Спартсмены з Гомельскага раёна прывезлі ўзнагароды з Кубка Рэспублікі Беларусь па самба

Спортсмены из Гомельского района привезли награды с Кубка Республики Беларусь по самбо

На базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі “Стайкі” ў Мінску прайшлі спаборніцтвы на кубак Рэспублікі Беларусь па самба.

57757-002.jpg

СДЮШАР Гомельскага раёна на іх прадстаўлялі самбісты з новай Гуты і Бярозак.

Выхаванка СДЮШАР Гомельскага раёна, цяпер студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Вікторыя Мажуга пацвердзіла высокі ўзровень спартыўнай падрыхтоўкі і заняла першае месца. Яшчэ два Навагуцкія самбісткі-Аліна Рубцова і Аляксандра Козел-заваявалі сярэбраныя медалі. Ігар Сівы заняў на спаборніцтвах трэцяе месца, Вячаслаў Крывашэеў-пятае.

Падрыхтоўкай спартсменаў займаліся трэнеры Аляксандр Козел і Віктар Пліско, Віктар і Павел Шундзікавы




Сёння ў Гомельскім раёне адкрыўся XVI Міжнародны фестываль-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі”

Сёння ў Гомельскім раёне адкрыўся XVI Міжнародны фестываль-свята "Славянскія літаратурныя дажынкі"

Сёння ў Гомельскім раёне, на базе санаторыя “Машынабудаўнік”, на прыгожым беразе Сожа традыцыйным запальваннем трох свечак, як сімвалу яднання трох братніх народаў, пачаўся XVI Міжнародны фестываль-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі-2021”.

Свята мастацкага слова зноў аб’яднала літаратараў з Беларусі, Расіі і Украіны. Праграма Славянскіх літаратурных дажынак вельмі насычаная на падзеі: V Міжнародны Форум маладых літаратараў, фестываль-свята літаратуры, мастацтва і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”, адбудуцца выступленні літаратараў трох краін святкаванні Дня горада над Сожам 11 верасня…

Фотарэпартажdoz.jpg

doz2.jpg

doz40.jpg

doz41.jpg

doz42.jpg

doz43.jpg

doz44.jpg

doz45.jpg

doz46.jpg

doz47.jpg

doz48.jpg

doz49.jpg

doz50.jpg

doz51.jpg

doz52.jpg

doz53.jpg

doz54.jpg

doz55.jpg

doz56.jpg

doz57.jpg

Ірына ГРАМЫКА. Фота аўтара

https://sozhnews.by




У Беларусі ў новым навучальным годзе атрымліваць дашкольную адукацыю будуць амаль 425 тыс. дзяцей

Фота з архіва

Фота з архіва

У Беларусі ў новым навучальным годзе атрымліваць дашкольную адукацыю будуць амаль 425 тыс. дзяцей, паведаміла журналістам кансультант упраўлення дашкольнай адукацыі галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Любоў Гарэлава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“Прадугледжваецца, што ў 2021/2022 навучальным годзе ў сістэме адукацыі будзе функцыянаваць 2936 устаноў дашкольнай адукацыі. Колькасць выхаванцаў у іх складзе амаль 425 тыс. чалавек”, – расказала Любоў Гарэлава.

Паводле яе слоў, забяспечваецца на 100 працэнтаў ахоп дзяцей пяцігадовага ўзросту падрыхтоўкай да школы. “Ахоп дзяцей ад 1 года да 6 гадоў за апошнія пяць гадоў таксама значна павялічыўся – з 75 працэнтаў у 2016 годзе да 85,3 працэнта ў мінулым навучальным годзе. Даступнасць дашкольнай адукацыі забяспечваецца за кошт рэалізацыі шэрага розных мерапрыемстваў, што дало магчымасць за 5 гадоў стварыць каля 40,5 тыс. дадатковых месцаў для дзяцей дашкольнага ўзросту”, – адзначыла кансультант упраўлення.

