Оранжевый уровень опасности объявлен на 18 января из-за морозов

Фото из архива
Фото из архива
Оранжевый уровень опасности объявлен на 18 января из-за морозов, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного загрязнения и мониторингу окружающей среды Минприроды.

Ожидается переменная облачность. Местами пройдет небольшой снег. На отдельных участках дорог – гололедица. Ветер будет неустойчивый слабый до умеренного.

Температура воздуха ночью составит 23-29 градусов мороза, местами – минус 17-22. Днем будет 11-17 ниже нуля, в отдельных районах – 18-20 градусов мороза.

БЕЛТА




Урад вызначыў крытэрыі для кампенсавання расходаў на электразабеспячэнне жылля

Фота з архіва

Фота з архіва

Урад вызначыў крытэрыі для кампенсавання расходаў на электразабеспячэнне жылля. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 16 ад 16 студзеня 2021 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Дакументам зацверджана палажэнне аб крытэрыях аднясення грамадзян да малазабяспечаных і іншых сацыяльна слабаабароненых катэгорый грамадзян, а таксама вызначаны пералік даходаў уласніка (членаў яго сям’і), якія ўдзельнічаюць у вызначэнні сярэднедушавога даходу. Устаноўленыя крытэрыі выкарыстоўваюцца пры кампенсаванні часткі расходаў на выкананне работ па электразабеспячэнні эксплуатуемага жыллёвага фонду для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і гатавання ежы.

Згодна з палажэннем, да малазабяспечаных адносяцца грамадзяне, якім па праву ўласнасці належыць эксплуатуемы жыллёвы фонд, і члены іх сем’яў, у якіх сярэднедушавы даход не перавышае дзеючую велічыню бюджэту пражытачнага мінімуму.

Да сацыяльна слабаабароных катэгорый адносяцца інваліды Вялікай Айчыннай вайны, а пры адсутнасці сумесна пражываючых працаздольных членаў сям’і – таксама непрацуючыя інваліды I і II групы, непрацуючыя інваліды баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў III групы і непрацуючыя пенсіянеры, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту. Акрамя таго, сацыяльна слабаабароненымі лічацца шматдзетныя сем’і, сем’і, якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама ў якіх абодва або адзін з бацькоў (усынавіцеляў) з’яўляюцца інвалідамі I або II групы.

Кампенсаванне расходаў на электразабеспячэнне эксплуатуемага жыллёвага фонду ажыццяўляецца ў адпаведнасці з указам ад 14 красавіка 2020 года нумар 127.

БЕЛТА




Маразы ў Беларусі аслабеюць з сярэдзіны тыдня

Фота з архіва

Фота з архіва

Маразы ў Беларусі аслабеюць з сярэдзіны тыдня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

“У мінулыя выхадныя ў Беларусі тэмпература ў сярэднім была на 10-15 градусаў ніжэй за кліматычную норму, прычым 17 студзеня адмоўныя адхіленні ў асобных раёнах дасягалі 18 градусаў. З 16 па 18 студзеня ноччу тэмпература на большай частцы тэрыторыі краіны апускалася ніжэй за 20 градусаў марозу. Мінімальнае значэнне тэмпературы паветра адзначана ў ноч на 17 студзеня на метэастанцыі Слуцк – мінус 28,7”, – расказалі ў Белгідрамеце.

На гэтым тыдні чакаецца змена ўмоў надвор’я. “У пачатку тыдня яшчэ захаваецца марознае надвор’е, але пачынаючы ўжо з серады па паўднёвым захадзе, а ў далейшым па ўсёй тэрыторыі Беларусі чакаецца павышэнне тэмпературнага фону. Потым да канца тыдня тэмпературы паветра будуць у асноўным вагацца ад слабаадмоўных да слабададатных значэнняў, толькі ў ноч на чацвер, 21 студзеня, па ўсходзе краіны яшчэ падмарозіць да мінус 13-15. Пры павышэнні тэмпературы паветра з сярэдзіны тыдня ападкі будуць ісці ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі ўтворыцца галалёд”, – прагназуюць сіноптыкі.

