Маразы да -25°С чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя

Фота з архіва

Фота з архіва

Маразы да 25 градусаў чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

“Сёння на паўднёвыя раёны Беларусі выйшаў цыклон, які атрымаў у нямецкіх сіноптыкаў імя “Зігберт”, ён прынёс у нашу краіну новую порцыю ападкаў. Па меры перамяшчэння цыклону ва ўсходнім напрамку ў нашу краіну пачне паступаць халодная няўстойлівая паветраная маса з паўночнага захаду. Тэмпературны фон пачне паніжацца ўжо сёння вечарам, прадоўжыцца пахаладанне і ў бліжэйшыя суткі”, – расказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 5 лютага, будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні ўмераны, ноччу парывісты, па паўднёвым усходзе месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 11-17 градусаў марозу, у паўднёвых раёнах – мінус 8-10. Днём будзе 4-10 градусаў ніжэй за нуль.

У выхадныя чакаецца далейшае ўзмацненне маразоў. У суботу, 6 лютага, ноччу і раніцай месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег, днём будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўночны ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе 13-18 градусаў марозу, месцамі – да мінус 20, па поўдні – мінус 10-12. Днём будзе 7-14 градусаў ніжэй за нуль.

У нядзелю, 7 лютага, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па Брэсцкай вобласці пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца няўстойлівы ўмераны, днём у паўднёва-заходніх раёнах парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 15-22 градусы марозу, месцамі – мінус 23-25. Днём будзе 7-14 градусаў ніжэй за нуль.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня захаваецца марознае надвор’е.

БЕЛТА




Расія аднаўляе чыгуначныя зносіны і павялічвае колькасць авіярэйсаў з Беларуссю

Фота з архіва
Расія аднаўляе чыгуначныя зносіны і павялічвае колькасць авіярэйсаў з Беларуссю. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада РФ. Адпаведнае рашэнне падпісана прэм’ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным, паведамляе БЕЛТА.

“З 8 лютага 2021 года на ўзаемнай аснове будуць адноўлены пасажырскія чыгуначныя зносіны з Беларуссю па маршруце Мінск – Масква – Мінск і па маршруце Масква – Калінінград, Калінінград – Санкт-Пецярбург са спыненнем паяздоў у Мінску. З 8 лютага на ўзаемнай аснове будзе павялічана колькасць рэгулярных авіярэйсаў Масква – Мінск з трох да пяці на тыдзень, а таксама адноўлены на ўзаемнай аснове паветраныя зносіны з Растова-на-Доне і Санкт-Пецярбурга ў Мінск па адным рэйсе на тыдзень з кожнага аэрапорта”, – гаворыцца ў паведамленні.

Гэта рашэнне было прынята па прадстаўленні аператыўнага штаба па папярэджанні завозу і распаўсюджвання новай каранавіруснай інфекцыі.

БЕЛТА




Увод жылля ў Беларусі ў 2025 годзе плануюць павялічыць да 4,5 млн кв.м

Фота з архіва

Фота з архіва

У Беларусі штогадовы аб’ём уводу жылля плануецца павялічыць з 4 млн кв.м у 2021 годзе да 4,5 млн кв.м у 2025 годзе. Гэта прадугледжана дзяржаўнай праграмай “Будаўніцтва жылля” на 2021-2025 гады, паведамляе БЕЛТА.

Дзяржпраграма зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 28 студзеня 2021 года нумар 51, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Праграма накіравана на павышэнне ўзроўню забяспечанасці насельніцтва даступным і камфортным жыллём, стварэнне бяспечнага і экалагічна ўстойлівага асяроддзя пражывання. Прыярытэтным напрамкам яе рэалізацыі стане збалансаванае развіццё розных форм задавальнення жыллёвых патрэбнасцей грамадзян у залежнасці ад іх даходаў, пераваг і месца пражывання як з выкарыстаннем мер дзяржпадтрымкі сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва, так і з прымяненнем новых механізмаў фінансавання будаўніцтва (набыццё жылля ва ўласнасць, арэнда жылля, развіццё сістэмы жылбудзберажэнняў, удасканаленне механізмаў іпатэчнага жыллёвага крэдытавання).

