Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 17 верасня

Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 17 верасня, аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай па паўднёвым усходзе месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, уначы парывамі да 14 м/с, раніцай месцамі па паўночным захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі – парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў цяпла, удзень – 14-20 вышэй за нуль, на паўднёвым усходзе – плюс 21-26 градусаў.

БЕЛТА




Заяўкі на рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў прымаюцца да 30 верасня

Дадзены старт XI штогадоваму Рэспубліканскаму конкурсу інавацыйных праектаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік рэспубліканскага маладзёжнага праекта “100 ідэй для Беларусі” Наталля Сталпінская.

Конкурс праводзіцца ў мэтах стымулявання рэалізацыі перспектыўных інавацыйных праектаў, садзейнічання ў пошуку інвестыцыйнай падтрымкі, стварэння сістэмы па выяўленні маладых, таленавітых спецыялістаў, камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак. У час конкурсу разглядаюцца інавацыйныя праекты з прапрацаванай стратэгіяй камерцыялізацыі.

Акрамя таго, яны павінны адпавядаць прыярытэтным напрамкам навукова-тэхнічнай дзейнасці краіны і быць сацыяльна значнымі.

Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях “Лепшы інавацыйны праект” і “Лепшы маладзёжны інавацыйны праект”. Удзельнікамі конкурсу ў намінацыі “Лепшы інавацыйны праект” могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы, у намінацыі “Лепшы маладзёжны інавацыйны праект” – фізічныя асобы, узрост якіх не перавышае 35 гадоў. Пры гэтым удзельнікі конкурсу самастойна выбіраюць, да якой намінацыі адносіцца прадстаўлены імі інавацыйны праект.

“Па выніках разгляду і абароны інавацыйных праектаў савет конкурсу вызначае пераможцаў і прызёраў конкурсу. У кожнай намінацыі ўстанаўліваюцца адзін пераможца і пяць прызёраў, з іх два ўдзельнікі, якія занялі другое месца, і тры – трэцяе месца. Пераможцам і прызёрам конкурсу ўручаюцца дыпломы і прэміі: за першае месца – 86 БВ, за другое – 57, за трэцяе – 29. Сярод пераможцаў і прызёраў савет конкурсу адбірае праекты для далейшай камерцыялізацыі іх вынікаў, яны атрымаюць сертыфікат на атрыманне грашовых сродкаў у памеры 571 БВ. Таксама 10 пераможцаў інавацыйнага праекта “100 ідэй для Беларусі” па выніках 2019 года атрымаюць фінансаванне на напісанне бізнес-планаў”, – расказала Наталля Сталпінская.

Паводле яе слоў, для падрыхтоўкі ўдзельнікаў конкурсу да разгляду і абароны інавацыйных праектаў будзе праведзены семінар-трэнінг з прыцягненнем вядучых беларускіх спецыялістаў па інавацыйнай і венчурнай дзейнасці і бізнес-планаванні.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прайсці абавязковую рэгістрацыю на сайце конкурсу, запоўніўшы ўстаноўленыя арганізатарамі формы (заяўку, пашпарт і бізнес-план інавацыйнага праекта), і накіраваць у друкаваным выглядзе камплект конкурсных дакументаў на адрас Беларускага інавацыйнага фонду (220012, Мінск, вул. Талбухіна, д. 2, офіс 217). Палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў, формы конкурснай дакументацыі можна знайсці на сайце конкурсу. Тэрмін падачы дакументаў – не пазней за 30 верасня.

Арганізатарамі конкурсу выступае Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне конкурсу ажыццяўляе Беларускі інавацыйны фонд.

БЕЛТА




Беларусь – гэта мы!




У Беларусі да канца тыдня пахаладае

У Беларусі да канца тыдня пахаладае, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

“У першай палавіне тыдня будзе пераважаць антыцыкланальны характар надвор’я з павышаным тэмпературным фонам. Але ўжо ў чацвер надвор’е пачне мяняцца. Атмасферныя франты прынясуць у нашу краіну дажджы, моцны парывісты вецер і істотнае пахаладанне”, – сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 15 верасня, будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы па поўначы Беларусі месцамі пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 19-24 градусы цяпла, па паўднёвым захадзе – плюс 25-28.

