ўчасткаў для пахавання:

за ўчастак для пахавання памерамі не больш за 2,3 метра ў даўжыню і 1,4 метра ў шырыню – 10 базавых велічынь;

за дадатковую плошчу звыш 2,3 метра ў даўжыню і 1,4 метра ў шырыню ў межах максімальных памераў – у памеры 3 базавых велічынь за кожны квадратны метр; з улікам, што максімальныя памеры участкаў – 2,3 метра ў даўжыню і 4,0 метра ў шырыню і агульнай плошчай не больш за 9,2 квадратнага метра.

Колькасць участкаў для пахавання, якія прадастаўляюцца за плату, не павінна перавышаць адной трэцяй колькасці ўчасткаў для пахавання, якія прадастаўляюцца на бясплатнай аснове.

У адпаведнасці з артыкулам 22 Закона спецыялізаваныя арганізацыі па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз на два гады, камісійна праводзяць інвентарызацыю месцаў пахавання, якія знаходзяцца ў іх на абслугоўванні, у мэтах выяўлення самавольных пахаванняў і ўчасткаў для пахавання, на якіх знаходзяцца разбураныя надмагільныя збудаванні, ступень разбурэння якіх выключае іх рамонт і (або) аднаўленне.

Згодна з артыкулам 23.43 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь за самавольнае пахаванне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць з накладаннем адміністрацыйнага спагнання на фізічных асоб у выглядзе штрафу ў памеры ад 5 да 10 базавых велічынь.