Згодна з дакументам, з 2021 па 2025 год плануецца паэтапна павялічыць аб’ёмы будаўніцтва агульнай плошчы жылля, жылля з дзяржпадтрымкай, арэнднага жылля, у тым ліку для ваеннаслужачых, і электрадамоў. Рост аб’ёмаў будаўніцтва жылля прадугледжваецца як у цэлым па краіне, так і па рэгіёнах. За пяць гадоў таксама плануецца ўвесці ў эксплуатацыю каля 725 тыс. кв.м арэнднага жылля і амаль 2 млн кв.м плошчы электрадамоў. Згодна з праграмай, будаўніцтва індывідуальнага жылля сфарміруе найбольш разнастайны па структуры спажывецкі попыт, які спалучае розныя камбінацыі кошту, эксплуатацыйных і праектных рашэнняў, прымяненне экалагічных матэрыялаў. Прадоўжыцца развіццё комплекснага індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Пры ўзвядзенні шматпавярховых дамоў будзе акцэнтавана ўвага на выкарыстанні энергазберагальных рашэнняў, тэхналогій разумнага дома.

Для грамадзян, якія маюць права на дзяржпадтрымку, будаўніцтва жылля будзе ажыццяўляцца ў жылых дамах тыпавых спажывецкіх якасцей па эканамічных энергаэфектыўных праектах. Адным з важных напрамкаў застанецца забеспячэнне жыллём шматдзетных сем’яў, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, а таксама дзяцей-сірот, інвалідаў і іншых сацыяльна слабаабароненых катэгорый грамадзян. Нараўне з будаўніцтвам новых жылых памяшканняў шматдзетныя сем’і змогуць паляпшаць свае жыллёвыя ўмовы, набываючы і рэканструюючы жыллё з выкарыстаннем сродкаў дзяржпадтрымкі, а таксама атрымліваючы арэндныя і сацыяльныя кватэры.

Фінансаванне дзяржпраграмы будзе ажыццяўляцца ў межах сродкаў, прадугледжаных на гэтыя мэты ў рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах. На рэалізацыю праграмы спатрэбіцца больш за Br38,6 млрд, у тым ліку сродкаў рэспубліканскага бюджэту – больш за Br6,66 млрд, мясцовых бюджэтаў – амаль Br2,4 млрд, крэдытных рэсурсаў – больш за Br6,7 млрд, іншых крыніц – амаль Br23 млрд. У 2021 годзе на рэалізацыю праграмы будзе накіравана больш за Br6,4 млрд, у 2022 годзе – Br7,1 млрд, у 2023 годзе – Br7,7 млрд, у 2024 годзе – Br8,3 млрд, у 2025 годзе – крыху больш за Br9 млрд.

Сярэдні кошт 1 кв.м жылля, пабудаванага з дзяржпадтрымкай, у 2021 годзе вызначаны ў памеры Br1152, да 2025-га ён павінен вырасці да Br1433,2.

Усе шматкватэрныя дамы павінны быць забяспечаны інжынернай і транспартнай інфраструктурай, долю ўчасткаў для індывідуальнага будаўніцтва з мінімальнай інфраструктурай будуць павялічваць з 82 працэнтаў у 2021 годзе да 90 працэнтаў да канца пяцігодкі.

Адказным заказчыкам дзяржпраграмы вызначана Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Акрамя Мінбудархітэктуры, заказчыкамі выступаюць Мінэнерга, Мінсувязі, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам. Гэтым дзяржструктурам неабходна прымаць меры па выкананні падпраграм і кантраляваць мэтавае і эфектыўнае выкарыстанне сродкаў, што выдзяляюцца на іх рэалізацыю. Акрамя таго, ім трэба будзе забяспечваць выкананне зводных мэтавых паказчыкаў праграмы і яе падпраграм, весці маніторынг рэалізацыі мерапрыемстваў і г.д.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

 




Ці ўсё гатова для правядзення УНС? Лукашэнка сабраў нараду па падрыхтоўцы форуму і паставіў задачы

Правесці VI Усебеларускі народны сход трэба на самым высокім узроўні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення УНС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што да правядзення УНС застаецца зусім няшмат часу. “Цікавасць да форуму вялікая, што накладае асаблівую адказнасць. Гэта важнейшая падзея ў жыцці краіны, і мы абавязаны правесці на самым высокім узроўні”, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Для абмеркавання падрыхтоўкі і правядзення форуму на нараду з кіраўніком дзяржавы запрошаны прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, старшыні Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Наталля Качанава і Уладзімір Андрэйчанка, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, кіраўнік спраў Прэзідэнта Віктар Шэйман, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў.

