Кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі 21 красавіка

Фота з архіва

Фота з архіва

Кароткачасовыя дажджы і да 17 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 21 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. У дзённы час месцамі прагназуюцца навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад нуля да плюс 6 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 11-17 градусаў.

БЕЛТА




Нас аб’ядноўвае вера: у Чарацянцы мірна жывуць людзi розных нацыянальнасцей – беларусы, рускія украінцы, армяне

Нас аб'ядноўвае вера: у Чарацянцы мірна жывуць людзi розных нацыянальнасцей - беларусы, рускія украінцы, армяне

Аграгарадок Чарацянка знаходзіцца на памежжы з Украінай і вядомы помнікам архітэктуры — старажытнай Успенскай царквой. Менавіта яна стала адным з цэнтраў прыцягнення людзей розных нацыянальнасцей, якія мірна жывуць у аграгарадку: беларусаў, рускіх, украінцаў, армян. Хто б не прыехаў у Чарацянку на пастаяннае месца жыхарства, заўсёды сустрэне тут спагаду і дабрыню, якой славяцца мясцовыя жыхары.

Знаёмства журналістаў “Маяка” са старажытным паселішчам таксама пачалося з наведвання храма, дзе нас ужо чакалі прыхаджанкі Ларыса Балмакова і Вера Бяляева. Яны і паведамілі гісторыю стварэння мясцовай знакамістасці:

— Першапачаткова на ўзгорку каля возера ў 1840-х гадах пабудавалі драўляную царкву, але ж неўзабаве падчас навальніцы яна згарэла — у яе трапіла маланка. Праз два дзесяцігоддзі на яе месцы разгарнулася вялікае будаўніцтва ўжо цаглянага храма з агароджай і капліцай. Толькі за чатыры гады было зрасходавана больш 11 тысяч царскіх рублёў. Па архіўных звестках вядома, што сродкі збіралі не толькі мясцовыя жыхары — асноўную суму ахвяравалі багатыя людзі, напрыклад, купцы і дваране Магілёўскай губерніі. А з Масквы нават прывезлі іканастас, званы на калакольню, фарбу і іншыя будаўнічыя матэрыялы на суму больш за 10 тысяч рублёў.

IMG_903397.JPG

IMG_915516.JPG

Новую царкву пабудавалі ў тыпічным для сярэдзіны XIX стагоддзя псеўдарускім стылі. Прыход быў даволі вялікім: больш за дзве тысячы прыхаджан, жыхароў некалькіх населеных пунктаў — Чарацянкі, Залесся, Будзішча, Пракопаўкі, Макаўя і часткі Маркавіч. Як зараз успамінаюць старажылы, нават на клірасах спявалі прыхаджане з розных вёсак, на адным, напрыклад, толькі з Займішча і Пракопаўкі…

У 1930-я гады вандалы сарвалі з купалоў храма крыжы, а падчас Вялікай Айчыннай вайны немцы, пакідаючы Чарацянку, спецыяльна абстралялі яго з кулямётаў, аднак разбурыць так і не ўдалося. І вось ужо на працягу нескалькіх гадоў вядзецца рэканструкцыя чарацянскай царквы. Зроблена многае, а самае галоўнае — настаяцель Павел Харламаў звярнуўся да старажытнай традыцыі — роспісу абразоў у выглядзе фрэсак па сценах. Менавіта так напісана і храмавая ікона Божай Маці “Успенне”.

IMG_912212.JPG

IMG_913309.JPG

 

Дарэчы, у царкве прыхаджане маюць магчымасць памаліцца перад некалькімі дарагімі для іх абразамі — старажытнай намоленнай іконай “Успенне” і архістраціга Міхаіла, якую перадалі жыхары Маркавіч. Кіраўнік мясцовай установы культуры Ірына Смолікава дбайна захоўвае некалькі старых фотаздымкаў Успенскай царквы, зробленых у сярэдзіне мінулага стагоддзя.

Пакуль прыхаджане расказвалі гісторыю храма, сюды завіталі школьнікі з Чарацянскага дзіцячага сада – базавай школы. Настаўнікі Таццяна Сяліцкая і Валянціна Герасіменка напярэдадні Благавешчання прывялі вучняў 3 і 4 класаў, каб расказаць ім пра гэта вялікае царкоўнае свята.

IMG_844964.JPG

— Наша ўстанова адукацыі цесна супраўцоўнічае з прыходам, — паведаміла Валянціна Рыгораўна. — Настаяцель храма Павел Харламаў расказвае дзецям пра святы, а таксама вучыць іх нормам хрысціянскага жыцця: быць шчырымі, добрымі, не рабіць шкоды, слухацца бацькоў.

IMG_893363.JPG

IMG_898332.JPG

IMG_907719.JPG

IMG_933003.JPG

IMG_894468.JPG

У сваю чаргу, настаўнікі і старшакласнікі дапамагаюць навесці парадак на тэрыторыі і ў храме, а перад вялікімі святамі наладжваюць тэатралізаваныя прадстаўленні, у тым ліку і лялечнага тэатра, якім кіруе Валянціна Герасіменка.

Дзеці часта бываюць у храме — разам з аднакласнікамі, альбо з бацькамі, як, напрыклад, Кіра Рудзянок. Дзяўчынка з татам Андрэем і матуляй Ганнай жыве ў Маркавічах. Сям’я нядаўна пераехала з Украіны і знайшла добры прытулак на гасціннай беларускай зямлі.

— Мне падабаецца бываць у гэтым храме, тут прыгожа, і адчуваеш сябе неяк па-іншаму. Больш за ўсё мне падабаецца знаходзіцца каля іконы Мікалая Цудатворцы — гэты святы добры і заўсёды дапамагае.

Дарэчы, чарацянская царква з’яўляецца месцам паломніцтва: некалькі гадоў таму сюды завіталі жыхары расійскага Бранска, якія вырашылі не толькі пакланіцца святыні, але ж і папрацаваць на яе карысць. На працягу трох дзён яны пражывалі ў сем’ях прыхаджан, наведвалі богаслужэнні і дапамагалі ў рэстаўрацыі храма.

IMG_844944.JPG

 

— Сюды прыязджаюць людзі з Беларусі, Расіі і Украіны: вера праваслаўная нас аб’ядноўвае, гэтак жа, як і агульная малітва за ўсіх жыхароў нашай любай краіны, — зазначыла ўраджэнка Глыбоцкага Ларыса Балмакова.

Настаўнікі запрасілі журналістаў наведаць музей установы адукацыі і азнаёміцца з гісторыяй аграгарадка Чарацянка.

IMG_905556.JPG

 

— На працягу доўгага часу мы дбайна збіраем і захоўваем любыя дакументы і даныя пра Чарацянку, — зазначыла кіраўнік музея Таццяна Сяліцкая. — Пачала пісаць “Летапіс вёскі Чарацянка” Наталля Філіпенка, перасяленка з чарнобыльскай зоны. Нейкі час яна працавала ва ўстанове адукацыі, а потым узначаліла сельвыканкам. Якраз у той час — 2005 год — Чарацянка і набыла статус аграгарадка.

Пра паходжанне назвы існуе некалькі версій. Згодна з адной з іх, каля паселішча працякала рака, і ў ёй затануў хлопец. Ягоная нявеста пракляла раку, і тая абмялела, зарасла чаротам і ператварылася ў возера. Пра гэтыя падзеі расказвалася ў песні, якую спявалі чарацянскія дзяўчаты. Яе тэкст калісьці запісаў вучань мясцовай школы Дзмітрый Кручко ад сваёй бабулі Лідзіі Паўлаўны, 1928 года нараджэння.

У Чарацянцы ёсць яшчэ адно месца, якое “адсылае” нас у старадаўнія часы: Ісайчыкава гара.

— Некалі тут жыла знахарка, бабка-павітуха. А імя Ісай азначае “дапамога Бога”. Усё гэта ўказвае на тое, што тут маглі адбывацца язычаскія абрады, бо непадалёк ад Чарацянкі знайшлі два гарадзішчы “Мішкі” і “Гарадзец” — паселішчы старажытных людзей, — зазначыла Таццяна Міхайлаўна.

Чарацянка паступова мянялася: у сярэдзіне мінулага стагоддзя шмат чаго для яе развіцця зрабіў старшыня мясцовага калгаса Мікалай Сімановіч: дзякуючы яму, у гаспадарцы быў пабудаваны мехдвор, жыллё не толькі для працаўнікоў сяльгаспрадпрыемства, але і спецыялістаў іншых сфер дзейнасці. Як успамінае зараз дырэктар школы Жана Дарошка, калі яна з мужам, таксама педагогам, па размеркаванні прыехалі ў Чарацянку, ім адразу ўручылі ключы ад дома, а на вуліцы яны ўбачылі фантан, ля якога грала музыка!