У сераду, 16 верасня, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-15 градусаў вышэй за нуль, удзень – 22-29 градусаў цяпла.

У чацвер, 17 верасня, уначы месцамі, пераважна па паўночным захадзе, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённы час у асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы ў паўночна-заходніх раёнах, удзень месцамі па Беларусі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Уначы і раніцай па паўднёвым усходзе чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-18 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе ад плюс 13 па паўночным захадзе да 27 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе краіны.

У пятніцу, 18 верасня, пераважна па паўночным усходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-8 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 9-15 градусаў цяпла, па захадзе – да плюс 17.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у выхадныя дні захаваецца халоднае надвор’е. У начны час месцамі па краіне, у асноўным на тарфяніках Палесся, ёсць верагоднасць слабых замаразкаў да мінус 2.

БЕЛТА




Дзень горада ў яркіх асобах і вобразах

ФОТАРЭПАРТАЖ

День города в ярких лицах и образах

DSC_8788.JPG

DSC_8793.JPG

DSC_8812.JPG

DSC_8798.JPG

DSC_8869.JPG

DSC_8863.JPG

DSC_8870.JPG

DSC_8874.JPG

DSC_8878.JPG

DSC_8894.JPG

DSC_8890.JPG

DSC_8903.JPG

DSC_8807.JPG

DSC_8906.JPG

http://sozhnews.by

 




Лукашэнка і Пуцін сёння ў Сочы правядуць перагаворы

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Фота з архіва

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Фота з архіва

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У горадзе Сочы адбудзецца сустрэча кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Перагаворы пройдуць у фармаце сам-насам.

Лідары краін абмяркуюць стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах, тэматыку саюзных адносін, разгледзяць міжнародную праблематыку і сітуацыю ў рэгіёне, пытанні сумеснага рэагавання на выклікі, якія ўзнікаюць.

БЕЛТА




“Славянскія літаратурныя дажынкі” сабралі дзясяткі аматараў мастацкага слова з трох краін

“Славянскія літаратурныя дажынкі” сабралі дзясяткі аматараў мастацкага слова з трох краін

Традыцыйным запальваннем трох свечак, як сімвалу яднання трох братніх народаў, пачаўся Міжнародны фестываль-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі-2020”, які сёлета адбываецца ў юбілейны, 15-ы раз.

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця фестывалю-свята прысутнічалі літаратары з Беларусі, Расіі і Украіны, таму і прывітанні гучалі на трох мовах, якія ўсе прысутныя аднолькава разумелі.

— Свята мастацкага слова прысвечана таксама 15-й гадавіне са дня заснавання Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, якое і стала заснавальнікам правядзення такога літаратурнага форуму, — адзначыў старшыня абласнога аддзялення Уладзімір Гаўрыловіч.

Сёння таксама адбыўся фінал Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Маё слова” IV Міжнароднага Форуму маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці “Слова”, прайшла цырымонія ўзнагароджання маладых паэтаў і празаікаў.

IMG_3737.JPG

IMG_3826.JPG

IMG_3785.JPG

IMG_3859.JPG

У фае Грамадска-культурнага цэнтра на вуліцы Ланге былі прадстаўлены некалькі экспазіцый, выстава-продаж кніг філіяла “Гомелькнігі”. Бібліятэчныя сеткі Гомельшчыны не маглі застацца ўбаку ад такой падзеі, і падрыхтавалі цікавыя фотазоны.

— Гомельская раённая бібліятэчная сістэма абрала ў якасці аб’ектаў экспазіцый славутых паэтаў і пісьменнікаў Беларусі, — адзначыла дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Бібліятэчная сетка Гомельскага раёна” Алена Захарук. — Таму пры ўваходзе вас сустракалі Іван Шамякін, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Яўгенія Янішчыц і іншыя. З імі можна было пагаварыць пра літаратурную творчасць, паглядзець, як з-пад пяра альбо пад перастук клавішаў пішучай машынкі ствараюцца творы, якімі мы зачытваемся і дагэтуль. У ролі класікаў літаратуры выступілі работнікі культуры Гомельскага раёна.

IMG_3852.JPG

IMG_3877.JPG

IMG_3997.JPG

Госці літаратурнага форуму з Расіі прэзентавалі нумар газеты “Кубанский писатель”, большая палова якога была прысвечана сённяшняму святу, і на яе старонках надрукаваны творы гомельскіх пісьменнікаў. Сёння ж адбылося і падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Гомельскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і Кубанскай краёвай пісьменніцкай арганізацыяй.