БЕЛТА




На дзяржпраграму “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” да 2025 года накіруюць Br18,5 млрд

Дзяржпраграма “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” на 2021-2025 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 28 студзеня 2021 года нумар 50, фінансаванне складзе Br18 467,4 млн, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

На думку распрацоўшчыкаў, дзяржпраграма дасць магчымасць зніжаць затраты на ЖКП насельніцтву штогод не менш як на 5 працэнтаў да папярэдняга года. Да 2025 года водазабеспячэнне пітной якасці будзе ў 100 працэнтаў спажыўцоў. Штогод будуць рамантаваць і (або) рэканструяваць 2 працэнты прысядзібных тэрыторый шматпавярховых дамоў. Страты цеплавой энергіі ўласнай вытворчасці арганізацый ЖКГ прадугледжана скараціць з 9,8 працэнта ў 2021 годзе да 9 працэнтаў у 2025-м. Плануецца штогод уводзіць пасля капрамонту не менш за 3 працэнты эксплуатуемай арганізацыямі ЖКГ агульнай плошчы жылых дамоў (гэта значыць сумы агульнай плошчы жылых і нежылых памяшканняў жылых дамоў, за выключэннем плошчы дапаможных памяшканняў).

Мерапрыемствы праграмы будуць фінансавацца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, крэдытных рэсурсаў, уласных сродкаў арганізацый і іншых крыніц.

У праграму ўключана сем падпраграм: “Даступнасць паслуг”, “Добраўпарадкаванне”, “Эфектыўнае цеплазабеспячэнне”, “Рамонт жылля”, “Чыстая вада”, “Мэта 99” (мінімізацыя аб’ёму пахавання цвёрдых камунальных адходаў, у 2025 годзе выкарыстоўваць не менш за 64 працэнты ЦКА), “Развіццё электраэнергетыкі і газіфікацыі населеных пунктаў”.

Праграма прадугледжвае прадастаўленне насельніцтву льгот па аплаце ЖКП і безнаяўных жыллёвых субсідый, распрацоўку і ўдасканаленне тэхнічных нарматыўных прававых актаў у сферы ЖКГ, набыццё і замену (капрамонт, мадэрнізацыя) ліфтаў, будаўніцтва водазаборных свідравін. Чыноўнікі таксама хочуць удасканальваць сістэму абыходжання з камунальнымі адходамі, уключаючы іх раздзельны збор і кантэйнерны збор у сектары індывідуальнай жылой забудовы.

БЕЛТА




Лукашэнка зацвердзіў рашэнне на ахову дзяржграніцы ў 2021 годзе

Фота з архіва

Фота з архіва

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў сёння рашэнне на ахову дзяржаўнай граніцы органамі пагранічнай службы ў 2021 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як заявілі ў Дзяржпагранкамітэце, абстаноўка на беларускай граніцы на працягу 2020 года заставалася стабільнай і кантралюемай, пагроз пагранічнай бяспецы не выяўлена. Дзеючыя з пачатку года абмежаванні з-за пандэміі, нарошчванне шчыльнасці аховы граніцы і прыкрыцця рубяжоў прывялі да зніжэння проціпраўнай дзейнасці.

“Разам з тым на рубяжах Беларусі захаваліся рызыкі і выклікі пагранічнай бяспецы, звязаныя з незаконнай міграцыяй, кантрабандай і спробамі перасячэння граніцы радыкальна настроенымі асобамі. Тэрыторыя Беларусі па-ранейшаму выкарыстоўвалася для транзіту незаконных мігрантаў з нестабільных рэгіёнаў у краіны Еўрасаюза”, – адзначылі ў ведамстве.