— Вось так тут сустракалі маладых спецыялістаў, ды і не толькі іх, — зазначыла Жана Дарошка. — Не дзіўна, што адну з вуліц назвалі імем чалавека, які шмат зрабіў для населенага пункта.

Калі адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС, у Чарацянцы з’явіліся тры новыя вуліцы, а карэнныя жыхары са спагадай аднесліся да тых, хто па волі лёсу страціў малую радзіму і павінен быў пачынаць жыццё на новым месцы. Гэтую ўласцівасць чарацянцаў — душэўны клопат і жаданне дапамагчы — адзначаюць усе, хто прыехаў сюды здалёк.

— Дапамагаць адзін аднаму — гэтаму вучыць вера праваслаўная, таму ў нашым храме можна сустрэць людзей розных нацыянальнасцей, аб’яднаных адзіным духам — хрысціянскай любові і падтрымкі, — зазначыла Таццяна Сяліцкая.

З цеплынёй у душы мы пакідалі гасцінную Чарацянку. Пасля наведвання храма, які аб’яднаў жыхароў Беларусі і нават замежных краін, і цікавага расказа пра гісторыю населенага пункта мы былі ўпэўнены: прынцыпы дабрыні і падтрымкі — той падмурак, на якім трымаецца жыццё старажытнага паселішча з маладой душой.

https://sozhnews.by




У мінулую суботу ў Гомельскім раёне адбыўся першы фальклорна-экалагічны фестываль “Грабаўская вяснянка”

У мінулую суботу ў Гомельскім раёне адбыўся першы фальклорна-экалагічны фестываль “Грабаўская вяснянка”

“Агу, вясна, агу, красна, а што ты нам прынесла?” — такія песні-заклічкі на розныя матывы гучалі ў мінулую суботу ў Гомельскім раёне: тут адбыўся першы фальклорна-экалагічны фестываль “Грабаўская вяснянка”, прымеркаваны да Году народнага адзінства.

Як зазначыла старшыня мясцовага сельвыканкама Наталля Кісялёва, адна з арганізатараў фестывалю, свята “Гуканне вясны” бытавала пераважна на Гомельшчыне, а ў Грабаўцы і навакольных вёсках абрадавыя дзеянні, хоць і мелі аднолькавы сэнс, усё ж адрозніваліся.

— Таму і вырашылі паказаць усю прывабнасць гэтай народнай традыцыі, — адзначыла Наталля Вадзімаўна. — Акрамя таго, Грабаўка вядома помнікам прыроды — тут захаваліся рэшткі панскай сядзібы, а ў школе шмат увагі надаецца экалагічнаму выхаванню вучняў.  

Традыцыйна гуканне вясны — справа жаночая, таму перад гасцямі фестывалю выступілі вучні ўстаноў адукацыі з Грабаўкі і Маркавіч, творчы калектыў выхавацеляў Пясочнабудскага ясляў-сада і аматарскае аб’яднанне “Сустрэча” Пясочнабудскай сельскай бібліятэкі. Яны прадставілі абрады заклікаў вясны, што бытавалі ў іх мясцовасці. Грабаўскія дзяўчынкі выклікалі захапленне прыгожым танцам-карагодам, а жанчыны з Пясочнай Буды прадэманстравалі, якія спевы бытавалі на іх малой радзіме.

77021-04-03_20-11-243.jpg

34666i.jpg

А вось як праводзілі абрад гукання вясны ў Маркавічах.

— У нас «вяснянкі» пачыналі спяваць толькі на Благавешчанне, якое адзначаецца 7 красавіка. Гэта — вялікае хрысціянскае свята, падчас яго забаранялася любая работа. Казалі, што ў гэты дзень «пціца гняздо не ўе, дзеўка косу не пляце», — расказаў адзін з арганізатараў фестывалю, ураджэнец Маркавіч Віктар Шыпкоў. — Жанчыны, дзяўчаты і дзеці ў гэты дзень беглі ў дуброву (зараз гэтае месца называецца Дуброўкі), заводзілі танок (танец-карагод) і пачыналі пець “вяснянкі”, клікаць птушак, абуджаць зямлю ад зімовага сну.

77021-04-03_20-11-04.jpg

721-04-03_20-11-273.jpg

Адну з такіх аўтэнтычных вяснянак і праспявалі дзяўчынкі з Маркавіч:

Зімавалі, не спявалі, вясну дажыдалі.

Вясна, вясна, мая вясна,

А што ж ты нам дый прынесла?

Старым бабам па кіёчку,

А дзевачкам па вяночку: гу-у-у!  

Нямала ўвагі прыцягнулі выставы Грабаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы — музея водараў і шпакоўняў, якія зрабілі вучні.

— Фальклорна-экалагічны фестываль “Грабаўская вяснянка” паказаў багацейшы пласт народнай культуры малой радзімы, таму з нецярпеннем будзем чакаць працягу, — зазначылі госці і ўдзельнікі свята народнай творчасці. — Нам ёсць што пераняць ад нашых продкаў і захаваць для нашчадкаў.

Ірына ГРАМЫКА.

https://sozhnews.by




Пра народныя звычаі свята Саракі паведалі удзельнікі калектыву “Зорачкі” у сваім тэатралізаваным прадстаўленні

Пра народныя звычаі свята Саракі паведалі удзельнікі калектыву “Зорачкі” у сваім тэатралізаваным прадстаўленні

На Саракі дзень з ноччу мераюцца, казалі ў народзе, і лічылі другой сустрэчай вясны. Першая была на Стрэчанне, а трэцяя адбывалася на Благавешчанне. 22 сакавіка гаспадыні пяклі пячэнне ў выглядзе птушак, частавалі ім дзяцей і пры гэтым казалі: “Жавароначкі прыляцелі, на галоўку дзецям селі”, а таксама крышылі яго для пярнатых жыхароў лясоў і палёў.

Пра гэтыя і іншыя народныя звычаі, звязаныя са святам Саракі, жыхары і госці Урыцкага даведаліся падчас тэатралізаванага прадстаўлення, якое падрыхтавалі юныя артысты, удзельнікі калектыву “Зорачкі” Урыцкага рэгіянальнага цэнтра культуры і вольнага часу.

88-22_12-25-52.jpg

Згодна царкоўнага календара, 22 сакавіка адзначаецца дзень памяці сарака воінаў Севасційскіх, якія прынялі мукі за веру ў Хрыста. У народзе свята называюць Саракі, Сорак Саракоў, жаваронкі, альбо сорак святых. Гэтая лічба мела асноўнае значэнне ў абрадавых дзеяннях.

— Прадвеснікамі вясны былі жаваронкі, аднак, па павер’ям, з цёплых краёў прыляталі 40 відаў птушак. На думку нашых продкаў, іх трэба было пачаставаць, таму на свята Саракі выпякалі не менш і не больш, як 40 пячэнняў у выглядзе птушак, — расказалі ўдзельнікі калектыву. — А каб вясна хутчэй прыходзіла, людзі ладзілі карагоды і танцы, напрыклад, “Юрачка”, прыгаворвалі заклічкі, напрыклад, “Жавароначкі, прыляціце” — так гукалі вясну.

Артысты запрасілі гледачоў таксама прыняць удзел у некаторых дзеяннях тэатралізаванай пастаноўкі: пагуляць у старажытную гульню “Выраі”, адгадаць загадкі пра птушак, альбо ўспомніць прыказкі пра свята Саракі. Сярод якіх ёсць і такія: “На Саракі пайшла зіма да ракі”, “На Саракі прыляцелі з-за мора птахі”, “На Саракі ў адзін дзень сорак маразоў”.

721-03-21_14-40-53.jpg

Узгадалі юныя аматары народнай творчасці і звычаі свята, якія бытавалі на тэрыторыі Гомельскага раёна. Напрыклад, жыхары Маркавіч у гэты дзень варажылі на трэсачках, дровах і плоце. А яшчэ ў гэтай вёсцы «гушкалі птушак»: на вялікую посцілку выкладвалі печыва ў выглядзе пярнатых. Усе браліся за краі, прыгаворвалі-запрашалі крылатых з выраю вярнуцца, і падкідвалі ўверх пячэнне. Фокус быў у тым, каб падкінуць яго як мага вышэй і пры гэтым не даць упасці на зямлю.

— Лічылася, што за два дні да Благавешчання павінны прыляцець буслы — сімвал чысціні, шчасця і сямейнага дабрабыту, — расказала Рыма Лянкова, мастацкі кіраўнік Урыцкага рэгіянальнага цэнтра культуры і вольнага часу. — Да 7 красавіка забаранялася капаць зямлю, бо, на думку селяніна, толькі пасля гэтага свята зямля абуджалася, і можна ўжо было пачынаць палявыя работы.