Любоў Гарэлава звярнула ўвагу, што даступнасць дашкольнай адукацыі забяспечваецца не толькі за кошт будаўніцтва. “Дадатковыя месцы ва ўстановах дашкольнай адукацыі забяспечваюцца за кошт прыняцця іншых мер. Гэта прадастаўленне месцаў дзецям дашкольнага ўзросту ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі пры будаўніцтве вучэбна-педагагічных комплексаў, рэканструкцыі будынкаў пад установы дашкольнай адукацыі, перапрафіляванні памяшканняў іншых устаноў адукацыі. Ужо ў 2021 годзе адкрыта 5 новых устаноў дашкольнай адукацыі на 959 месцаў – у Брэсце, Паставах, Мазыры, Гродне і Мінску. Да канца 2021 года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю яшчэ 7 устаноў дашкольнай адукацыі на 1270 месцаў. Гэта ўстановы будуць адкрыты ў Мінскай і Магілёўскай абласцях, горадзе Мінску”.

БЕЛТА




Адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс будзе ўведзены ў прамысловую эксплуатацыю з 1 верасня

Фота з архіва

Фота з архіва

Адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс будзе ўведзены ў прамысловую эксплуатацыю з 1 верасня, паведаміў журналістам дырэктар Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра (ГІАЦ) Міністэрства адукацыі Юрый Круглік у час мерапрыемства “Лічбавая трансфармацыя сістэмы адукацыі: асноўныя задачы і напрамкі развіцця”, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“Гэты рэсурс працуе ўжо з 1 студзеня ў тэставым рэжыме. Гэта наш сумесны праект з Нацыянальным інстытутам адукацыі (НІА) і Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі (АПА). ГІАЦ Мінадукацыі забяспечвае тэхнічнае суправаджэнне і распрацоўку рэсурсу, а вось яго напаўненне навучальнымі матэрыяламі – гэта ўжо нашы калегі з НІА і АПА. З 1 верасня гэты рэсурс пачне працаваць на поўную моц. Мы правялі пэўны комплекс работ, звязаных з рэдызайнам сайта, распрацавалі дадаткова раздзелы”, – расказаў Юрый Круглік.

Паводле яго слоў, на сёння рэсурсам можа скарыстацца любы навучэнец. “Выбраць тэму ўрока, клас, навучальны прадмет або дысцыпліну. Самастойна, калі гэта трэба, вывучыць параграф, прагледзець відэафрагмент, які метадычна вывераны. Распрацоўшчыкамі з’яўляюцца вядучыя настаўнікі Беларусі. Акрамя таго, у частцы кантролю, самаправеркі ведаў прайсці тэст, нават паглядзець, якія адказы былі правільнымі і няправільнымі. Калі ёсць жаданне больш глыбока вывучаць прадмет або тэму, то многія настаўнікі ў нас вядуць свае альбо блогі ў інтэрнэце, альбо інтэрнэт-сайты. У раздзеле “дадатковыя матэрыялы” ёсць спасылкі на гэтыя блогі або сайты, – адзначыў дырэктар. – Гэта разумны дадатак для таго, каб навучэнец мог ліквідаваць прабелы, якія ў яго ёсць па той ці іншай тэме”.

Ёсць праграма развіцця гэтага рэсурсу. “Мы не стаім на месцы. Ён тэхнічна і тэхналагічна будзе змяняцца. Ужо ёсць на гэта адпаведнае тэхнічнае заданне”, – падкрэсліў Юрый Круглік.

Мерапрыемства, праводзімае пры падтрымцы ААЦ і Міністэрства адукацыі, павінна стаць эфектыўнай дыялогавай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў лічбавай трансфармацыі сістэмы адукацыі і выпрацоўкі стратэгічных рашэнняў у гэтай сферы. Удзельнічаюць у пасяджэнні прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, занятых у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, а таксама сістэмы адукацыі Беларусі з усіх рэгіёнаў краіны.