Як расказаў журналістам старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо, у гэтым годзе прадоўжыцца інжынернае абсталяванне дзяржграніцы, у тым ліку завершыцца работа па абазначэнні беларуска-ўкраінскага ўчастка з боку Беларусі ў межах Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Размова ідзе, у прыватнасці, пра ўвядзенне ў строй новай заставы ў раёне аграгарадка Глушкавічы.

Што датычыцца 2020-га года, то Анатоль Лапо адзначыў яго асаблівасць, абумоўленую пандэміяй і ўнутрыпалітычнымі падзеямі ў Беларусі. “Вядома, звонку мы таксама зведвалі націск. Я сакрэт не адкрыю, калі скажу, што мы не ўпусцілі ў Беларусь некалькі тысяч людзей, якія ў другім паўгоддзі ехалі з рознымі намерамі. Была і спроба дэстабілізацыі абстаноўкі на прыбалтыйскім напрамку, хацелі працягнуць “ланцуг”. Мы гэтага не дапусцілі”, – канстатаваў кіраўнік Дзяржпагранкамітэта.

Паводле яго слоў, работа ў гэтым напрамку прадоўжыцца і ў бягучым годзе, органы пагранічнай службы будуць гатовы адказаць на выклікі, абараніць рубяжы. “Граніца – жывы арганізм. Сёння на ўчастку спакойна, заўтра – аператыўная абстаноўка”, – заўважыў Анатоль Лапо.

Як падкрэсліў Прэзідэнт, прымаючы з дакладам кіраўніка ДПК, Беларусь вымушана адказваць на выклікі і пагрозы. “Наша тут адказнасць не толькі за Беларусь, але і расіян. Трэба аддаць належнае, што ўсё ж такі ўзровень аховы нашымі пагранічнікамі зоны адказнасці перасягае любую граніцу ў свеце. Мы разумеем, што граніца – гэта люстэрка, твар любой дзяржавы. Я магу спрачацца з любым, што няма такой аховы дзяржаўнай граніцы ў свеце ў іншай дзяржавы, як у Беларусі. На гэтым узроўні ахову дзяржаўнай граніцы трэба і падтрымліваць”.

Органы пагранслужбы выкрылі і спынілі 12 каналаў наркатрафіка, выявілі 45 асоб з прыкметамі датычнасці да экстрэмісцкай дзейнасці. Аднак у цэлым агульная колькасць парушальнікаў заканадаўства аб дзяржграніцы знізілася больш як у два разы – з 4 тыс. у 2019 годзе да 1,8 тыс. у 2020-м.

Сярод асноўных задач на 2021 год у Дзяржаўным пагранічным камітэце назвалі ўдасканаленне інжынернага і тэхнічнага абсталявання рубяжоў, а таксама прыбліжэнне да іх месцаў дыслакацыі падраздзяленняў. Прадоўжыцца актыўнае будаўніцтва сігналізацыйных комплексаў і ўстаноўка аўтаматызаваных пастоў тэхнічнага нагляду для надзейнага кантролю ахоўных участкаў.

Напрыклад, створаны на пагранічнай заставе “Хойнікі” цэнтр маніторынгу дае магчымасць дыстанцыйна кантраляваць звыш 100 км граніцы з Украінай пры дапамозе розных сістэм аховы і нагляду. У бягучым годзе яго магчымасці ўзрастуць у некалькі разоў.

БЕЛТА




Больш за 3,5 млн кв.м жылля плануецца ўвесці ў Беларусі ў бягучым годзе пасля капрамонту

Фота з архіва

Фота з архіва

Больш за 3,5 млн кв.м жылля плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў Беларусі ў 2021 годзе пасля капітальнага рамонту, што складае 3 працэнты ўсяго жылога фонду краіны. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Мінжылкамгаса Андрэй Рамашка.

Паводле інфармацыі начальніка ўпраўлення, згодна з дзяржпраграмай, у бягучым годзе неабходна капітальна адрамантаваць 3,54 млн кв.м жылля. Так, у Брэсцкай вобласці трэба ажыццявіць капрамонт 360 тыс. кв.м, Віцебскай – 490 тыс. кв.м, Гомельскай – 495 тыс. кв.м, Гродзенскай – 365 тыс. кв.м, Мінскай і Магілёўскай абласцях – па 395 тыс. кв.м. У беларускай сталіцы запланавана ўвесці ў эксплуатацыю больш за 1 млн кв.м жылля пасля капітальнага рамонту.