У аўторак, 19 студзеня, ноччу і раніцай месцамі па краіне пройдзе невялікі снег, днём будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 19-24 градусы марозу, месцамі – мінус 25-27, у паўночных раёнах – мінус 13-18. Днём будзе 10-16 градусаў ніжэй за нуль.

Потым у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі чакаецца аслабленне маразоў. У сераду, 20 студзеня, ноччу па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. Днём па паўднёвым захадзе прагназуецца мокры снег, магчымы дождж, месцамі галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 16-23 градусы марозу, пры праясненнях – да мінус 26, па паўднёвым захадзе – мінус 9-15, у крайніх паўднёва-заходніх раёнах Брэсцкай вобласці – мінус 6-8. Днём будзе 6-13 градусаў ніжэй за нуль, па паўднёвым захадзе – ад мінус 5 да плюс 1.

Далей маразы будуць слабець па ўсёй краіне. У чацвер, 21 студзеня, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі, пераважна па паўночным усходзе, пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Месцамі чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля па паўднёвым захадзе да мінус 13-15 градусаў па ўсходзе, днём будзе ад мінус 2 да плюс 4.

У пятніцу, 22 студзеня, будзе пераважна без ападкаў. Месцамі чакаюцца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 2, днём будзе ад мінус 2 да 4 градусаў.

БЕЛТА




Журналіст “Маяка” разам з іншымі калядоўшчыкамі прайшла па аграгарадку Міхалькі, жадаючы вяскоўцам шчасця і дабрабыту

Журналіст “Маяка” разам з іншымі калядоўшчыкамі прайшла па аграгарадку Міхалькі, жадаючы вяскоўцам шчасця і дабрабыту

Перыяд ад Нараджэння Хрыстова да Хрышчэння — час забаў, вясёлых гульняў і невялікіх тэатралізаваных прадстаўленняў калядавання-шчадравання. Ролі Казы, Звездара, Мядзведзя, Механошы і іншых персанажаў іграюць пераапранутыя дзеці і дарослыя. Журналіст “Маяка” працягнула мінулагоднюю традыцыю і разам з іншымі калядоўшчыкамі прайшла па аграгарадку Міхалькі, жадаючы вяскоўцам шчасця і дабрабыту.

Да пачатку калядавання загадчык Міхалькоўскага дома культуры Галіна Малчанава растлумачыла юным аднавяскоўцам, што раней калядныя забавы мелі магiчны сэнс і былі цесна звязаны з абуджэннем прыроды:

— З цягам часу свята набыло характар забавы. Калядоўшчыкi — сiмвал гэтага народнага свята. Пераапранутыя ў Казу, Мядзведзя, Жорава, Цыганку і Цыгана з Мядзведзем, яны хадзiлi па хатах, спявалi калядныя песнi з вiншаваннямi i пажаданнямi. У адказ шчодрыя гаспадары адорвалi iх пачастункамi. У такiх калядных забавах зберагаюцца шматвяковая памяць пра далёкiх продкаў, іх вераванні і жыццёвыя клопаты.

IMG_211584.JPG

IMG_211576.JPG

Галіна Міхайлаўна таксама расказала, што калісьці ў Міхальках бытаваў такі звычай: гаспадары пяклі вялікі каравай, і калі прыходзілі калядоўшчыкі, ламалі (не адразалі!) лусту і частавалі ёю дзяцей. Узамен прасілі адламаць ім кавалачак каляднага хлеба, які далі ў іншым доме.

Сёлета ўдзельнікі двух творчых калектываў — тэатральнага гуртка і аматарскага аб’яднання “Ліра”, якія дзейнічаюць пры ўстанове культуры, — наведалі старэйшых жыхароў аграгарадку, каб павіншаваць са святам Нараджэння Хрыстова, пажадаць ім усяго найлепшага і праспяваць калядныя песні ды шчадроўкі.