На пасяджэнні асвятляюцца пытанні абароны інфармацыі, прымянення электроннага лічбавага подпісу ва ўстановах адукацыі, актуальных IT-рашэнняў у названай сферы, а таксама іншыя пытанні па тэматыцы пляцоўкі. У прыватнасці, прэзентаваны Адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс, які створаны для падтрымкі навучэнцаў пры арганізацыі дыстанцыйнага навучання. Гэты рэсурс дапаможа ў вывучэнні матэрыялу па ўсіх вучэбных дысцыплінах.

Таксама ўдзельнікі абмяркуюць адзін з важнейшых кампанентаў лічбавізацыі сферы адукацыі – стварэнне рэспубліканскага інфармацыйнага адукацыйнага асяроддзя. Паспяховая і своечасовая рэалізацыя праекта мае вялікае значэнне для далейшага развіцця адукацыі ў Беларусі.

БЕЛТА




Кожны гармонік мае сваё непаўторнае гучанне: Віктар Шыпкоў— аб удзеле ў фестывалі музычнага мастацтва “Грай, гармонік!”

Кожны гармонік мае сваё непаўторнае гучанне: Віктар Шыпкоў— аб удзеле ў фестывалі музычнага мастацтва “Грай, гармонік!”

Больш за 250 выканаўцаў — салісты і творчыя калектывы — прынялі ўдзел у XI рэгіянальным фестывалі музычнага мастацтва “Грай, гармонік!” На некаторы час Ельск стаў сталіцай народнай творчасці краіны. Сярод музыкаў, улюбёных у мілагучныя мелодыі і песні роднага краю, былі і прадстаўнікі Гомельскага раёна: фальклорны ансамбль “Славянская песня” Навагуцкага дома культуры і музыка-самавучка з Маркавіч Віктар Шыпкоў.

Ацэньвала канкурсантаў кампэтэнтнае журы з ліку вядомых дзеячаў культуры і мастацтва: акрамя выканання песень, музычных кампазіцый і частушак, былі арганізаваны выставы народных рамёстваў.

— Асноўнае патрабаванне для ўдзелу гарманістаў у конкурснай праграме — жывы гук! — расказаў Віктар Шыпкоў. — Таму было вельмі цікава паслухаць іншых музыкаў, бо кожны гармонік, як і чалавек, мае сваё непаўторнае гучанне.

Для ўдзелу ў конкурснай праграме Віктар падрыхтаваў некалькі музычных твораў — старажытныя песні, што бытавалі на яго малой радзіме і якія энтузіяст-фалькларыст дбайна выкарыстоўвае пры кожнай нагодзе. Гэта найгрышы “Гапака”, “Каробачкі”, “Кракавяка” і мясцовых “Полек”.

Як расказаў далей гарманіст з Маркавіч, фестывальныя мерапрыемствы пачаліся з урачыстага шэсця музыкаў і спевакоў, якія потым выступілі на некалькіх пляцоўках. Дарэчы, Віктар прадставіў у Ельску не толькі музычную творчасць малой радзімы, але і адмысловыя касцюмы — традыцыйнае святочнае адзенне жанчын Маркавіч і наваколляў.

Гомельскім музыкам спадабалася арганізацыя фестывалю: паміж выступленнямі ўдзельнікі свята маглі азнаёміцца з работай тэматычных падворкаў, зрабіць прыгожы здымак у шматлікіх фотазонах, прайсціся алеямі прыгожага фестывальнага парку, які арганізатары назвалі “Сяброўства без межаў”.

— На жаль, сёлета на свята не змаглі прыехаць гарманісты з Расіі і Украіны, якія ў мінулыя гады выдатна выступілі на фестывальных пляцоўках, — адзначыў Віктар Шыпкоў. — Было б цікава паслухаць іх аўтэнтычныя мелодыі і спевы. Спадзяюся, што ў наступны раз фестываль “Грай, гармонік!” збярэ шматлікіх госцей з-за мяжы.