У мінулым годзе было капітальна адрамантавана 3,156 млн кв.м агульнай плошчы жылля, што складае 2,7 працэнта ўсяго жылога фонду краіны. “З устаноўленым на год заданнем не справіліся Мінск і ўсе вобласці, акрамя Гродзенскай і Магілёўскай”, – адзначыў Андрэй Рамашка.

Таксама на 2021 год запланавана замяніць у краіне 966 ліфтаў: у Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцях – па 142, у Гродзенскай – 25, Мінскай – 111, Магілёўскай – 61. У Мінску будуць заменены 343 ліфты. “У 2020 годзе ў краіне абнавілі 4009 ліфтаў. Гэта вельмі добры паказчык, з заданнем па замене ліфтаў справіліся ўсе вобласці і горад Мінск. Акрамя таго, у мінулым годзе мы істотна перавыканалі план на год”, – паведаміў начальнік упраўлення.

БЕЛТА




Міністэрства аховы здароўя пашырыць планавую дапамогу ў паліклініках і актывізуе вакцынацыю ад COVID-19

Фота з архіва
Міністэрства аховы здароўя пашырыць планавую дапамогу ў паліклініках і актывізуе вакцынацыю ад COVID-19. Такія задачы паставіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч на рабочай нарадзе па пытаннях COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

На нарадзе прынята рашэнне аб далейшым перапрафіляванні бальніц, а таксама пашырэнні планавай дапамогі, у тым ліку ў паліклініках. Санітарнай службе дадзена ўказанне ўзмацніць кантроль рэжыму захавання чырвоных зон і ўмоў знаходжання ў іх людзей.

Будуць узмоцнены меры, што датычацца выканання прынцыпаў сацыяльнага дыстанцыравання, у тым ліку ў месцах масавага знаходжання людзей, у калектывах, месцах гандлю, грамадскага харчавання. “Прадоўжыцца масіраваны эпідэмічны дазорны маніторынг для прасочвання штамаў”, – праінфармавала прэс-служба.

Дзмітрый Піневіч таксама паставіў задачу інтэнсіфікаваць прышчэпачны працэс супраць каранавіруса і актуалізаваць сеткавыя графікі паставак лякарстваў.

У Міністэрстве аховы здароўя, спасылаючыся на даныя маніторынгу, дадалі, што ўстановы забяспечаны лякарствамі для аказання меддапамогі і сродкамі індывідуальнай аховы (СІА). Створаны запас СІА дае магчымасць забяспечыць работу арганізацый аховы здароўя ў сярэднім на працягу больш як 2 месяцаў. Спецыялісты праводзяць работу па далейшым набыцці неабходнага высокатэхналагічнага медабсталявання, лекавых сродкаў і г.д.

БЕЛТА




У Беларусі ў канцы тыдня пахаладае

У Беларусі ў канцы тыдня пахаладае, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Нягледзячы на тое, што студзень у Беларусі быў месяцам кантрастаў: адзначаліся як анамальна нізкія, так і анамальна высокія тэмпературы, у цэлым за месяц тэмпературны фон быў каля і на 1 градус вышэйшым за кліматычную норму. Ападкаў на большай частцы краіны выпала ад 1,5 да 2 месячных норм, месцамі сума ападкаў перавышала 2,5 студзеньскай нормы.

“Першы рабочы тыдзень лютага таксама будзе пераменлівым. На фоне марознага надвор’я ў сярэдзіне тыдня чакаецца кароткачасовае пацяпленне”, – расказалі сіноптыкі.

У аўторак, 2 лютага, ноччу будзе без істотных ападкаў. Днём па паўночна-заходняй палавіне пройдзе невялікі снег. Ноччу і раніцай месцамі па рэспубліцы туман. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ноччу слабы, днём умераны. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-15 градусаў марозу, месцамі – 16-20 ніжэй за нуль, днём будзе мінус 3-9 градусаў, па паўднёвым захадзе – ад мінус 2 да плюс 1.