Птушкі вяртаюцца з выраю, значыць, вясна прыйшла! Яе надыходу таксама паспрыялі юныя артысты з Урыцкага, якія ўзгадалі старажытны аўтэнтычны абрад і далі іншым дакрануцца да багатай народнай спадчыны.

http://sozhnews.by




Майстры Гомельскага раёна займаюцца вырабам лялек з захаваннем народных традыцый

Майстры Гомельскага раёна займаюцца вырабам  лялек з захаваннем народных традыцый

Для гульні і ў якасці абярэгаў, матанкі і вязаныя, з тканіны і дрэва — нашыя лялькі мелі рознае прызначэнне. Дагэтуль майстры Гомельскага раёна займаюцца іх вырабам з захаваннем народных традыцый.

Жыхарка аграгарадка Мічурынская Наталля Сыбатава кручком і спіцамі валодае віртуозна: вязала прыгожае адзенне, аздабляла яго карункамі і кветкамі. Потым майстрыха вырашыла змяніць амплуа і пачала рабіць лялькі, а адзенне для іх часта выконвала ў народным стылі.

Яе работы, гэтаксама, як і вучаніц (у той час Наталля Міхайлаўна працавала ў Брылёўскай сярэдняй школе, вяла гурток “Фантазія”) былі адзначаны на высокім узроўні: заваявалі другое месца ў рэспубліканскім творчым конкурсе, а таксама двойчы былі ў ліку лепшых на абласным конкурсе “Рознакаляровая мазаіка”.

— Калі некалькі гадоў таму перайшла працаваць у дом культуры, часта ўдзельнічала ў падрыхтоўцы тэатралізацыі народных абрадаў — Масленіцы, Купалля і іншых. У той час я захапілася вязаннем лялек і вырашыла зрабіць іх не толькі ў народным стылі, але і стварыць тэматычныя кампазіцыі.

Так з’явілася вязаная работа “Сардэчна запрашаем”, потым — Купалле і нават Масленіца, дзе чучала вось-вось ахопіць полымя. Пакуль лялькі невялікія, але ж у планах майстрыхі звязаць іх у поўны рост у адзенні, якое б адпавядала ўсім нацыяльным традыцыям. Зараз Наталля Міхайлаўна часта вяжа лялькі для малых дзетак, так званыя сплюшкі, каб немаўлятка хутка супакоўвалася і добра заснула.

7770011.jpg

661-03-09_20-12-13.jpg

77021-03-09_20-12-14.jpg

— Для вязання лялек дзеткам я выкарыстоўваю самыя лепшыя ніткі, якія прызначаны для дзіцячай вопраткі, — дзеліцца майстрыха. — А вось для лялек у нацыянальным строі — толькі льняныя.

У нейкі час у Беларусі, як і на ўсёй пастсавецкай прасторы, вялікай папулярнасцю карысталіся лялькі Барбі.

Але ж пазней многія зноў вярнуліся да самабытных вытокаў. Некаторыя нават вырашылі рабіць лялькі, якія б выгадна адрозніваліся ад заморскай дзяўчыны: матэрыяламі, арыгінальным адзеннем у нацыянальным стылі, прыгажосцю і дабрынёй — карацей, усім, чым так славяцца беларусачкі!

— Наша лялька лепей Барбі! — упэўнена Наталля Сыбатава. — Бо яе можна зрабіць не проста для гульні , але і для засцярогі ад усяго ліхога!

http://sozhnews.by




Традыцыі Масленіцы: сонейка на патэльні збярэ ўсіх за сталом

Традыцыі Масленіцы: сонейка на патэльні збярэ ўсіх за сталом

Масленіца — найлепшы перыяд, каб наведаць родзічаў і сяброў, паласавацца блінамі, бо ў кожнай сям’і ёсць свае сакрэты прыгатавання сонейка на патэльні.

— Малако заліваю, муку засыпаю, дабаўляю алей, каб жылося весялей! Крышку солі, але не насолю, а каб жыццё было саладзей — цукру, — дзеліцца рэцэптам смачных бліноў жыхарка вёскі Зябраўка Таццяна Майсеенка. — Традыцыйна на Масленіцу за сталом збіраецца ўся наша вялікая сям’я: трэба ж папрасіць адзін у аднаго прабачэнння, ды пачаставацца любімай стравай з рознымі начынкамі!

DSC_216550.JPG

Таццяна Міхайлаўна часта пякла бліны ў печы, таму з ахвотай дзеліцца сакрэтамі, як прыгатаваць смачныя і пульхныя жоўценькія кружочкі “сонейка на патэльні”. І кожны раз, калі завіхаецца ля печы, успамінае сваю матулю Наталлю Іванаўну: вось тая была майстрыха бліны пекчы! Нагатуе на вялікую сям’ю танюсенькіх блінчыкаў — ажно на прасвет свецяцца — пакуль не з’ясі, за вушы ад такой смакаты не адцягнеш!

12a35458166e99234d_L.jpg

— Найлепшыя для бліноў — дубовыя дровы, — адзначыла ўвішная гаспадыня. — А начынка да іх любая падыдзе: і салодкая, і мясная, а то і шкварачка на патэльні, засмажаная са смятанай ды цыбуляй. Смаката!

http://sozhnews.by




На базе экалагічнага цэнтра і рыбалкі “Беладжыа” адбылося тэатралізаванае прадстаўленне “Масленіца”

На базе экалагічнага цэнтра і рыбалкі “Беладжыа” адбылося тэатралізаванае прадстаўленне "Масленіца"

Сёння на базе экалагічнага цэнтра і рыбалкі “Беладжыа” адбылося тэатралізаванае прадстаўленне “Масленіца”, якое падрыхтавалі работнікі цэнтра культуры Гомельскага раёна. Першымі з зімой развіталіся і сустрэлі вясну навучэнцы і педагогі Урыцкай сярэдняй школы.

Апошні тыдзень перад пачаткам Вялікага паста праходзіць шырокая Масленіца, калі людзі пакрысе адмаўляюцца ад мясных прадуктаў і аддаюць перавагу малочным стравам. А вось у народнай традыцыі Масленіца больш вядома як перыяд развітання з зімою і гукання вясны. Таму і атрыбуты свята — чучала, якое спальвалі, і бліны — тоўсценькія для мачанкі альбо танюсенькія карункавыя, якія найбольш смачныя з салодкімі начынкамі.

IMG_3444346.jpg

IMG_366528.jpg

IMG_344555.jpg

Аб усім гэтым расказалі Зіма, Баба Яга, скамарохі, Ямеля і, канечне, Вясна з Масленіцай — галоўныя героі тэатралізаванага прадстаўлення:

— Дарэчы, кожны дзень масленічнага тыдня мае сваю назву. Напрыклад, серада — ласун (па-руску — лакомка), чацвер —разгуляй, бо пачыналіся самыя вясёлыя забавы і гульні. А нядзеля атрымала назву Дараванай, бо ў гэты дзень людзі прасілі дараваць крыўды і не трымаць на іх зла.

IMG_335592.jpg

IMG_355523.jpg

IMG_3555463.jpg

IMG_344591.jpg

IMG_3444367.jpg

IMG_355409.jpg

IMG_354566.jpg

IMG_355551.jpg

IMG_3666321.jpg

IMG_344559.jpg

Масленіца — найлепшы перыяд, каб наведаць родзічаў і сяброў, ды паласавацца блінамі, бо ў кожнай сям’і ёсць свае сакрэты прыгатавання сонейка на патэльні.

— Малако лею, муку засыпаю, дабаўляю алей, каб жылось весялей. Крышку солі, але не насолю, і каб жыццё было саладзей — цукру, — дзеліцца рэцэптам смачных бліноў жыхарка вёскі Зябраўка Таццяна Майсеенка. — Традыцыйна на Масленіцу за сталом збіраецца ўся наша вялікая сям’я: трэба ж папрасіць адзін у аднаго прабачэнння, ды пачаставацца любімай стравай з рознымі начынкамі.

А яшчэ бліны — самы што ні на ёсць народны фастфуд: іх можна хутка прыгатаваць, і духмяныя жоўценькія кругляшы зручна есці нават на вуліцы і абавязковы атрыбут народных гулянняў. Работнікі культуры падрыхтавалі для жыхароў Гомельскага раёна нямала цікавых мерапрыемстваў падчас Масленіцы.

Так, у нядзелю, 14 сакавіка, жыхароў і гасцей Новай Гуты запрашаюць на народнае гулянне, прысвечанае развітанню з зімою і сустрэчы вясны. Тут будзе усё: гульні, песні з танцамі, і, канешне, бліны…

IMG_34244411.jpg

IMG_345536.jpg

IMG_345543.jpg

IMG_335596.jpg

http://sozhnews.by




Лукашэнка: жанчынам падуладныя любыя прафесійныя, спартыўныя, творчыя вяршыні

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні беларускім жанчынам з вясновым святам – Днём жанчын. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

“Сімвалічна, што самыя галоўныя для кожнага чалавека словы – мама, сям’я, Радзіма – жаночага роду. Менавіта вы захоўваеце і перадаяце новым пакаленням найважнейшыя каштоўнасці і традыцыі. Пры гэтым вам падуладныя любыя прафесійныя, спартыўныя, творчыя вяршыні”, – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гісторыі краіны і народа былі розныя перыяды, але беларускія жанчыны заўсёды вызначаліся выключнай мудрасцю і спакойнай упэўненасцю ў шчаслівай будучыні.