Застаецца адзначыць, што нашы землякі выдатна прадставілі Гомельскі раён на фестывальных пляцоўках. Дадому Віктар Шыпкоў, творчы калектыў і адзін з яго ўдзельнікаў Максім Марквальд, які таксама выступаў сольна, вярнуліся з узнагародамі, як пераможцы і прызёры ў сваіх намінацыях — за захаванне і папулярызацыю народнай культуры.

Ірына ГРАМЫКА. Фота Марыны ВАСІЛЬЕВАЙ

https://sozhnews.by




Сацыяльны аспект – Лукашэнка растлумачыў, чаму ў краіне падтрымліваюць сельгаспрадпрыемствы і кааператывы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму ў краіне падтрымліваюць сельгаспрадпрыемствы і кааператывы. Справа ў тым, што яны нясуць яшчэ і дадатковую сацыяльную нагрузку. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, наведваючы ААТ “Ціхінічы” ў Рагачоўскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падрабязна цікавіўся станам спраў у сельскай гаспадарцы раёна, развіццём арганізацый і ў прыватнасці ААТ “Ціхінічы”. Асобны акцэнт быў зроблены  на ўключэнні зямель у сельгасабарот, іх эфектыўным выкарыстанні, меліярацыі.

Цяпер прапрацавана пытанне аб далучэнні да ААТ “Ціхінічы” яшчэ аднаго невялікага сельгаспрадпрыемства. У планах пабудаваць новы малочнатаварны комплекс, павялічыць дойны статак. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што гэта павінен быць поўнасцю прадуманы крок, каб не перагрузіць асноўную гаспадарку, якая па факце выступае інвестарам. Такое рашэнне – аб далучэнні – падтрымлівае і само кіраўніцтва ААТ “Ціхінічы”, з чым у тым ліку звязвае планы па далейшым развіцці. “Калі кіраўнік за, – гэта трэба вітаць, – сказаў Прэзідэнт. – Калі ён выцягне яго і яшчэ два возьме і пацягне, дык гэта толькі радавацца трэба. Але каб мы асабліва на горла не наступалі”.

“За тое, што гаспадарку папрасіў далучыць, за гэта дзякуй. Трэба мець на ўвазе: такія людзі заслугоўваюць узнагарод, падтрымкі і заахвочвання”, – падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў і сацыяльны аспект. У зоне работы такіх вялікіх прадпрыемстваў знаходзяцца многія вёскі. “Вось таму я і не развальваю сельгаспрадпрыемствы і кааператывы. Не дзялю на часткі”, – падкрэсліў беларускі лідар.

Ён растлумачыў, што ёсць фермеры, якія жадаюць узяць зямлю, але несці сацыяльную нагрузку не хочуць. “Мы падтрымліваем сельскую гаспадарку (сельгаспрадпрыемствы. – Заўвага БЕЛТА), таму што яны глядзяць за вёскамі. А сацыяльная сфера і вёскі – людзі (пенсіянеры ў асноўным) – гэта наша адказнасць, дзяржаўная. Але калі мы на іх (сельгаспрадпрыемствы. – Заўвага БЕЛТА) пераклалі, значыць, павінны падтрымаць. Вось у чым асноўная сутнасць падтрымкі сельскай гаспадаркі, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. – Калі толькі мы цяпер вёскі аддадзім сельскаму Савету… А што ў сельсавета? Стол, кабінет і ручка. І ён нічога не зробіць”.

Размова ў першую чаргу ідзе аб падтрыманні парадку, добраўпарадкаванні, дапамозе вяскоўцам у тых ці іншых пытаннях, у тым ліку і ва ўзаемадзеянні з сельсаветам.

Прэзідэнт нагадаў і пра пытанні падтрымкі шматдзетных  сем’яў у вёсцы, падрыхтоўкі дзяцей да школы. Гэтым у свой час Аляксандр Лукашэнка займаўся і сам, будучы кіраўніком сельгаспрадпрыемства. “Трэба працаваць па месцы так, як вы бачыце. Каб абараніць людзей, каб не было няроўнасці”, – сказаў ён.