На свяце мастацкага слова Гомельскі раён прагучаў неаднаразова: нашы землякі прэзентавалі новыя кнігі паэзіі, чытали свае творы. Жыхар пасёлка Паляна Чонкаўскага сельсавета Валерый Вятошкін прадставіў зборнік вершаў “Улыбашки”, былы галоўны рэдактар нашай газеты Лілія Вялічка —“Полуночное солнце”, былы спецыяліст па рэкламе, паэт-перакладчык Вольга Раўчанка, — “В театр — за тайной, за подтекстом!”.

Сёння таксама быў прэзентаваны зборнік вершаў Алеся Дуброўскага, ураджэнца вёскі Целяшы, — “Незабываемое”. Кніга ўнікальная тым, што творы Алеся былі перакладзены на рускую мову. Дарэчы, менавіта яны былі абраны ў якасці конкурснага задання для маладых літаратараў-перакладчыкаў. Дзесяць асобнікаў пасмяротнага выдання былі прэзентаваны ўдаве паэта, а яшчэ 50 — бібліятэкам Гомельшчыны.

Аўтар-выканаўца, кампазітар, удзельнік Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў Віктар Задарожны з Новай Гуты выканаў нямала песень на словы славянскіх паэтаў, у тым ліку — землякоў-гамяльчан.

IMG_4019.JPG

IMG_3841.JPG

IMG_3818.JPG

IMG_3824.JPG

IMG_3770.JPG

IMG_4084.JPG

IMG_3756.JPG

IMG_3928.JPG

IMG_3936.JPG

IMG_3945.JPG

IMG_3800.JPG

IMG_3836.JPG

У рабоце літаратурнага форуму таксама прынялі ўдзел ураджэнка вёскі Пракопаўка Чарацянскага сельсавета Ніна Шклярава — паэтэса, кіраўнік школы-студыі “Малады літаратар” і ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання “Пралеска”, якое больш за паўстагоддзя таму было створана пры рэдакцыі гомельскай раённай газеты “Маяк”. Зараз аб’яднанне ўзначальвае Ева Дударга, ураджэнка Раманавіч, аўтар аповесці “Наследница”, некалькіх апавяданняў і фотаальбома “Вчера. Сегодня. Навсегда”, прысвечанага малой радзіме.

IMG_4024.JPG

IMG_3962.JPG

IMG_4028.JPG

IMG_4062.JPG

IMG_4043.JPG

 

Перад аматарамі мастацкага слова са сваімі творамі выступіў таксама Іван Цітарэнка, ураджэнец вёскі Іванаўка, аўтар некалькіх зборнікаў вершаў. Зараз паэт пражывае ў Добрушскім раёне, уваходзіць у склад добрушскага раённага літаратурнага аб’яднання.

Заўтра свята працягнецца ў Жыткавічах і Тураве, дзе пройдзе II фестываль-свята літаратуры, мастацтва і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”.

http://sozhnews.by




Забарона на наведванне лясоў знята на ўсёй тэрыторыі Беларусі

Фота з архіва

Фота з архіва

Забарона на наведванне лясоў знята на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

У краіне прайшлі дажджы, і ў сувязі з гэтым былі зняты абмежаванні.

Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежавальныя меры ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі. Галоўная мэта забароны на наведванне лясоў – забеспячэнне бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.

Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках або забароны на іх наведванне без нанясення ўрону прыводзіць, згодна з арт. 15.29 КоАП, да папярэджання або накладання штрафу да 25 базавых велічынь (1 БВ – Br27).

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна адсочваць увод і адмену забарон у розных рэгіёнах краіны.

БЕЛТА




Кола жыцця беларуса, альбо Падарожжа па лёсах

Кола жыцця беларуса, альбо Падарожжа па лёсах

На працягу года ў сацыяльнай сетцы Instagram дзейнічае праект “Беларускі сямейны альбом”, вынікам якога стала канцэптуальная выстава “Кола жыцця беларуса”, якая размясцілася ў Музеі гісторыі горада Гомеля.