У сераду, 3 лютага, часам пройдзе снег, мокры снег, дождж. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на заходні ўмераны. Ноччу чакаецца ад нуля па паўднёвым захадзе да мінус 10 па ўсходзе краіны, днём будзе ад 3 градусаў марозу да 4 цяпла, па паўднёвым захадзе – да плюс 5.

У чацвер, 4 лютага, часам чакаецца снег, мокры снег, па поўдні – з дажджом. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны, днём парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак пераважна па паўднёвай палавіне краіны складзе ад мінус 4 да плюс 3, у паўночных раёнах – 5-9 градусаў марозу, ноччу па Віцебскай вобласці пры праясненнях да мінус 12.

У пятніцу, 5 лютага, месцамі, у асноўным па паўднёвым усходзе, чакаюцца кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу будзе 10-15 градусаў марозу, пры праясненнях – да мінус 18, днём прагназуецца 6-13 ніжэй за нуль. Па поўдні ноччу будзе 7-9 градусаў марозу, днём – мінус 4-5.

Паводле папярэдняга прагнозу, у выхадныя чакаецца ўзмацненне маразоў.

БЕЛТА




У Беларусі з 1 лютага павысіцца памер бюджэту пражытачнага мінімуму

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 22 студзеня 2021 года нумар 5 устаноўлены новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у разліку на месяц. Такая інфармацыя апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Новыя памеры БПМ дзейнічаюць з 1 лютага па 30 красавіка 2021 года.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br262,87 (з 1 лістапада 2020 года па 31 студзеня 2021-га яго памер складаў Br258,11).

Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах (у цэнах снежня 2020 года): працаздольнае насельніцтва – Br290,71 (раней – Br285,68), пенсіянеры – Br199,17 (раней – Br195,15), студэнты – Br252,94 (раней – Br248,06), дзеці ва ўзросце да трох гадоў – Br168,46 (раней – Br165,18), дзеці ад 3 да 6 гадоў – Br232,93 (раней – Br228,85), дзеці ад 6 да 18 гадоў – Br283,65 (раней Br278,16).

Прапарцыянальна росту БПМ зменяцца і ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ: памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пенсіі, даплаты пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, надбаўкі і павышэнні да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў.

БЕЛТА




У асобных раёнах Беларусі 25 студзеня захаваецца туман, на дарогах – галалёдзіца

Фота з архіва

Фота з архіва

У асобных раёнах Беларусі 25 студзеня захаваецца туман, на дарогах – галалёдзіца, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераважаць воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі ападкі: дождж, мокры снег. Днём месцамі ў заходніх раёнах моцны снег. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, днём месцамі парывісты.

Тэмпература паветра ноччу складзе 3 градусы марозу да 3 градусаў цяпла. Днём будзе ад нуля да 5 градусаў цяпла, па Гомельскай вобласці – да 7 вышэй за нуль.

26 студзеня па заходняй палавіне Беларусі чакаюцца моцныя ападкі з пераважаннем мокрага снегу, месцамі наліпанне мокрага снегу. Ноччу ў паўднёва-заходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру, з парывамі да 15-20 м/с.

БЕЛТА




Газета “Маяк” разам з Гомельскім гісторыка-краязнаўчым музеем у Пакалюбічах прэзентуе новы сумесны праект “Гісторыя аднаго экспаната”

Газета “Маяк” разам з Гомельскім гісторыка-краязнаўчым музеем у Пакалюбічах прэзентуе новы сумесны праект “Гісторыя аднаго экспаната”

Газета “Маяк” разам з Гомельскім гісторыка-краязнаўчым музеем у Пакалюбічах прэзентуе новы эксклюзіўны сумесны праект “Гісторыя аднаго экспаната”. Праз прызму расказа пра адзін экспанат можна даведацца шмат цікавага пра мінулае роднага краю, знакамітых землякоў, якія пакінулі значны след у навуцы, творчасці і іншых жыццёвых сферах. Першы наш артыкул прысвечаны швейнай машыне “Орша”, якую набыў для сваёй сям’і вядомы пісьменнік, ураджэнец аграгарадка Пакалюбічы Іван Сяркоў, аўтар вядомай трылогіі “Мы з Санькам…” пра прыгоды двух падлеткаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Швейная машына сям’і Сярковых

Гэтую каштоўную і, несумненна, карысную для многіх сем’яў таго часу рэч Іван Сяркоў набыў у Навабеліцы ў сярэдзіне 1950-х гадоў.