“У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, любові, узаемаразумення, мірнага неба над галавой і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях”, – адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Дарагія суайчынніцы!

Ад усяго сэрца віншую вас з цудоўным вясновым святам – Днём жанчын.

Сімвалічна, што самыя галоўныя для кожнага чалавека словы – мама, сям’я, Радзіма – жаночага роду. Менавіта вы захоўваеце і перадаяце новым пакаленням найважнейшыя каштоўнасці і традыцыі. Пры гэтым вам падуладныя любыя прафесійныя, спартыўныя, творчыя вяршыні.

У гісторыі краіны і народа былі розныя перыяды, але беларускія жанчыны заўсёды вызначаліся выключнай мудрасцю і спакойнай упэўненасцю ў шчаслівай будучыні.

У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, любові, узаемаразумення, мірнага неба над галавой і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.

Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА




Чкалава: легенды старой вёскі з маладой назвай

Чкалава: легенды старой вёскі з маладой назвай

Калісьці Чкалава, старажытнае паселішча, заснаванае яшчэ ў XVIII стагоддзі, было вядома як вёска Жаробнае. І дагэтуль карэнныя жыхары аддаюць перавагу старой назве, нягледзячы на тое, што новае найменне населены пункт атрымаў у гонар славутага лётчыка. Невялікую экскурсію па сваёй малой радзіме для журналістаў “Маяка” правяла бібліятэкар Чкалаўскай бібліятэкі Надзея Клімовіч. Сустрэліся мы ў доме яе матулі Настассі Якаўлеўны, якая хутка адзначыць сваё 90-годдзе.

IMG_154497.JPG

Са старонак фотаальбома на нас глядзеў сталы мужчына — Іван Іванавіч Котаў: адзін з карэнных жыхароў вёскі. Прадзеда расказчыцы напаткаў трагічны лёс: пяцёра яго сыноў загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. да самага скону ён клапаціўся і падтрымліваў сваіх малых унукаў, якія засталіся без бацькоўскай любові.

IMG_146449.JPG

IMG_146447.JPG

— Сем’і ў той час былі вялікія: шасцёра-сямёра дзяцей было нормай, — адзначае Надзея Паўлаўна. — Таму нашым бацькам, бабулям і дзядулям цяжка прыйшлося пасля вайны. Але ж усе яны славіліся сваёй працавітасцю, гэта і дапамагло ім пераадолець пасляваенныя цяжкія гады. Многія пасля вучобы пакінулі бацькоўскі дом, але ж нямала засталося іх на малой радзіме. Яны дбайна захоўваюць легенды вёскі, памятаючы гісторыю роднага краю.

IMG_144492.JPG

IMG_154410.JPG

IMG_155502.JPG

Напрыклад, адкуль жа з’явілася першапачатковая назва — Жаробнае? Як расказвалі старыя людзі, калісьці гэтымі мясцінамі праязджаў селянін. Ягоная кабыла павінна была вось-вось ажарабіцца, і гэтая падзея адбылася якраз на мосціку праз рачулку Случ-Мільча (зараз — цэнтр паселішча). Жарабятка нарадзілася жвавенькім і моцным, і людзі вырашылі — гэта добрае месца для жыхарства. Ды і слова “жарабя” указвала на тое, што тут жывуць людзі працавітыя, якія дбаюць пра гаспадарку і свойскую жывёлу.

— Так і ўзнікла назва вёскі — Жаробнае, — дадала Надзея Клімовіч. — Тады паселішча адносілася да Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства. У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Жаробным адкрылі народнае вучылішча, бо, паводле перапісу 1897 года, тут ужо налічвалася 215 двароў, пражывала амаль 1 300 чалавек. У вёсцы працавалі хлебазапасны магазін, два ветракі і кузня. Вуліцы, якіх было пяць, амаль да сярэдзіны мінулага стагоддзя не мелі сваіх назваў, жыхары называлі іх хутар, пасёлак, цэнтр… Зараз гэта вуліцы Першамайская, Пралетарская, Новая, Акцябрская.

Захаваўся і старажытны звычай: крыжы на іх перакрыжаванні. Як расказвалі старыя людзі, калісьці жыхароў напаткала цяжкая хвароба, і тады паклікалі святара, каб адслужыць малебны і ўсталяваць крыжы. Зараз захаваўся толькі адзін крыж, і на свята Тройцы тут заўсёды гучаць словы малітваў: людзі просяць Божай засцярогі ад хвароб.

У 1939 годзе вёска была перайменавана ў Чкалава. На жаль, ніякага дачынення славуты лётчык Валерый Чкалаў да Жаробнага не меў, аднак на патрыятычным уздыме было вырашана назваць паселішча яго імем. У карэнных жыхароў Жаробнага-Чкалава ёсць іншыя матывы для гонару: землякі, якія праявілі гераізм у гады вайны, дасягнулі значных поспехаў у працы, спорце, творчасці. Тут асабліва шануюць мастака Валерыя Ляшкевіча: свае карціны ён дэманстраваў на вуліцы Савецкай і ў парку Гомеля, пабываў у Санкт-Пецябургу, дзе таксама выстаўляў работы ў “вулічнай галерэі”. Пра яго быў зняты фільм-партрэт “Скрыжаванне”. А браты Сяргей і Леанід Марозавы займаюцца разьбой па дрэве: дом Сяргея Марозава на вуліцы Пралетарскай стаў мясцовай знакамітасцю: побач з варотамі знаходзіцца вялікі лебедзь-клумба, а ў палісадніку — выразаныя з дрэва звяры. Летам дачнікі часта праводзяць фотасесіі і дзякуюць майстру за добры настрой. Зараз Сяргей Марозаў выразае з дрэва абразы святых, выкарыстоўвае пры гэтым дзве тэхнікі разьбы.

IMG_155547.JPG

IMG_155545.JPG

IMG_157335.JPG

IMG_155555.JPG

IMG_154457.JPG

Яшчэ адзін ураджэнец Чкалава, майстар спорту міжнароднага класа па сілавым трохбор’і Леанід Лабачоў удзельнічаў у XXVI Алімпійскіх гульнях у Атланце, бронзавы прызёр чэмпіяната міра 1994 года, пераможца чэмпіяната Еўропы 1995 года…

— Дарэчы, многія аднавяскоўцы маюць схільнасць да спорту, з іх некалькі — кандыдаты ў майстры спорту, а мая сястра Марыя, якая зараз пражывае ў Расіі, — майстар спорту, — дадала Надзея Клімовіч. — Асаблівай павагай аднавяскоўцаў, як і ўсюды ў сельскай мясцовасці, карыстаюцца і людзі працы: нешматслоўныя, руплівыя гаспадары і гаспадыні.

Субяседніца зазначыла, што памяць пра продкаў — гэта не проста ведаць імёны сваякоў. Важна захаваць абрады, што бытавалі калісьці на малой радзіме. І ў гэтым вялікую ролю адыгрываюць установы культуры і адукацыі, якія ў форме тэатралізаваных пастановак узнаўляюць старажытныя звычаі.

IMG_144415.JPG

IMG_166422.JPG

IMG_146624.JPG

Матуля Надзеі Паўлаўны, Настасся Якаўлеўна, раней уваходзіла ў склад краязнаўчага гуртка “Берагіня”, што дзейнічаў пры бібліятэцы. Жанчына з ахвотай паказвала дзяўчынкам, як пралі кудзелю, рабілі ніткі, з якіх потым ткалі тканіну, вязалі снапы падчас жніва. Паказвала, як нашы бабулі і прабабулі прасавалі бялізну, асабліва тканыя льняныя рушнікі: выкарыстоўвалі спецыяльныя драўляныя прылады, так званыя качолкі.

Зараз у Чкалаве, на жаль, большасць дамоў — сезоннага пражывання, аднак карэнныя жыхары спадзяюцца, што іх утульная вёсачка зноў стане вялікім паселішчам, у якога наперадзе — нямала славутых старонак гісторыі.

Калі мы ішлі па вясковай вуліцы, фотакарэспандэнт “Маяка” Марына Васільева заўважыла адну асабліваць: на некоторых дамах былі таблічкі з выявамі вядра альбо лапаты. Наш экскурсавод патлумачыла: гэта было зроблена на выпадак пажару, каб гаспадары дома ведалі, з якімі прыладамі бегчы яго тушыць.