Спачатку ў ААТ “Ціхінічы” Аляксандр Лукашэнка наведаў машынна-трактарны парк сельгаспрадпрыемства. Тут ішла размова аб тым, як можна эканомна і па-гаспадарску падыходзіць да тых ці іншых пытанняў у частцы ўтрымання і будаўніцтва аб’ектаў, абслугоўвання і захоўвання тэхнікі. Кіраўнік дзяржавы ў гэтым плане ўказаў на існуючыя рэзервы. Размова не толькі і не столькі пра машынны двор ААТ “Ціхінічы” – Прэзідэнт маштабіруе пытанне на краіну ў цэлым, бо ад эфектыўнасці ў асобных момантах залежыць агульны фінансавы рэзультат прадпрыемстваў, даходы работнікаў.

“Трэба разумна падысці і стварыць узорны машынны двор. Але ўсюды трэба эканоміць”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт не абмежаваўся дакладамі чыноўнікаў і кіраўніцтва арганізацыі. Канкрэтнымі дэталямі ён цікавіўся ў радавых работнікаў – ці хапае інструменту, як арганізаваны рамонт і абслугоўванне тэхнікі і г.д. Як расказалі кіраўніку дзяржавы, выкарыстоўваюцца інструменты айчыннай вытворчасці, у тым ліку прадукцыя Аршанскага інструментальнага завода, рашэнні па развіцці якога некалькі гадоў таму прымаліся на ўзроўні Прэзідэнта.

Убачаным Аляксандр Лукашэнка застаўся задаволены, падзякаваўшы работнікам за працу і падкрэсліўшы важнасць якаснага і своечасовага абслугоўвання тэхнікі. А інакш і купляць не трэба, адзначыў Прэзідэнт.

БЕЛТА



Беларускія аграрыі намалацілі больш за 4,8 млн т збожжа

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі больш за 4,8 млн.т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 1,519 млн га, што складае 70,8 працэнта запланаванай плошчы. Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць, там убрана 83,6 працэнта плошчы ад плана (282,1 тыс. га). У Гомельскай вобласці ўбрана 76,2 працэнта плошчы (265,4 тыс. га), Магілёўскай -72,9 працэнта (237,8 тыс. га), Мінскай – 69 працэнтаў (328,8 тыс. га), Віцебскай – 64,8 працэнта (223,2 тыс. га), Гродзенскай – 58,4 працэнта (182,1 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 4 млн 862 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 32 ц/га.

Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 762,6 тыс. га (93,9 працэнта ад плана). Нарыхтавана 830,2 тыс. т сена (74,3 працэнта ад плана), 11,794 млн т сенажу (87,3 працэнта) і 339,3 тыс. т сіласу (1,75 працэнта). Усяго нарыхтавана 3,806 млн.т адзінак травяных кармоў.

БЕЛТА




“Вялікая размова з Прэзідэнтам” прадаўжалася рэкордныя 8 гадзін

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Палацы Незалежнасці 9 жніўня адбылася “Вялікая размова з Прэзідэнтам”. Сустрэча кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці доўжылася амаль 8 гадзін 15 хвілін, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзельнікамі “Вялікай размовы з Прэзідэнтам” сталі амаль 300 чалавек. Усяго ж на сустрэчу з кіраўніком дзяржавы прыйшло каля тысячы заявак, прычым трэць з іх ад прадстаўнікоў замежжа. Гэта “Вялікая размова з Прэзідэнтам” стала самым працяглым мерапрыемствам такога фармату: сустрэча з кіраўніком дзяржавы прадаўжалася амаль 8 гадзін 15 хвілін. Прамую трансляцыю “Вялікай размовы” вялі каля 20 медыярэсурсаў Беларусі, Расіі і Украіны, у тым ліку і на англійскай мове.