Ініцыятарамі праекта выступілі ўраджэнец Гомельскага раёна Уладзімір Александронец і дэпутат Гомельскага раённага Савета дэпутатаў Кацярына Ваўчок.

IMG_3577.JPG

IMG_3482.JPG

— Задумваючы праект, мы разважалі пра тое, як “прымусіць” беларуса і беларуску азірнуцца і паглядзець у вочы сваіх продкаў. У кожнага фотаздымка — свая гісторыя: моцы і гонару, трагедыі і болю, шчасця і любові, — расказвае Уладзімір Александронец.

Шэсць зваротаў “кола жыцця беларуса” распавядаюць пра дзяцінства, станаўленне, навучанне, вяселле, сямейнае жыццё і смерць. Усё гэта зафіксавана на старых фотаздымках, частку якіх можна ўбачыць на выставе. Часовы прамежак, як і геаграфія, — неабсяжныя: некаторыя фатаграфіі зроблены напрыканцы XIX стагоддзя, і на іх — жыхары ўсіх абласцей сучаснай Беларусі.

Па здымках можна прасачыць жыццё і сямейны ўклад усіх слаёў насельніцтва: ад сялян да прадстаўнікоў вышэйшага саслоўя. Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выклікалі здымкі, датаваныя пачаткам мінулага стагоддзя і падпісаныя як «Невядомыя чыноўніцы з Магілёва, 1916 год», «Камунія (першае прычасце) маленькіх прыгажунь з Бярозы ў 1930-м годзе», «Земскае вучылішча ў вёсцы Млынок, 1916 год» (сучасны Петрыкаўскі раён).

Screenshor.jpg

Дарэчы, некаторыя здымкі, прадстаў-леныя на выставе, адлюстроўваюць падзеі з жыцця нашых землякоў. Вось, да прыкладу, “першы зварот кола — дзяцінства”: на фота мы бачым дзяўчынак у традыцыйным адзенні — гэта маленькія жыхаркі вёскі Маркавічы. Здымак датаваны пачаткам мінулага стагоддзя. З другога, “трэцяга зварота кола — станаўлення”, на нас глядзіць ураджэнец Руднемарымонаўскага сельсавета, курсант афіцэрскага вучылішча Іван Кашлач. Сфатаграфаваўся малады чалавек у далёкім 1941-м годзе… Гэта яго апошні здымак, бо ён не вярнуўся з вайны…

Экскурсію працягнула Кацярына Ваўчок, якая вельмі цікава распавяла пра вясельныя традыцыі беларусаў і адзначыла, што спецыяльна да выставы быў адноўлены вяночак з кветкамі, у якім нашыя бабулі выходзілі замуж.

IMG_3614.JPG

— Вяселле на вёсцы было жаданым святам, якое цягнулася па некалькі дзён і мела свае асаблівасці, — дадала Кацярына. — Дарэчы, нікому з хлопцаў не хацелася атрымаць адмову ад будучай нявесты і стаць аб’ектам для кпінаў аднавяскоўцаў на доўгі час, калі не на ўсё жыццё. Таму перад тым, як ісці ў сваты, рабілі перапыты: ці згодна будзе дзяўчына пайсці замуж.

Вось на гэтым здымку ўраджэнка вёскі Займішча Гомельскага раёна Валянціна Навуменка сфатаграфавана ў дзень свайго вяселля, — дадала Кацярына Ваўчок і працягнула цікавы экскурс у сямейны ўклад беларусаў.

Асаблівы настрой на ўрачыстым адкрыцці выставы стварыла народная этна-група “Біфолк” палаца культуры “Фестывальны” (мастацкі кіраўнік Юлія Музычкіна), якая выканала некалькі твораў, сярод якіх былі нават узноўленыя спевы XVII стагоддзя.

IMG_3489.JPG

Тое, што выстава “Кола жыцця беларуса” падрыхтавана прыватнай сацыяльна-інфармацыйнай установай “Майстэрня інавацыйных тэхналогій”, стала падмуркам для пранікнення лічбавых тэхналогій у музейную справу: ля кожнага плаката з фотаздымкамі прымацаваны аркуш з QR-кодам. Пры ягоным сканіраванні можна патрапіць на старонку ўстановы і атрымаць больш звестак пра выставу, іншыя здымкі і гісторыі людзей, якія на іх занатаваны. Дарэчы, на адкрыцці экспазіцыі прысутнічаў Аляксандр Седзіч — адзін з тых, чыя фотакартка, зробленая ў 1950 годзе, была абрана для выставы афлайн.