IMG_811112.JPG

— Я дагэтуль памятаю, як тата з мамай яе набылі: маленькім тады быў, але ж дапамагаў бацькам даставіць машынку ў дом, дзе тады кватаравалі, — успамінае сын пісьменніка Андрэй Іванавіч.

Дарэчы, са швейнай справай звязаны некалькі эпізодаў з ваеннага жыцця Івана Сяркова, якія апісаны ў аповесці “Мы з Санькам у тыле ворага”: у асобнай главе “Штаны з арлом” расказваецца адзін выпадак.

IMG_811139.JPG

— У бацькі, тады яшчэ зусім хлапчука, парваліся штаны, — расказвае Андрэй Іванавіч. — Ніякай другой адзежыны не было, і вось аднекуль ягоная бабуля прынесла нямецкі мех: новы, трывалы. Адкуль яна яго ўзяла, назаўсёды засталося тайнай, але вырашыла, што з яго можна пашыць добрыя штаны. Адно было кепска: у цэнтры знаходзілася выява чорнага арла са свастыкай, якая ніяк не адмывалася. А бацька яшчэ і абурыўся: маўляў, са свастыкай нічога на сябе не апране! Прабабуля паабяцала, што ненавісную выяву амаль не будзе відаць. Слова стрымала: свастыка з арлом апынуліся якраз насупраць таго месца, адкуль ногі растуць. Усё б добра, але за такія штаны бацька амаль жыццём не паплаціўся, калі паліцай убачыў нямецкія сімвалы на непатрэбным месцы…

Швейную машыну “Орша” Іван Сяркоў, памятаючы цяжкае ваеннае дзяцінства, набыў для жонкі Любові Андрэеўны, каб тая магла шыць вопратку. Цяпер гэтая прылада ў ліку дзясяткаў іншых рэчаў і дакументаў бацькі, якія сын знакамітага пісьменніка падараваў установе культуры, склала асобную экспазіцыю, прысвечаную знакамітаму земляку. З кожнай звязана нейкая гісторыя, пэўная жыццёвая падзея.

Галоўнае месца, канечне, займаюць экспанаты, звязаныя з прафесійнай і творчай дзейнасцю Івана Кірэевіча, які некалькі гадоў пасля звальнення з арміі ў запас працаваў карэспандэнтам раённай газеты “Маяк” (яна тады мела назву “Сталінскі сцяг”). Адначасова Іван Сяркоў вучыўся завочна на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Падчас вучобы будучы пісьменнік перайшоў працаваць на Гомельскую тэлевізійную студыю рэдактарам, а з 1961 па 1989 гады быў галоўным рэдактарам.

IMG_813320.JPG

Пра гэты перыяд Андрэй Іванавіч можа расказваць доўга: яго, хлапчука, заўсёды пускалі да бацькі. Калі той быў заняты, давалі магчымасць пасядзець у прагледжвальнай зале, дзе дэманстраваліся кінастужкі, якія былі запланаваны ў праграме тэлебачання.

— Я часта расказваў сябрам пра тое, што будуць паказваць па телевізару, спачатку мне не верылі, але ж вечарам пераконваліся ў маёй праўдзівасці, — успамінае Андрэй Іванавіч. — Гэтак жа сама я пераказваў сябрам і ўрыўкі з будучай аповесці “Мы з Санькам у тыле ворага”, над якой у той час працаваў бацька. Памятаю, што ўставаў ён у чатыры гадзіны раніцы, некаторы час працаваў, потым ішоў на працу. А вечарам чытаў нам — маці і мне — тое, што напісаў раніцай. Маці, дарэчы, была самым верным яго сябрам не толькі ў жыцці, а і ў творчасці, бо часта давала бацьку слушныя парады па тэксту.