У самым пачатку сустрэчы Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што тэм для адкрытай размовы і абмеркавання назбіралася сапраўды шмат. “Таму сёння патрэбна гэта размова – у прамым эфіры, адкрытая, вочы ў вочы і без купюр”, – заявіў Прэзідэнт.

Традыцыйна пытанні, якія прагучалі ў час сустрэчы, датычыліся ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі, прычым размова ішла не толькі пра палітыку, але і пра развіццё адукацыі, удасканаленне сістэмы аховы здароўя, эканамічныя працэсы. Улічваючы сімвалічнасць мерапрыемства (яно праводзіцца ў гадавіну прэзідэнцкіх выбараў), шмат пытанняў было пра падзеі 2020 года – на іх кіраўнік дзяржавы адказваў асабліва падрабязна. Асобнай тэмай абмяркоўваліся адносіны з Захадам, процідзеянне санкцыям і сітуацыя на граніцах з ЕС.

Госці з-за мяжы пыталіся ў кіраўніка дзяржавы пра ўзаемадзеянне Беларусі з іх краінамі, у прыватнасці з Расіяй, Украінай, Літвой, Польшчай. А вось прадстаўнікі заходняй прэсы як адзін вырашылі сканцэнтравацца на пытанні аб нібыта пабоях і катаваннях у Беларусі. Але Прэзідэнт, як і абяцаў, адказаў і на гэта пытанне, прычым не адзін раз.

Удзельнікі “Вялікай размовы з Прэзідэнтам” не абмяжоўваліся толькі пытаннямі, але і выступалі з ініцыятывамі, выказвалі свой пункт гледжання, дыскутавалі адзін з адным і кіраўніком дзяржавы.

БЕЛТА




Нашы землякі з поспехам выступілі на ХI Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва “Берагіня”

Нашы землякі  з поспехам выступілі на ХI Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва “Берагіня”

Нашы землякі Віктар Шыпкоў, Ірына Беланожка, Алена Дудкіна і Яна Анціпенка з поспехам выступілі на ХI Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва “Берагіня” у пасёлку Акцябрскі: дадому аматары народнай творчасці вярнуліся з дыпломамі пераможцаў і прызёраў маштабнага творчага форума.

Танец як стан душы

Танцоры з Гомельскага раёна, загадчык Грабаўскага дома культуры Ірына Беланожка і Віктар Шыпкоў уразілі членаў журы сваім артыстызмам, харызмай і эмацыянальным усплескам. Яны заваявалі I месца ў рэспубліканскім конкурсе выканаўцаў беларускіх народна-побытавых парных танцаў “Лявоніха”.

— У праграме фестывалю значылася дзесяць танцаў, — расказвае Ірына Беланожка. — Рэпеціравалі кожную вольную хвіліну, адточвалі ўсе танцавальныя рухі, каб на сцэне можна было не думаць пра тэхніку выканання, а толькі адчуваць натхненне і эмацыянальны ўздым, які дае народны танец. Для нашай узроставай катэгорыі выбралі “Лявоніху”, “Польку ў два бакі”, вальс, “Барыню” і “Заёнец”. Апошні танец у розных варыяцыях сустракаецца ў многіх народаў, і складаецца з таго, што на пол крыж-накрыж кладуцца дзве палкі (у кагосьці — шаблі), і танцоры адмысловым чынам прыгаюць цераз іх пад рытмы музыкі.

Як прызнаецца работнік культуры, народныя танцы так захапляюць, што супыніцца проста немагчыма, бо яны напаўняюць чалавека энергіяй і дораць узнёслы настрой, якім танцор, у сваю чаргу, дзеліцца з гледачамі.