IMG_13386.JPG

http://sozhnews.by




Змяненні ў Працоўны кодэкс, рост зарплат, партнёрства з наймальнікамі – Мінпрацы аб планах на год

Фота з архіва

Фота з архіва

У новай пяцігодцы, і ў прыватнасці ў гэтым годзе, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прадоўжыць працаваць над удасканаленнем умоў працы і якасці сацыяльнага абслугоўвання, ростам даходаў насельніцтва. Аб канкрэтных мерах журналістам сёння расказала міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч перад пасяджэннем падагульняючай калегіі ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр падкрэсліла, што 2020 год для сістэмы працы і сацыяльнай абароны стаў няпростым. Яна адзначыла самаадданасць работнікаў, якія ва ўмовах складанай эпідсітуацыі напружана працавалі, у тым ліку ў рэжыме поўнай ізаляцыі вахтавым метадам засцерагалі пажылых грамадзян і інвалідаў ад каранавіруснай інфекцыі ў стацыянарных установах. І сёння палова дамоў-інтэрнатаў прадаўжае працаваць у такім рэжыме.

Сістэма Мінпрацы і сацабароны асаблівая, у ёй заняты 40 тыс. чалавек, а напрамкаў мноства: працоўныя адносіны, зарплата, пенсійнае забеспячэнне, умовы працы, сацыяльная абарона, дэмаграфія.

Працоўныя адносіны

У студзені 2020 года пачаў працаваць вялікі блок змяненняў, унесеных у Працоўны кодэкс. Закладзены і заканадаўча замацаваны такія важныя навацыі, як дыстанцыйная занятасць і часовы перавод работніка на іншую работу з яго згоды на тэрмін да шасці месяцаў за год. “Як у ваду глядзелі, – заўважыла Ірына Касцевіч. – Прыйшла пандэмія, і гэтыя гібкія формы занятасці далі магчымасць наймальнікам вырашаць многія пытанні, што ўзнікаюць”.

Дапамаглі і змяненні ва ўказ нумар 143, прынятыя ў канцы 2020 года. “Змяніўся парадак аб’яўлення прастою, шэраг іншых мер па пераводзе работнікаў. З’явілася і такая норма, як тры дні адпачынку для работніка без пацвярджальных дакументаў у выпадку нездаровага стану”, – удакладніла міністр.

Эпідсітуацыяй было абумоўлена і прыняцце ўказа нумар 178, накіраванага на падтрымку калектываў і асобных людзей. Гэта даплата з бюджэту да мінімальнай зарплаты і ўзмацненне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі людзям, у якіх сярэднедушавы даход ніжэйшы за бюджэт пражытачнага мінімуму. Амаль 55 тыс. чалавек атрымалі фінансавую падтрымку на агульную суму Br8 млн.

У 2021 годзе зноў прадугледжана карэкціроўка Працоўнага кодэкса. Асноўныя навацыі, якія плануецца ўключыць у праект закона, – дапаўненне ПК змешаным рэжымам працы, у офісе і аддалена, а таксама пашырэннем сацыяльна-працоўных гарантый для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей. “Мы ўжо атрымліваем зваротную сувязь ад усіх зацікаўленых і фарміруем пакет прапаноў. І з гэтага месяца пачынаем абмяркоўваць іх за круглым сталом. Тэрмін унясення прапаноў у Савет Міністраў – верасень бягучага года”, – адзначыла міністр.

Пачнецца распрацоўка праекта прынцыпова новага закона – “Аб аб’яднаннях наймальнікаў”. Генеральнае пагадненне ў Беларусі дзейнічае паміж трыма партнёрамі: урад, наймальнікі, прафсаюзы. Але калі ў прафсаюзаў ёсць свой закон, то ў наймальнікаў – не. “Паступіла такая заяўка, у мінулым годзе падрыхтавана канцэпцыя. Сфарміравана рабочая група, і мы пачынаем падрыхтоўку гэтага законапраекта”, – сказала Ірына Касцевіч. Таксама ў 2021 годзе заканчваецца тэрмін дзеяння бягучага генпагаднення, у гэтым годзе трэба падрыхтаваць новае, якое будзе дзейнічаць да 2024 года.

Заработная плата

Зарплата ў краіне ў намінальным выражэнні вырасла за пяцігодку ў 1,9 раза, у бюджэтнай сферы – гэтак жа. І на канец 2020 года атрымаліся суадносіны зарплаты ў бюджэтнай сферы і сярэдняй зарплаты па краіне 80,4 працэнта. Такім чынам узровень зарплат бюджэтнікаў дасягнуў Br1 тыс.

На новую пяцігодку даведзены новыя параметры, прычым па асобных катэгорыях работнікаў бюджэтнай сферы. Так, урачы і прафесарска-выкладчыцкі склад павінны атрымліваць 150 працэнтаў сярэдняй зарплаты па краіне, настаўнікі – амаль 106 працэнтаў, работнікі фізічнай культуры і спорту – 105 працэнтаў, педагагічныя работнікі – 100 працэнтаў, сярэдні медперсанал – 90 працэнтаў, работнікі сацыяльнай абароны, культуры – 80 працэнтаў.

Як сказала Ірына Касцевіч, у рэальным выражэнні зарплата ў бюджэтнай сферы вырасце ў сярэднім у 1,3 раза.

Рынак працы

Узровень беспрацоўя знізіўся з 5,8 працэнта ў 2016 годзе да 4 працэнтаў па выніках 2020 года. “Узровень занятасці 83 працэнты – гэта высокі паказчык”, – падкрэсліла міністр.

Сістэма органаў занятасці прадоўжыць займацца грамадзянамі, якія з’яўляюцца як актыўнымі беспрацоўнымі, так і пасіўнымі. За мінулую пяцігодку ўдалося працаўладкаваць больш за 740 тыс. чалавек. Прафесійную падрыхтоўку прайшлі каля 40 тыс. беспрацоўных, больш за 9 тыс. атрымалі фінансавую падтрымку для адкрыцця сваёй справы.

“Частка грамадзян прыходзіць у службу занятасці, частка знаходзіць работу самастойна. Для гэтага ёсць і агульнарэспубліканскі банк вакансій, дзе на сённяшні дзень 74 тыс. вакансій, і паслугі амаль 200 агенцтваў па працаўладкаванні, – пералічыла Ірына Касцевіч. – Але будзем працаваць і з пасіўнымі грамадзянамі: праз навучанне, перападрыхтоўку, пошук работы ў наймальніка. Мы адкрытыя, але перш за ўсё павінна быць цікавасць у самога чалавека. Будуць уступаць эканамічныя механізмы, каб прастымуляваць чалавека да работы. Калі мы па базе не занятых у эканоміцы бачым, што ёсць людзі, якія не працуюць па 10-15 гадоў, гэта выклікае заклапочанасць. У тым ліку таму, што, хутчэй за ўсё, яны заняты ў ценявым бізнесе. Наша задача – легалізаваць іх працоўную дзейнасць, растлумачыўшы, што гэта ў тым ліку іх будучыя пенсійныя гарантыі”.

Пры гэтым стаіць задача выбудаваць эфектыўнае ўзаемадзеянне з наймальнікамі праз комплексны падыход. Каб, з аднаго боку, не страціць вызваляемых работнікаў, не дапусціць іх выхаду на адкрыты рынак працы, дапамагчы ім працаўладкавацца на іншыя працоўныя месцы або атрымаць новую прафесію, працаваць на прафілактыку беспрацоўя. А з другога боку, актыўна дапамагаць прадпрыемствам у камплектаванні неабходнымі кадрамі, у тым ліку перанавучаць пад канкрэтнае працоўнае месца.

Умовы працы

За апошнія 5 гадоў у Беларусі на 20,6 працэнта зменшылася колькасць работнікаў, занятых на працоўных месцах са шкоднымі і небяспечнымі ўмовамі працы. Дзякуючы прынятым мерам узровень вытворчага траўматызму за апошнюю пяцігодку знізіўся больш як на 10 працэнтаў. Але пры гэтым трагедый са смяротным канцом менш не стала.

“Таму прыярытэт – ахова працы, зніжэнне ўзроўню траўматызму. Таму што здаровыя кадры – аснова патэнцыялу эканомікі”, – рэзюмавала міністр.

Пенсійнае забеспячэнне

На 2021 год запланавана амаль Br15 млрд на выплату пенсій (гэта каля 9 працэнтаў ВУП). На пенсійны фонд нагрузка вялікая з улікам таго, што атрымальнікамі з яго з’яўляюцца 27 працэнтаў грамадзян краіны. На люты, паводле слоў Ірыны Касцевіч, сярэдні памер пенсіі склаў Br513. І хоць так і не атрымалася дасягнуць суадносін памеру сярэдняй пенсіі і памеру сярэдняй зарплаты 40 працэнтаў, на працягу пяцігодкі паказчык набліжаўся да гэтага значэння. Задача на новую пяцігодку не знімаецца.