I33MG_8124.JPG

IMG_812441.JPG

Любоў Андрэеўна з будучым мужам пазнаёмілася ў школе — разам вучыліся, потым займаліся грамадскай дзейнасцю: Іван быў старшынёй камсамольскай арганізацыі, а Люба — ягоным намеснікам. Маладыя людзі пакахалі адзін аднаго, але ж у тыя часы адкрыта заявіць пра свае пачуцці было няёмка, асабліва дзяўчыне, і маладыя людзі доўгі час хавалі сваё каханне ад іншых. Самым каштоўным падарункам для будучай спадарожніцы жыцця стаў верш, які Іван Кірэевіч напісаў у 1948 годзе на фарзацы кнігі Барыса Палявога пра сапраўднага чалавека. Гэты асобнік яму падаравалі падчас вучобы ў артылерыйскім вучылішчы як пераможцу літаратурнага конкурса — Іван Сяркоў напісаў некалькі вершаваных твораў пра Радзіму.

Усе, хто сябраваў і працаваў з Іванам Кірэевічам, узгадваюць ягоны вясёлы характар, яго жартаўлівасць і багаты слоўнікавы запас. Часта ён расказваў пра дзяцінства, якое прыйшлося на гады Вялікай Айчыннай вайны, і кожная гісторыя пачыналася са слоў “Мы з Санькам…”. Тады калегі-журналісты і прапанавалі Івану Кірэевічу занатаваць гэтыя маленькія расказы — так і з’явілася аповесць для дзяцей.

IMG_814445-1.JPG

Трылогію Івана Сяркова “Мы з Санькам…” вывучаюць у школе, але ж і дарослыя з цікавасцю чытаюць гэты цудоўны твор, заснаваны на рэальных падзеях, бо аўтар расказаў на кніжных старонках тое, што адбывалася з ім, яго роднымі і аднавяскоўцамі. Змяніў толькі назву населенага пункта — Пакалюбічы сталі Падлюбічамі, ды некаторыя імёны. Выключэннем стаў галоўны герой, найлепшы сябар пісьменніка Санька. Дарэчы, дзве аповесці — “Мы з Санькам у тыле ворага” і “Мы — хлопцы жывучыя” — былі адзначаны высокімі ўзнагародамі ў сферы літаратуры Беларускай ССР і Савецкага Саюза. Яны таксама леглі ў аснову сцэнарыя для мастацкага фільма “Мы — хлопцы жывучыя”. У музеі ахоўваецца і ўнікальны фотаздымак, на якім аўтар — разам са сваім экранным двайніком, выканаўцам галоўнай ролі.

Канстанцін Козыраў, малодшы навуковы супрацоўнік Гомельскага гісторыка-краязнаўчага музея:

— У пачатку студзеня Івану Сяркову споўнілася б 92 гады. З гэтай нагоды музей падрыхтаваў некалькі мерапрыемстваў, прысвечаных жыццю і творчасці знакамітага земляка. У іх ліку — выставы “Урокі сталення і мужнасці”, “Гісторыя аднаго экспаната”. Дарэчы, для кожнай экскурсіі мы выбіраем розныя рэчы і дакументы, каб больш поўна раскрыць старонкі жыцця знакамітага земляка: сям’я і сябры, прафесійная дзейнасць і творчасць. Але самае галоўнае — расказваючы пра экспанат, дадаем успаміны родзічаў і калег пісьменніка. Як прыклад — буйны кошык з лазы, амаль куфар. Сын літаратара Андрэй Іванавіч расказаў, што гэты кошык ягоныя бацькі набылі ў Палтаве ў сярэдзіне 50-х гадоў, калі Іван Кірэевіч звольніўся ў запас, і ўсе рэчы сям’і змесціліся ў гэтым лазовым куфары. Пазней ён служыў для захоўвання найважнейшай прылады для лазні — бярозавых венікаў, якія сям’я Сярковых нарыхтоўвала ў ваколіцах вёскі Каранёўка Гомельскага раёна. Таксама мы правялі “круглы стол” па тэме “Хто яны, героі аповесцей Сяркова?”. Адзін  з іх — брат Івана Кірэевіча Уладзімір (у кнізе — Глыжка), першы выпускнік-залаты медаліст Пакалюбіцкай сярэдняй школы (раней была семілетка).

http://sozhnews.by