Карына і Ягор Бандарэнкі, Максім Мядзведзеў, Соф’я і Эвеліна Любавы, Валянціна Сазонава, Данііл Казакевіч і Канстанцін Уланаў, якія сыгралі ролі Бабы-Ягі, Цыгана з Мядзведзем, Механошы і іншых герояў, разам з Галінай Малчанавай падрыхтавалі невялікае каляднае прадстаўленне. Журналісту раённай газеты даверылі выканаць ролю старэйшай Цыганкі, якая разам з маленькай Цыганачкай гаспадарам варажыла, абяцала шчасця-ладу, дабрабыту і выканання іх жаданняў.

IMG_211712.JPG

IMG_244563.JPG

IMG_261116.JPG

Але ж адзін з галоўных персанажаў, Каза, была да таго слабенькая, што падчас шчырых зычанняў знянацку ўпала, аднак цудоўным чынам ажыла, як толькі гаспадары пачаставалі калядоўшчыкаў цукеркамі ды яблыкамі. Потым яна па кругу хадзіла, прытанцоўваючы: “Дзе Каза рогам — там жыта стогам! Дзе Каза нагою — там жыта капою!” — так калядоўшчыкі пажадалі гаспадарам будучага добрага ўраджаю.

IMG_211659.JPG

IMG_261164.JPG

IMG_261112.JPG

IMG_261151.JPG

IMG_262210.JPG

Здаўна павялося, што на Стары Новы год гаспадароў віншуюць і з Нараджэннем Хрыстовым, спяваюць вядомую песню:

Рождество Христово, Ангел прилетел,

Он летел по небу, людям песню пел:

Вы, люди ликуйте, весь день торжествуйте!

Святы вечар, шчодры вечар!

Яе Галіна Малчанава выканала разам з бібліятэкарам Міхалькоўскай сельскай бібліятэкі Валянцінай Яўсеенка.

З навагоднімі пажаданнямі мы наведалі жыхароў некалькіх дамоў. Таццяна Рыгораўна вельмі станоўча ацаніла выступленне юных аднавяскоўцаў:

— Як добра сыгралі! Малайцы! Асабліва нам спадабаліся Каза і Мядзведзь. Штогод мы сустракаем калядоўшчыкаў, рыхтуемся і чакаем іх шчадровак, каб пачаставаць канфетамі ды іншымі салодкімі падарункамі. Некалі і я, калі была маленькай, таксама хадзіла калядаваць, таму ведаю, з якім нецярпеннем чакаюць дзеці Стары Новы год.

Юным артыстам таксама спадабалася прадстаўленне, бо многія ўпершыню ўдзельнічалі ў такім міні-спектаклі:

— Спачатку мы рэпеціравалі, але ж падчас калядавання было месца і імправізацыі, — падзялілася ўражаннямі Карына Бандарэнка. — На Стары Новы год абавязкова пайду з сяброўкамі калядаваць.

IMG_274116.JPG

IMG_211734.JPG

З ёю пагадзіліся Валянціна Сазонава, якая цяпер можа зноў пераапрануцца Цыганачкай, ды паваражыць гаспадарам, пажадаць ім шчасця і дабрабыту, і Максім Мядзведзеў, што ў калядным прадстаўленні сыграў ролю Мядзведзя. Тым больш, што яны вывучылі новыя шчадроўкі, якія спявалі іх бабулі: “Шчодры Петрык, дай варэнік, міску кашкі, кальцо каўбаскі!”.

А Галіна Малчанава зазначыла, што добра, каму ёсць перадаць і захаваць народныя традыцыі малой радзімы. Асабліва прыемна, што дзяцей усё больш цікавіць сам працэс калядавання, а не толькі шчодрыя падарункі аднавяскоўцаў за добрыя пажаданні.

http://sozhnews.by




На большай частцы Беларусі 11 снежня пройдуць ападкі

На большай частцы Беларусі 11 снежня пройдуць ападкі

11 снежня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (мокры снег, дождж), чакаецца галалёд, на дарогах галалёдзіца, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 7 па паўночным усходзе да плюс 1 градуса па паўднёвым захадзе краіны, удзень будзе ад мінус 2 да плюс 4.