“Але мы павінны разумець, што на гэтыя суадносіны ўплываюць не толькі тыя грошы, якія накіроўваюцца на выплату пенсій. Гэта залежыць яшчэ і ад партрэта пенсіянера. Чым больш у сістэму будуць прыходзіць пенсіянеры, у якіх была высокая зарплата, вялікі стаж, тым лягчэй забяспечыць гэтыя 40-працэнтныя суадносіны”, – падкрэсліла міністр.

Паралельна будуць прымацца меры, каб большае распаўсюджванне атрымала добраахвотнае накапляльнае пенсійнае страхаванне пры захаванні салідарнай сістэмы. Падрыхтаваны ўжо праект указа для запуску гэтай работы па развіцці шматузроўневай пенсійнай сістэмы – гэта так званая праграма “3+3”, пра якую гаварыў і кіраўнік дзяржавы. Праграма прадугледжвае, што пры добраахвотнай выплаце работнікам узносу на накапляльную пенсію, сваю частку ўзносу – з абавязковага 28-працэнтнага тарыфу – пералічыць і яго наймальнік.

Шмат увагі будзе ўдзяляцца і інфармаванню грамадзян, асвеце будучых пенсіянераў у частцы магчымасцей і гарантый, якія ім даступны. У прыватнасці – аб адкладзенай пенсіі. “Сёння амаль 600 тыс. чалавек прадаўжаюць працаваць, знаходзячыся на ​​пенсіі. Старэйшых за працаздольны ўзрост – амаль 500 тыс. чалавек, – прывяла лічбы міністр. – Можна прадаўжаць працаваць, але адмовіцца на перыяд работы ад атрымання пенсіі. Тады пры спыненні працоўнай дзейнасці памер пенсіі павялічваецца ў 1,5-1,8 раза. Мы павінны данесці гэту формулу павышэння пенсіі да кожнага чалавека”.

Актыўнае даўгалецце

Насельніцтва Беларусі няўмольна старэе, як і ў большасці краін свету. Людзей 65 гадоў і старэйшых ужо больш за 15 працэнтаў. Паводле прагнозаў, да 2030 года кожны пяты жыхар нашай краіны перасягне 65-гадовую мяжу.

У 2020 годзе ў Беларусі прынята Нацыянальная стратэгія “Актыўнае даўгалецце – 2030”, якая дасць магчымасць не толькі змякчыць наступствы старэння насельніцтва, але і выкарыстоўваць патэнцыял пажылых грамадзян. Будуць створаны ўмовы для больш працяглага працоўнага жыцця праз рэалізацыю прынцыпу “адукацыя праз усё жыццё”, развіццё медыка-сацыяльнай і герыятрычнай дапамогі, сацыяльнага абслугоўвання.

“Ужо ў 2021 годзе з гэтай стратэгіі хацелася б разгарнуць такі напрамак, як праграма камп’ютарнай дасведчанасці. Калі здарылася пандэмія, пажылыя людзі, хоць і аказвалася дапамога, былі ізаляваны дома. Мы ўбачылі, як важна ім быць “уключанымі” ў жыццё хаця б анлайн, мець магчымасць заказаць прадукты харчавання, пагутарыць з блізкімі, убачыць апошнія навіны свету і краіны. Таму ў бягучым годзе плануем стартануць з такім маштабным праектам”, – падзялілася планамі кіраўнік ведамства.

Сістэма сацыяльнага абслугоўвання

У Беларусі функцыянуе 92 дамы-інтэрнаты і 146 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання. Больш за 130 тыс. чалавек атрымліваюць сацыяльныя паслугі дома, у дамах-інтэрнатах пражываюць больш за 20 тыс.

У плане на новую пяцігодку – унесці сур’ёзныя змяненні ў закон “Аб сацыяльным абслугоўванні”. “Патрэбны новыя сучасныя падыходы: па вызначэнні патрэбнасці, па ўключэнні ў аказанне сацыяльных паслуг прыватнага камерцыйнага сектара, які ўжо развіваецца. Мы павінны бачыць гэтага партнёра і працаваць з гэтым сегментам, – растлумачыла Ірына Касцевіч. – Будзем пераймяноўваць дамы-інтэрнаты, укараняць сучасныя паслугі. Плануем распрацаваць канцэпцыю кодэкса сацыяльнага работніка ў бягучым годзе, але прыняць яго – у 2023-м. Таму што саму норму трэба папярэдне закласці ў законе – яго падрыхтуем у 2022 годзе.

Інклюзіўнае асяроддзе

Сёння ў краіне 25 тыс. інвалідаў-калясачнікаў, амаль 25 тыс. людзей з інваліднасцю па зроку, ёсць і іншыя катэгорыі. Для іх усіх асяроддзе прабывання – аб’екты сацыяльнай, транспартнай інфраструктуры і вулічнай дарожнай сеткі – павінна быць даступным на 100 працэнтаў.

Таму задача бягучай пяцігодкі – павялічыць колькасць такіх даступных месцаў з 17 працэнтаў (на 2020 год) да 23 працэнтаў да 2025 года. “Мы ўкараняем комплексны падыход, які прадугледжвае, што на такія аб’екты можа трапіць любы чалавек з любымі фізічнымі абмежаваннямі”, – растлумачыла Ірына Касцевіч.

Нарэшце, яна адзначыла і работу па аздараўленні пажылых людзей і інвалідаў на базе 4 санаторыяў сістэмы Мінпрацы. За перыяд пандэміі, выкліканай каранавіруснай інфекцыяй, 1137 пажылых грамадзян і інвалідаў, якія перанеслі захворванне, прайшлі пазачарговую рэабілітацыю ў гэтых здраўніцах. “Такую практыку прадоўжым і ў 2021 годзе”, – сказала на заканчэнне міністр.

БЕЛТА




Кароткачасовыя ападкі і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 5 сакавіка

Фота з архіва

Фота з архіва

Кароткачасовыя ападкі і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 5 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег). Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 5-10 м/с, удзень месцамі з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, пры праясненнях – да мінус 9. Удзень будзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.

 




Лукашэнка расказаў аб падрабязнасцях перагавораў з Пуціным і адрэагаваў на домыслы

У час нарады

У час нарады

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы расказаў аб падрабязнасцях нядаўніх перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і адрэагаваў на домыслы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“Пасля перагавораў у Сочы і тых пытанняў, якія былі ўзняты на гэтых перагаворах з Прэзідэнтам Расіі, мы дамовіліся, што шэраг пытанняў абмяркуем на ўзроўні кіраўнікоў урада і сілавога блока. Перш за ўсё, міністра абароны, дзяржсакратара. Мы вызначылі гэтыя пытанні. Вельмі шмат пісалі пра гэту сустрэчу. На жаль, працэнтаў 70 – гэта поўная брахня і выдумкі. Я нават не збіраюся цяпер пералічваць усе пытанні, якія былі абмеркаваны. Іх дзясяткі былі. Вельмі многія пытанні. Прытым рэвізаваны і абмеркаваны літаральна ўсе пытанні беларуска-расійскіх адносін”, – сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, на сустрэчы з расійскім лідарам, у прыватнасці, абмяркоўвалася ўзаемадзеянне ў фармаце Саюзнай дзяржавы, пытанні кааперацыі, ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў, процістаянне розным выклікам, у тым ліку знешнім. Пры гэтым, напрыклад, тэма прадастаўлення Беларусі расійскага крэдыту не абмяркоўвалася, і яе першапачаткова не было на парадку дня. Таксама не ўзнімалася пытанне так званага трансферу ўлады, аб чым пісалі некаторыя рэсурсы.

Аб інтэграцыі Беларусі і Расіі

“Кантэкст гэтых перагавораў, калі можна так сказаць, абмежаваны быў рамкамі Саюзнай дзяржавы. Першапачаткова – як стваралася Саюзная дзяржава, аб чым дамаўляліся, на якім узроўні знаходзімся цяпер і на што здольныя выйсці”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адказаў на некаторыя выдумкі і хлусню ў розных крыніцах. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што “беларусы жывуць у сваёй кватэры”, хоць яна і невялікая ў параўнанні з велізарнай Расіяй. “І мы суверэнная і незалежная дзяржава. Сёння свет змяніўся настолькі, што размовы аб тым, што Беларусь павінна ўвайсці ў склад Расіі або Расія павінна ўвайсці ў склад Беларусі, або мы наогул неяк павінны зліцца, стварыўшы адзіныя органы кіравання… Свет настолькі змяніўся, што проста было б неразумна нават працаваць у гэтым напрамку. А па-другое, гэта абсалютна не патрэбна. Таму што, існуючы як суверэнная незалежная дзяржава, мы можам выбудаваць такую сістэму адносін, што гэта сістэма будзе мацнейшая, чым у самой Расійскай Федэрацыі ўзаемаадносіны асобных тэрыторый”, – упэўнены беларускі лідар.