— Нам было таксама цікава паглядзець выступленні іншых удзельнікаў, — дзеліцца Ірына Беланожка. — Хоць і танцавалі мы адны і тыя ж танцы, усё ж такі для кожнай мясцовасці характэрны свае асаблівасці.

viber_2021-07-26_16-37-23-286.jpg

Рэгіянальныя асаблівасці рамёстваў   

Арганізатары фальклорнага фэсту пад-рыхтавалі вельмі насычаную і разнастайную праграму, так што аматары народнай творчасці мелі магчымасць у поўнай меры прадэманстраваць багацце матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны свайго краю. У прыватнасці, традыцыйныя рамёствы і народныя касцюмы.

er_2021-07-26_22-27-39-005.jpg

— На нашым фестывальным падворку мы прэзентавалі вырабы, зробленыя ў розных тэхніках і відах, з адмысловымі адметнасцямі, характэрнымі толькі для нашай мясцовасці. Напрыклад, агульнараспаўсюджаная вышыўка ў нас была прадстаўлена ў выглядзе сувенірнай прадукцыі, — адзначыла загадчык філіяла “Цэнтр рамёстваў Гомельскага раёна” Алена Дудкіна. — І толькі Гомельскі раён прадставіў такі незвычайны від мастацтва, як пляценне з кукурузнага шалупіння, так званы талаш. Яго адрадзіла наша майстрыха Таццяна Браім, і работы гэтай таленавітай жанчыны прыцягнулі ўвагу ўсіх наведвальнікаў выставы-прэзентацыі “Традыцыі рэгіянальных фальклорных практык”.

Удзельніца фальклорнага фэсту адзначыла, што з цікавасцю агледзела і іншыя падворкі. У пасёлку Акцябрскі сабраліся майстры з усёй рэспублікі, таму было на што падзівіцца і ўзяць сабе “на ўзбраенне”: шматлікія майстар-класы давалі магчымасць паспрабаваць розныя віды рамёстваў. Віктар Шыпкоў прадэманстраваў адметнасці старажытнага віда пляцення на кругавой аснове, а работнік культуры Яна Анціпенка — як зрабіць ляльку-матанку.

viber_2021-07-26_16-39-36-969.jpg

 

Вельмі зацікавіў нашых землякоў і традыцыйны народны касцюм. Але, як адзначыла Алена Дудкіна, аўтэнтычны касцюм прадставілі толькі некалькі раёнаў:

— Таму было вельмі цікава параўнаць крой сукенак і спадніц, колеры, якім аддавалі перавагу ў той ці іншай вобласці, спосабы аздаблення сукенак. Асабліва адрозніваліся паміж сабой галаўныя ўборы. На нашым падворку таксама дэманстраваліся некалькі касцюмаў, якія насілі жанчыны Маркавіч і наваколля. Тлумачэнні па іх асаблівасцях даваў Віктар Шыпкоў.

Дарэчы, спецыяльна да фестывалю Віктар узнавіў андарак — плісіраваную спадніцу чырвонага колеру з геаметрычным узорам па ніжняй кромцы, якая разам з ушваркай, аздобленай машыннай строчкай і аплікацыяй, з’яўляецца адметнасцю святочнага маркавіцкага строю.

Застаецца дадаць, што майстры з Гомельскага раёна адзначаны Дыпломам III ступені ў намінацыі “Народныя промыслы і рамёствы” за самабытнасць і папулярызацыю мастацкіх традыцый свайго краю.

Ірына ГРАМЫКА

Фота прадастаўлена Аленай ДУДКІНАЙ




Беларускія спартсмены прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця Гульняў у Токіа

23 ліпеня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця Гульняў у Токіа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Чарговасць выхаду каманд на дарожкі стадыёна вызначалася па японскім алфавіце. Адкрылі шэсце алімпійцы Грэцыі. За імі выйшла каманда бежанцаў. Беларусы прайшлі за камандай Венесуэлы. Нагадаем, што ў Токіа выступяць 108 прадстаўнікоў нашай краіны ў 20 відах спорту. У ролі сцяганосцаў выступілі прадстаўніца стральбы з лука Ганна Марусава і плывец Мікіта Цмыг. Наступнымі выйшлі спартсмены з Беліза.