Экспазіцыя выклікала непадзельны інтарэс у шырокага кола жыхароў Гомеля і яго ваколіц, навукоўцаў і проста тых, хто цікавіцца гісторыяй свайго краю. Старшыня Гомельскога раённага Савета дэпутатаў Вікторыя Ладуцька адзначыла:

— Гэтая выстава, на маю думку, у цяперашні час вельмі актуальная. Праз старыя фотакарткі, зробленыя ў розных рэгіёнах нашай краіны ў першыя дзесяцігоддзі папярэдняга стагоддзя, мы бачым не толькі гісторыю аднаго чалавека, цэлай сям’і і яе пакаленняў. Мы паглыбляемся ў гісторыю нашай краіны праз лёс аднаго чалавека. Узіраючыся ў твары і постаці людзей на фотаздымках, разумееш, які багаты ўнутраны свет напаўняе імгненне і запаўняе ўсяго цябе. Дзякуй арганізатарам за творчую атмасферу адкрыцця выставы, за тое, што ўсе прысутныя (думаю, яны мяне падтрымаюць) адчулі сабе адной вялікай сям’ёй, а гэтага пачуцця нам, беларусам, так сёння не хапае.

IMG_3546.JPG

IMG_3497.JPG

А жыхарка Гомеля Ксенія Літвін дадала, што ў яе таксама захаваўся сямейны альбом, фотаздымкі ў якім датуюцца пазамінулым стагоддзем, і пра сваіх продкаў-жанчын яна можа многае паведаміць. Дарэчы, бацькі і назвалі яе ў гонар адной з прабабуль.

Кацярына Каваленка, якая раней працавала у сферы адукацыі ў Гомельскім раёне, прыняла ўдзел у рэалізацыі праекта, ды не адна, а разам са сваімі вучнямі, навучэнцамі гомельскай гімназіі № 36 імя Івана Мележа. Большая частка іх фотаздымкаў размешчана ў Інстаграме. Зусім нядаўна адна з вучаніц, Насця Купрыянава, прынесла фотаздымак сваёй прапрабабулі, ураджэнкі Гомельшчыны, які быў зроблены ў канцы XIX стагоддзя.

IMG_3630.JPG

IMG_3519.JPG

IMG_3630.JPG

Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, наведаць Музей гісторыі горада Гомеля па адрасе: вуліца Пушкіна, 32. Выстава будзе дзейнічаць да 4 кастрычніка. Дарэчы, тут можна будзе зрабіць і новы сямейны здымак у спецыяльнай фотазоне, стылізаванай пад рэаліі мінулага стагоддзя.

http://sozhnews.by




Больш за 6,2 тыс. шматдзетных сем’яў адкрылі рахункі па новай праграме “Сямейны капітал”

Усяго на 1 верасня для шматдзетных сем’яў адкрыта 88 285 дэпазітных рахункаў “Сямейны капітал”, з якіх па праграме 2020-2024 гадоў – 6 221, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Па праграме “Сямейны капітал” 2015-2019 гадоў для шматдзетных сем’яў адкрыта 82 064 дэпазітныя рахункі на суму $820,64 млн. Памер назначанай у мінулую пяцігодку сумы складаў $10 тыс. для шматдзетных сем’яў, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) у перыяд з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019 года ўключна. Звярнуцца па назначэнне сямейнага капіталу можна было па 30 чэрвеня 2020 года ўключна – не пазней за 6 месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей.

Па праграме 2020-2024 гадоў для шматдзетных сем’яў адкрыта 6 221 дэпазітны рахунак на суму Br139,973 млн. У новай пяцігодцы памер сямейнага капіталу складае Br22,5 тыс. і назначаецца шматдзетным сем’ям, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года ўключна.