Прэзідэнт канстатаваў, што ў Беларусі і Расіі практычна аднолькавы ўзровень развіцця па розных напрамках, і калі краіны захочуць, то змогуць выбудаваць такую сістэму ўзаемаадносін. “І мы вельмі многае зрабілі для гэтага. Мы проста аб гэтым не гаворым. У нас жа людзі маюць роўныя магчымасці. Як бы ні было складана, суб’екты гаспадарання разумеюць на перагаворах адзін аднаго, шмат чаго дасягнулі”, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы тым не менш адзначыў, што часам па некаторых напрамках прысутнічае неразуменне. Ён прывёў прыклад, калі ў Расіі нядаўна падскочылі цэны на цукар, то Прэзідэнт Уладзімір Пуцін вельмі жорстка адрэагаваў на гэту тэму, папракнуўшы Саюз вытворцаў цукру Расіі. “Яны, аказваецца, у 2020 і 2019 гадах запэўнівалі Прэзідэнта, што беларусы запаланілі сваім цукрам Расію. Хоць гэта наогул немагчыма”, – падкрэсліў ён.

Больш таго, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, пераконвалі ў тым, што беларускія вытворцы завозяць цукровы трыснёг, перапрацоўваюць яго і пастаўляюць вырабленую прадукцыю на ўнутраны рынак, а ў Расію экспартуюць свой бураковы цукар. “Гэта немагчыма таму, што ў нас вытворчасць перабудавана поўнасцю і мадэрнізавана пад перапрацоўку буракоў. Мы ўжо, напэўна, гадоў 15, а можа і больш, не завозім трыснёг для перапрацоўкі. У нас строгая ў гэтым плане дамоўленасць. Але бачыце, як робяць таваравытворцы Расійскай Федэрацыі, – расказаў Прэзідэнт. – І малайчына Пуцін, ён жорстка іх адбрыў. Кажа, як жа так, вы ж мяне пераконвалі, што беларусы вам перашкаджаюць, што трысняговы ядуць там цукар, бураковы завозяць. А на самай справе гэта не так. Гэта значыць, і ў Расіі ёсць пэўныя… Ужо не сілы, гэта канкурэнцыя. Заводзяць у тупік цэлыя галіны Расіі, спасылаючыся на тое, што мы, нібыта, перашкаджаем. Мы нікому не перашкаджаем”.

Аб дарожных картах і падатковых сістэмах

У час перагавораў у Сочы лідары дзвюх краін абмеркавалі і так званыя дарожныя карты. Прэзідэнт растлумачыў, што па большасці з іх няма ніякіх пытанняў, іх можна падпісваць ужо цяпер. Але па некалькіх напрамках супрацоўніцтва ёсць некаторыя нюансы, іх маюць намер дапрацаваць. У прыватнасці, бакі ўжо даўно абмяркоўваюць магчымае збліжэнне падатковых сістэм. “Галоўнае, каб гэта было празрыста і для Беларусі, і для Расіі. Каб не было тут нейкіх недагаворванняў, каб гэта не выклікала нейкіх падазрэнняў”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы пра збліжэнне падатковага заканадаўства, кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што гэта тэма будзе яшчэ раз абмяркоўвацца на ўзроўні спецыялістаў. “Пуцін мне гаворыць: “Я гатовы накіраваць да цябе Мішусціна (прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін. – Заўвага БЕЛТА). Ваш урад, наш урад, работнікі падатковай службы сядуць і табе даложаць сутнасць прапаноў Расійскай Федэрацыі пасля таго, як мы месяц прыкладна папрацуем”. Я згадзіўся. Калі ласка, прыедуць, сядзем, разам паглядзім навацыі расійскія. Калі гэта сапраўды навацыі, калі яны на карысць Беларусі, мы гэта прымем. Як Пуцін сказаў, калі гэта не падыходзіць, мы і працаваць не будзем ні па адным напрамку. Яго была прапанова: давайце зробім тое, што мы можам сёння прыняць. Што тут дрэннага? Нічога дрэннага ў гэтым не бачу”.

Аб саюзе, да якога “камар носа не падточыць”

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што абаронныя і знешнепалітычныя ведамствы Беларусі і Расіі – прыклад супрацоўніцтва для іншых дзяржорганаў. “Таму мы будзем каардынаваць нашу абарончую палітыку на злобу дня, знешнюю палітыку. І мы поўныя рашучасці (гэта было наша агульнае меркаванне) стварыць такое аб’яднанне Беларусі і Расіі ў Саюзнай дзяржаве, што камар носа не падточыць. Ніхто нас не папракне, што нехта замахнуўся не нечую незалежнасць, суверэнітэт. Усё будзе прыгожа і дастойна”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Аб процістаянні санкцыям

“Хочам выбудаваць такія адносіны, каб мы не баяліся і не перажывалі наконт нейкіх санкцый. “Учора ўвялі санкцыі супраць Расіі, пазаўчора – супраць Беларусі. І ўжо гвалт нейкі, – адзначыў беларускі лідар. – Слухайце, 150 млн чалавек на такой тэрыторыі мы не можам накарміць? Лёгка! У гэтым ключы па ўсіх галінах мы аналізавалі сітуацыю. І прыходзілі да таго, што нам трэба пачынаць гэта рабіць. Нам трэба проста спланаваць, як робяць кітайцы, японцы гэта. Наколькі гэта магчыма, спланаваць нашы далейшыя дзеянні ў эканоміцы”.

Аб кааперацыі

“Вельмі сур’ёзна было прааналізавана пытанне нашай кааперацыі”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У якасці прыкладу ён прывёў грамадзянскі авіяцыйны завод, які быў вынесены за межы сталіцы ў раён Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Прэзідэнт нагадаў, што на саміце ЕАЭС расійскім бокам узнімалася тэма магчымай кааперацыі ў авіяцыйнай галіне з улікам таго, што ў Расіі створаны сярэднемагістральны лайнер. Размова, напрыклад, можа ісці аб тым, каб некаторыя часткі, камплектуючыя, абслугоўванне перадаць замежным партнёрам у ЕАЭС. “І я ў Сочы, прадаўжаючы гэту размову, падзякаваўшы, сказаў яму аб гэтым, што мы такі завод перанеслі з цэнтра Мінска, пабудавалі. І мы гатовы не толькі абслугоўваць гэтыя самалёты, якія выпускаюцца ў Расіі, але і вырабляць некаторыя вузлы і камплектуючыя. Гэта значыць, ажыццяўляць больш цесную кааперацыю. Нам гэта выгадна”, – заявіў Прэзідэнт.

У гэтым жа ключы ён выказаўся і аб супрацоўніцтве па лініі прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу, уключаючы “Інтэграл”, авіяцыйны, бронетэхнічны напрамкі. “Гэтыя нашы заводы там запатрабаваны. Давайце, гавару, кааперыравацца. Прэзідэнт Расіі сказаў, што гэта ім вельмі цікава. Таму ў гэтым напрамку і ўраду, і дзяржсакратарыяту, Мінабароны трэба больш актыўна сябе паводзіць”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аб фінансах

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што тэматыка адкрыцця новых крэдытных ліній у час сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Сочы не ўзнімалася.

“Шмат цяпер пісалі і гаварылі наконт крэдытаў. Ні пра якія крэдыты нават размовы не было. І ў матэрыялах у мяне не было нават тэмы гэтай. Ніхто не прасіў дадатковых крэдытаў. Нам гэта не патрэбна”, – падкрэсліў беларускі лідар.

Тым не менш ён растлумачыў, адкуль узнікла гэта тэма. Калі яшчэ толькі задумвалася будаўніцтва Беларускай АЭС, то з кіраўніцтвам Расіі абмяркоўвалася прадастаўленне крэдыту на гэтыя мэты, што з’яўляецца нармальнай агульнасусветнай практыкай. “І тады я так па-сяброўску Пуціну гавару: калі я сэканомлю, то вы гэты крэдыт пакіньце ў Беларусі на іншыя патрэбы, дапусцім на ваенныя”, – расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у выніку ўдалося сэканоміць, у тым ліку дзякуючы больш нізкаму кошту будаўнічых паслуг, зручнай лагістыцы для дастаўкі камплектуючых у параўнанні з будаўніцтвам АЭС па расійскіх тэхналогіях у іншых краінах. “Зразумела, што тут больш танная станцыя. Вось адкуль пайшла гэта тэма. Але мы яе не абмяркоўвалі. Я помню абяцанне Прэзідэнта Расіі. Адзінае, сказаў: калі гэта не напружвае эканоміку Расіі, мы будзем выкарыстоўваць астатак гэтага крэдыту, у тым ліку і на ваенныя патрэбы. Можа, і на закупку самалётаў і больш сучаснай тэхнікі. Непрымання не было”, – сказаў Прэзідэнт.