БЕЛТА




Зацверджаны графік работы бальніц і паліклінік у навагоднія і калядныя святы

Фота з архіва

Фота з архіва

Зацверджаны графік работы супрацоўнікаў бальнічных арганізацый аховы здароўя, амбулаторна-паліклінічных, пералівання крыві, санітарна-эпідэміялагічных, аптэчных і іншых устаноў у снежні 2020 года і ў студзені 2021-га, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.

Так, 25 снежня, 1 і 7 студзеня ўстановы будуць працаваць па графіку святочнага дня. 26 снежня, 2, 8 і 9 студзеня – па графіку работы ў суботні дзень. Рэжым выхаднога дня будзе дзейнічаць 27 снежня, 3 і 10 студзеня. 16 студзеня ва ўстановах паўнацэнны працоўны дзень.

Графік зацверджаны загадам міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча нумар 1316 ад 9 снежня 2020 года.

БЕЛТА




У акцыі “Нашы дзеці” можа паўдзельнічаць кожны

У навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” можа паўдзельнічаць кожны грамадзянін, заявіў сёння журналістам намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай падчас урачыстага адкрыцця акцыі ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“Сёння ў краіне стартавала традыцыйная акцыя “Нашы дзеці”, якая рэалізуецца з 1995 года па даручэнні кіраўніка дзяржавы. Акцыя ўключае выставы, кірмашы, навагоднія паказы. Напрыклад, цяпер праходзіць рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка” і рэспубліканскі агляд-конкурс Дзядоў Марозаў і Снягурачак “Елка-Фэст”. Прыемна бачыць, што адгукаюцца многія прадпрыемствы і арганізацыі ўсіх форм уласнасці і з году ў год сума сабраных сродкаў павялічваецца. У гэты час кожны можа павіншаваць дзяцей і стварыць для іх казачную атмасферу”, – сказаў Аляксандр Кадлубай.

Намеснік міністра пажадаў дзецям здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх пачынаннях. “Няхай дзеці атрымаюць толькі пазітыўныя эмоцыі, сустрэнуць калядныя і навагоднія святы ў акружэнні сям’і, блізкіх і сяброў. Няхай усе жаданні, якія яны загадаюць, абавязкова спраўдзяцца ў 2021 годзе”, – дадаў ён.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран. “У Мінску створаны ўсе ўмовы, каб дзіця магло развівацца менавіта па тых інтарэсах, якія яму бліжэйшыя. Усё, што хочаш – спорт, навука або інфарматызацыя, – ёсць у Мінску. Галоўнае – жаданне займацца выбранай справай. Пачынаючы з сённяшняй акцыі, мы разам ствараем чарадзейства, з усмешкай і надзеяй глядзім у новы год, які абавязкова прынясе радасць, поспех і перамогу ў справах, якія сабе намецілі”, – падкрэсліў ён.

Перад пачаткам сённяшняга навагодняга паказу ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі арганізатары правялі інтэрактыўную праграму. У ёй удзельнічалі дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці са шматдзетных, апякунскіх, прыёмных сем’яў, а таксама пераможцы алімпіяд, конкурсаў, фестываляў і спаборніцтваў. Дзеці сапернічалі ў спартыўных спаборніцтвах, рашалі інтэлектуальныя і творчыя заданні.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” праходзіць з 10 снежня па 10 студзеня. У гэты час ва ўсіх рэгіёнах краіны адбудуцца навагоднія паказы. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем’і, павіншуюць дзяцей з Новым годам, Раством і ўручаць падарункі, дапамогуць у вырашэнні існуючых праблем. Да дабрачыннай акцыі далучацца грамадскія аб’яднанні і іншыя арганізацыі. Усе мерапрыемствы пройдуць з улікам рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя, накіраваных на мінімізацыю рызыкі заражэння СOVID-19. Для гэтых мэт прадугледжаны дадатковыя аўтобусы, каб пасадзіць дзяцей па адным, пітная вада ў малой тары, маскі і дэзсродкі.