Замкнула парад шматлікая японская алімпійская дружына. Паводле даных арганізатараў, у парадзе прымалі ўдзел больш за 6 тыс. атлетаў і трэнераў, 900 прадстаўнікоў СМІ і 1500 супрацоўнікаў тэлебачання.




Час для рэалізацыі цікавых праектаў

Лета — самы любімы для школьнікаў час, калі цэлыя дні можна прысвяціць разнастайным забавам і гульням. А каб канікулы ў навучэнцаў Целяшоўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы прайшлі з карысцю, пры ўстанове адукацыі дзейнічае аздараўленчы лагер “Дружба”.

Цёплыя летнія дзянёчкі — самы спрыяльны час для рэалізацыі цікавых праектаў. Адным з іх — “Упрыгожым Беларусь кветкамі” — зацікавіліся педагогі і вучні школы. Стварыць сваімі рукамі прыгажосць на школьным двары — вельмі цікава і адначасова адказна. Таму навучэнцы з вялікім энтузіязмам прыняліся за справу.

Спачатку склалі план, прадумалі ўсе дэталі будучага ландшафтнага праекта, і праца закіпела. Дарослыя дапамаглі зрабіць з натуральных матэрыялаў арт-аб’ект — хатку-церамок. Яна выконвае двайную функцыю — упрыгожвае тэрыторыю школы і адначасова з’яўляецца прытулкам для маленькіх насельнікаў жывой прыроды. У доміку могуць пасяліцца казуркі, божыя кароўкі, жужалі і іншыя ворагі шкоднікаў. А каб прыцягнуць карысных насякомых, школьнікі выкарысталі кавалкі дрэва з прасверленымі вертыкальнымі і гарызантальнымі хадамі, шышкі, салому, кару, разнастайныя раслінныя рэшткі.

Рэалізацыя праекта дапамагла вучням адначасова выканаць некалькі задач: паспрыяць захаванню папуляцыі насякомых і добраўпарадкаваць школьную тэрыторыю арыгінальным спосабам. Дзеці з задавальненнем сачылі за жыццём крылатых насельнікаў хаткі-церамка, даведаліся пра іх звычкі, і такім чынам пашырылі свой кругагляд, адкрылі для сябе таямніцы жывой прыроды.

Алена ПАНЦЯЛЕЕНКА, настаўнік Целяшоўскага дзіцячага сада – базавай школы.

Фота аўтара




У Беларусі пачалася выдача сертыфікатаў аб праходжанні ЦТ

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Беларусі стартавала выдача сертыфікатаў аб праходжанні цэнтралізаванага тэсціравання. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў.

Выдача сертыфікатаў ажыццяўляецца ў пунктах здачы ЦТ. Каб забраць сертыфікат, абітурыент абавязаны прадаставіць дакумент, які засведчвае асобу (пашпарт), дакумент аб агульнай сярэдняй адукацыі( атэстат), а таксама пропуск, на якім стаіць адзнака аб праходжанні ЦТ.

За абітурыента могуць забраць сертыфікат яго законныя прадстаўнікі. Аднак гэта пры ўмове наяўнасці ў самога абітурыента ўважлівай прычыны, па якой ён не змог з’явіцца асабіста. Для гэтага законныя прадстаўнікі павінны мець пры сабе дакумент, які засведчвае асобу і пацвярджае статус законнага прадстаўніка, а таксама натарыяльна завераную копію пашпарта абітурыента (яна спатрэбіцца і тым, хто забірае сертыфікат па даверанасці).

Пры гэтым выдача сертыфікатаў пачалася толькі для тых, хто здаваў іспыт у асноўныя дні. Калі ж абітурыент пісаў ЦТ у адзін з рэзервовых дзён, то забраць сертыфікат ён зможа не раней за 23 ліпеня.

Сёння таксама прайшоў другі рэзервовы дзень для здачы цэнтралізаванага тэсціравання. Першы быў 14 ліпеня, трэці запланаваны на 18 ліпеня.