Адзіная прапанова беларускага боку ў фінансавай сферы на перагаворах у Сочы датычылася магчымага ўдзелу “Газпрама” ў мадэрнізацыі “Гродна-Азота”. “Можа, у іх будзе да гэтага цікавасць. Не будзе – мы самі будзем будаваць гэты камбінат. Ён нам патрэбны: попыт на азотныя ўгнаенні ў свеце вельмі вялікі, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Азот з прыроднага газу – калі “Газпраму” цікава, мы можам з імі дамовіцца аб будаўніцтве. Усё, ні пра якія грошы размовы на гэтых перагаворах не было. Таму, калі нас там хочуць папракнуць у нечым, што мы зноў з працягнутай рукой – лухта поўная. Мы пакуль абыходзімся, дзякуй богу, пры ўсіх складанасцях з пандэміямі і закрыццём граніц, сваімі грашовымі сродкамі”.

Аб развіцці ваеннага супрацоўніцтва

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, з тэмы ВПК бакі на перагаворах перайшлі на абарончую тэматыку. “Мы бачым, што адбываецца, – сказаў ён. – Наколькі сталі нахабнымі… Літаральна пару тыдняў таму самалёты НАТА ўжо аж на нашу граніцу выляталі. І што мы вымушаны былі зрабіць? Мы паднялі Су-30 – самалёт новы – і насустрач падляцелі да іх. Змыліся за сотню кіламетраў. Гэта сведчыць аб тым, што нас будуць пастаянна тузаць, а мы павінны адказваць”, – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што ў краін у 2014 годзе ў час правядзення чэмпіянату свету па хакеі быў вопыт, калі расійскія самалёты прыбылі ў Беларусь для нясення сумеснага дзяжурства з удзелам лётчыкаў абедзвюх краін. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што і ў далейшым можна выкарыстоўваць гэты вопыт. “Дайце нам гэтыя самалёты (дадаткова да існуючых у Беларусі. – Заўвага БЕЛТА). Але на гэтых самалётах, як тады, павінны лятаць расіяне і беларусы разам. А баз дастаткова, іх не трэба ствараць, навошта грошы дарэмна траціць… Лепш купіць або пабудаваць новыя самалёты для гэтага”, – сказаў ён.

“Павінен сказаць, што непрымання ў Прэзідэнта Расіі я не знайшоў. Вядома, калі яны змогуць базіравацца на нашых базах і нашы хлопцы будуць лятаць разам з расіянамі, зразумела, трэба прасіць тады і ўзбраенне да гэтых самалётаў. І прытым самая сучасная зброя павінна быць. Мы не вядзём гаворку пра ядзерныя боегалоўкі. Мы вядзём размову пра звычайную зброю. Гэты блок, напэўна, быў самым шырокім у нашых перагаворах”, – сказаў Прэзідэнт.

Вялікую ўвагу бакі ўдзялілі супрацоўніцтву ў ваеннай сферы. Беларусь і Расія маюць намер і далей дзейнічаць у рамках сумеснай групоўкі войскаў. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што расійская армія – адна з мацнейшых у свеце, і беларускім ваеннаслужачым было б нядрэнна пераймаць перадавыя методыкі вядзення баявых дзеянняў, асвойваць найноўшае ўзбраенне разам з расійскімі ваеннымі. “Вось гэты напрамак Прэзідэнтам Расіі быў з натхненнем падтрыманы”, – падкрэсліў беларускі лідар.

Аб расхістванні ўнутранай сітуацыі ў краінах

Паводле слоў Прэзідэнта, на сустрэчы абмяркоўвалася і грамадска-палітычная сітуацыя ў абедзвюх краінах. “Зразумела, нас хісталі, іх хістаюць. Ідзе цяпер ужо не проціборства, а вайна ў сродках масавай інфармацыі. Мы разумеем, што нас будуць спрабаваць ужо не на зуб, а на ўсе зубы. Мы абмяняліся закрытай інфармацыяй, сакрэтнымі дакументамі, якія і наш Камітэт дзяржбяспекі, ГРУ Генштаба і іншыя здабываюць”, – расказаў падрабязнасці Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што дэструктыўныя сілы цяпер будуць спрабаваць падтрымліваць пратэсную актыўнасць з дапамогай розных фэйкаў і ўкідаў. “У прыватнасці, цяпер нашы збеглыя (знайшлі “палац Пуціна”) спрабуюць знайсці палац Лукашэнкі. Вось гэта ў іх цяпер самае галоўнае: укінуць у медыйную прастору больш гадасці для таго, каб у гэта вогнішча падкідваць дровы хаця б да красавіка. Ім трэба завесці народ у Беларусі, разварушыць, каб, як яны кажуць, цытую: “Не спала хваля актыўнасці”. Таму яны будуць укідваць любыя фэйкі. Мы да гэтага гатовы”, – заявіў кіраўнік дзяржавы.

“Няхай шукаюць, паказваюць. А мы потым возьмем за руку некаторых з пратэстуноў і пакажам. Яны ўжо там дроны ўзнімаюць, лятаюць. Я так назіраю за гэтым і думаю: “Слухайце, ну калі вы хочаце нешта даведацца, вы звярніцеся да мяне. Мы вам пакажам любое памяшканне”. Нават здымаюць прыватныя нейкія дамы і робяць фільм, як па Пуціну, каб гэта прыпісаць Лукашэнку. Гэта не атрымаецца. Яшчэ раз хачу і вам сказаць, і усім, хто мяне слухае. Лукашэнка за чвэрць стагоддзя нічога ў дзяржавы не ўкраў. І ніякіх палацаў”, – сказаў Прэзідэнт.

Аб шматвектарнасці і непахісным вектары

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што некаторыя па-ранейшаму крытыкуюць Беларусь за яе шматвектарнасць. Пры гэтым, звярнуў ён увагу, такія людзі нават не ведаюць, у чым сутнасць знешняй палітыкі беларускай дзяржавы.

“Наша шматвектарнасць абумоўлена перш за ўсё нашай эканамічнай палітыкай. Калі Расійская Федэрацыя сёння гатова ўвесь экспарт Беларусі спажыць, ну дык і вектар будзе ў тым напрамку. Але Расія не гатова. Мы вымушаны і машынабудаўнічую прадукцыю, і прадукты харчавання, і нафтахімію, і хімію прадаваць на знешніх рынках, у трэціх краінах. І мы павінны гэта забяспечваць і дыпламатычна, і палітычна”, – сказаў Прэзідэнт.

Акрамя таго, Беларусь стараецца выбудоўваць дружалюбныя адносіны з іншымі суседзямі, зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Захадам у цэлым, дзе ёсць фінансавыя і тэхналагічныя рэсурсы, і Кітаем. “Як жа не забяспечваць гэты вектар? Але пры гэтым мы гаворым, што Расія – гэта непахісна, гэта асноўны напрамак, па якім мы гатовы рухацца”, – заявіў беларускі лідар. Паводле яго слоў, кіраўніцтва Расіі разумее беларускі бок у гэтым пытанні і падтрымлівае.

Аб “трансферы ўлады” ў Беларусі

А вось тэма “трансферу ўлады” ў Беларусі на перагаворах у Сочы не абмяркоўвалася, як паспелі ўжо напісаць у некаторых сродках масавай інфармацыі. Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу: “Ніякага трансферу быць у Беларусі не можа. Я ўжо сказаў: ніякія дзеці, ніякія ўнукі і праўнукі не могуць пасля прэзідэнта Лукашэнкі прэтэндаваць на гэту пасаду. Усё будзе згодна з Канстытуцыяй і законам. Канстытуцыю мы прымем, як я гаварыў, у студзені-лютым будучага года. Вось і ўвесь трансфер улады. Усе, нават вы ўчацвярых (удзельнікі нарады. – Заўвага БЕЛТА), можаце ўдзельнічаць у гэтых выбарах пасля Канстытуцыі – і ў парламенцкіх, і ў прэзідэнцкіх”.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўнутраная палітыка Беларусі – гэта справа выключна самой Беларусі. “Таму ні пра які трансфер улады мы нават не гаварылі. Гэта было б нават непрыстойна з боку гаспадара гэтай сустрэчы. Як мы тут будзем арганізоўваць унутрана сваю краіну, гэта наша справа. Вось знешнюю палітыку, аб чым мы дамаўляліся, мы будзем каардынаваць, як цяпер”, – дадаў беларускі лідар.

Аб агульнай Айчыне ад Брэста да Уладзівастока

“Усе нашы перагаворы былі заснаваны на стварэнні адзінай сістэмы па ўсіх напрамках, каб гэта было яшчэ больш цесна, чым супрацоўніцтва акруг і рэспублік у самой Расійскай Федэрацыі, – рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы. – У нас ёсць цвёрдае разуменне, што гэта наша агульная Айчына ад Брэста да Уладзівастока, дзе сёння існуюць дзве незалежныя дзяржавы”.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ён як першы Прэзідэнт Беларусі як ніхто іншы зацікаўлены ў захаванні суверэнітэту беларускай дзяржавы. “У адваротным выпадку можна перакрэсліць усю чвэрць стагоддзя, якую мне давялося працаваць Прэзідэнтам”, – адзначыў ён.

БЕЛТА