БЕЛТА




Працоўныя пенсіі павышаюцца ў Беларусі з 1 снежня

Фота з архіва

Фота з архіва

Усе віды працоўных пенсій павышаюцца з 1 снежня ў адпаведнасці з указам нумар 409 ад 5 лістапада 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Пераразлік пенсій будзе праведзены больш як 2,4 млн пенсіянераў. Асноўныя памеры працоўных пенсій павышаюцца на 6 працэнтаў. Да асноўнай пенсіі выплачваюцца даплаты, надбаўкі, павышэнні. У іх ліку даплата непрацуючым грамадзянам, людзям ва ўзросце 75-79 гадоў (Br48,4), 80 гадоў і старэйшым (Br64,53). Акрамя таго, прадугледжаны надбаўка на догляд інвалідам I групы (Br64,53) і асобам ва ўзросце старэйшым за 80 гадоў (Br32,27), а таксама павышэнне інвалідам і ўдзельнікам вайны, ганаровым донарам і некаторым іншым катэгорыям грамадзян (ад Br25,81 да Br322,65). Пераразлік гэтых выплат ажыццяўляецца аўтаматычна пры росце бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, як правіла, кожны квартал (з 1 лютага, 1 мая, 1 жніўня і 1 лістапада).

“У намінальным выражэнні ў кожнага пенсіянера павелічэнне асноўнага памеру пенсіі будзе сваё – у залежнасці ад індывідуальных паказчыкаў стажу і заработнай платы да выхаду на пенсію. Сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў снежні складзе Br499,7. Паколькі ў час работы пенсіянераў з індывідуальным каэфіцыентам зарплаты (ІКЗ) большым за 1,3 памер пенсіі абмяжоўваецца, у непрацуючых пенсіянераў ён вышэйшы. Сярэдні памер пенсій па ўзросце непрацуючых пенсіянераў у снежні складзе амаль Br513”, – расказалі ў прэс-службе.

Пры максімальных паказчыках стажу і ранейшага заработку (стаж не меншы за 45 гадоў у мужчын, 40 гадоў у жанчын і ІКЗ – 5 і вышэйшы) пенсія па ўзросце непрацуючага пенсіянера ў снежні складзе Br863. Калі да пенсіі ўстаноўлены даплаты, надбаўкі, павышэнні, яе памер яшчэ вышэйшы. Напрыклад, памер выплат такому пенсіянеру ва ўзросце 80 гадоў і старэйшым (з улікам даплаты і надбаўкі) складзе Br960.

Пенсія па ўзросце ў снежні павялічваецца на 5,5 працэнта ў параўнанні з лістападам і на 12,1 працэнта ў параўнанні са снежнем 2019-га. Сярэдні памер пенсіі па ўзросце за гэты год павялічыўся на 9,6 працэнта ў параўнанні з 2019-м. За бягучую пяцігодку (2016-2020 гады) пенсія па ўзросце павялічылася амаль у 1,7 раза.

БЕЛТА



Павышэнне эфектыўнасці дзяржсектара і паляпшэнне інвестклімату – Мінэканомікі аб планах на бліжэйшыя пяць гадоў

Фота з архіва

Фота з архіва

Намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч расказаў сёння журналістам аб тым, якія напрамкі плануецца закласці ў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“Прадаўжаецца падрыхтоўка сістэмных мер на сярэднетэрміновую перспектыву, якія будуць пакладзены ў аснову Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021-2025 гады. Адначасова ідзе работа і над механізмамі рэалізацыі нашых мэт. Гэта ў першую чаргу дзяржпраграмы (25 праектаў цяпер праходзяць абмеркаванне і ўзгадненне) і праграма дзейнасці ўрада, якая будзе прадугледжваць змяненне інстытуцыянальнага асяроддзя, накіраванае на паляпшэнне ўмоў жыцця нашых грамадзян”, – сказаў Дзмітрый Ярашэвіч.

У праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця будзе некалькі блокаў. “Традыцыйна адным з асноўных з’яўляецца сацыяльны блок. Гэта пытанні, якія хвалююць усіх грамадзян: даходы, цэны, якасць і даступнасць аховы здароўя і адукацыі. У праграме таксама будзе закранута тэма ўдасканалення інвестыцыйнага клімату, умоў для работы бізнесу. Асаблівы акцэнт будзе зроблены на дзяржаўным сектары эканомікі, паколькі былі накоплены некаторыя праблемы, якія мы настроены ў самы кароткі тэрмін вырашыць. Такім чынам, асноўныя пытанні – гэта забеспячэнне дзяржавай сацыяльных гарантый, эфектыўны дзяржсектар, разняволенне бізнес-ініцыятывы, стварэнне ўмоў для замежных інвестараў”, – адзначыў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, у падрыхтоўцы сістэмных мер і практычных крокаў на сярэднетэрміновую перспектыву ўдзельнічаюць не толькі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, але і бізнес-саюзы, эксперты міжнародных арганізацый, незалежныя эканамісты, навуковая супольнасць. У Навукова-даследчым эканамічным інстытуце Мінэканомікі ў лістападзе прайшоў цыкл круглых сталоў па абмеркаванні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады. Запланавана таксама абмеркаванне на дыялогавых пляцоўках. “Затым праграма будзе разгледжана на Усебеларускім народным сходзе. Думаю, паступяць яшчэ прапановы. Усе яны будуць прааналізаваны, уключаны ў канчатковы праект праграмы і затым накіраваны кіраўніку дзяржавы на зацвярджэнне”, – дадаў Дзмітрый Ярашэвіч.

БЕЛТА




Лукашэнка: новая Канстытуцыя павінна быць выгаднай для краіны

2021 год будзе адзначаны важнай падзеяй у жыцці нашай краіны: прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі – людзі розных сацыяльных груп, прафесій і узростаў – абмяркуюць актуальныя пытанні жыцця дзяржавы і грамадства, падвядуць вынікі мінулай пяцігодкі, выпрацуюць напрамкі стратэгіі далейшага развіцця рэспублікі на Усебеларускім народным сходзе.
Запрашаем вас прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні, падрыхтоўцы прапаноў па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства.
Свае прапановы можна будзе пакінуць у грамадскай прыёмнай пры Гомельскім раённым выканаўчым камітэце ў аўторак і чацвер з 16.00 да 18.00 па адрасе: г. Гомель, вуліца Ільіча, 51а, каб. №309.
Прапановы ў дадзены час прымаюцца як асабіста, так і па тэлефоне 8 (0232) 53-74-93.
Нам важна ваша меркаванне!



Лукашэнка правядзе нараду па падрыхтоўцы Усебеларускага народнага сходу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе нараду па падрыхтоўцы Усебеларускага народнага сходу. Аб гэтым паведамляе Telegram-канал “Пул Першага”, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, апублікаваны спіс удзельнікаў нарады. Гэта прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, старшыні Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Наталля Качанава і Уладзімір Андрэйчанка, дзяржсакратар Савета бяспекі Валерый Вакульчык, кіраўнік спраў Прэзідэнта Віктар Шэйман. У ліку ўдзельнікаў нарады таксама першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант.

“Гэтыя людзі адказваюць за падрыхтоўку Усебеларускага народнага сходу. Наогул, адказных і ўключаных значна больш, але не ўсе дакладваюць непасрэдна Прэзідэнту. Нарада па УНС хутка пачнецца”, – гаворыцца ў паведамленні Telegram-канала.

БЕЛТА




Туман і да +15 С цяпла чакаецца 26 кастрычніка ў Беларусі

Туман і да 15 градусаў цяпла чакаецца 26 кастрычніка ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У бліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўднёвым захадзе пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах рэспублікі туман.

Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, удзень парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, удзень – да плюс 9-15 градусаў.

БЕЛТА