“На 1 верасня 2020 года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 21 742 заявы. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў – 20 056 (92 працэнты), на атрыманне адукацыі – 936 (4,5 працэнта), на атрыманне медыцынскіх паслуг – 750 заяў (3,5 працэнта). Прынята 19 953 рашэнні аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу”, – адзначылі ў Мінпрацы. Больш за ўсё рашэнняў аб размарозцы сямейнага капіталу прынята ў Брэсцкай вобласці – 4 539, следам ідуць Мінская вобласць – 3 186, Гомельская – 3 081, Мінск – 2 692, Гродзенская – 2 432, Магілёўская – 2 082. Менш за ўсё такіх рашэнняў прынята ў Віцебскай вобласці – 1 941.

БЕЛТА




“Славянскія літаратурныя дажынкі” адбудуцца 10–12 верасня ў Гомелі, Жыткавічах і Тураве

Сёлета Міжнародны фестываль-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі-2020”, які традыцыйна праводзіцца падчас святкавання Дня горада Гомеля, пройдзе ў юбілейны, 15 раз. Адначасова з гэтым 11 верасня ў Жыткавічах і Тураве пройдзе II фестываль-свята літаратуры, мастацтва і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”.

— Свята мастацкага слова прысвечана таксама 15-й гадавіне са дня заснавання Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” , — адзначыў старшыня абласнога аддзялення Уладзімір Гаўрыловіч. — Зараз праводзіцца дэкада сучаснай беларускай літаратуры, прысвечаная 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка: пісьменнікі Гомельшчыны выступаюць ва ўстановах адукацыі і культуры, прэзентуюць новыя творы і зборнікі.

Але ж асноўныя і значныя падзеі запланаваны на 10–12 верасня. Напрыклад, фінал Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Маё слова” IV Міжнароднага Форуму маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці “Слова”, работа некалькіх экспазіцый, выстава-продаж кніг філіяла “Гомелькнігі”. Таксама будуць арганізаваны аўтограф-сесіі, прэзентацыі некалькіх зборнікаў твораў, у тым ліку міжнароднага альманаха “Літара” з выкананннем новых песень, напісаных на творы з гэтага зборніка, выступленні фіналістаў абласнога конкурсу чытальнікаў.

Госці літаратурнага форуму з Расіі прэзентуюць газету “Кубанский писатель”. Адначасова з гэтым запланавана падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Гомельскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і Кубанскай краёвай пісьменніцкай арганізацыяй.

Дарэчы, Гомельскі раён таксама будзе прадстаўлены на гэтым маштабным міжнародным свяце літаратуры. 10 верасня ў грамадска-культурным цэнтры па вуліцы Ланге, 17 жыхар пасёлка Паляна Чонкаўскага сельсавета Валерый Вятошкін прэзентуе новы зборнік вершаў “Улыбашки”, а аўтар-выканаўца, кампазітар, удзельнік Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў Віктар Задарожны з Новай Гуты — прэм’еры песень на словы славянскіх паэтаў, у тым ліку — землякоў-гамяльчан.

У рабоце літаратурнага форуму прымуць удзел ураджэнка вёскі Пракопаўка Чарацянскага сельсавета Ніна Шклярава — паэтэса, кіраўнік школы-студыі “Малады літаратар”, удзельнікі літаратурнага аб’яднання “Пралеска”, якое больш за паўстагоддзя таму было створана пры рэдакцыі гомельскай раённай газеты “Маяк”. Свае творы прачытаюць былы галоўны рэдактар нашай газеты Лілія Вялічка і былы спецыяліст па рэкламе, паэт-перакладчык Вольга Раўчанка, якія прэзентуюць новыя зборнікі.

Падрабязная праграма Славянскіх літаратурных дажынак размешчана на сайце Гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Запрашаем аматараў мастацкага слова наведаць цікавыя мерапрыемствы і адчуць цудоўную магію слова і музыкі!

Ірына ГРАМЫКА

http://sozhnews.by




Лукашэнка дае інтэрв’ю вядучым расійскім СМІ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка дае інтэрв’ю прадстаўнікам вядучых расійскіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мерапрыемства праходзіць у Мінску ў Палацы Незалежнасці. На інтэрв’ю да кіраўніка беларускай дзяржавы прыехалі галоўны рэдактар міжнароднага тэлеканала Russia Today Маргарыта Сіманьян, карэспандэнт “Першага канала” Антон Вярніцкі, вядучы праграмы “Весці” на тэлеканале “Расія 1” Яўген Ражкоў, галоўны рэдактар радыёстанцыі “Гаворыць Масква” Раман Бабаян.-0-

БЕЛТА