Выпускныя вечара 2020
Яроміна
Выпускны ў Яромінскай сярэдняй школе прайшоў на вуліцы, ва ўтульным дворыку.
Краснае
Урачыста ўручылі атэстаты сталасці адзінаццацікласніка Красненскай сярэдняй школы, а дзевяцікласнікам — сведчанні.
Лапаціна
Яроміна
Выпускны ў Яромінскай сярэдняй школе прайшоў на вуліцы, ва ўтульным дворыку.
Краснае
Урачыста ўручылі атэстаты сталасці адзінаццацікласніка Красненскай сярэдняй школы, а дзевяцікласнікам — сведчанні.
Лапаціна
Калі з’явілася Варварынская крыніца дакладна ніхто не памятае. Гаючыя ўласцівасці яе вады мясцовыя жыхары ведаюць даўно і ўстанавілі крыж з іконай Вялікамучаніцы Варвары, таму крыніцу і называюць Варварынскай.
На гэты крыж завязваюць аброчныя ручнікі, калі просяць, каб Вялікамучаніца Варвара дапамагла ў бядзе, збавіла ад хваробы. Раней у крыніцу з гэтай мэтай кідалі капейкі. Кожны год на трэці дзень Тройцы служыцца малебен і асвячаецца вада. За гаючай вадой прыязджаюці не толькі мясцовыя жыхары, але і з Гомеля і Чарнігава.
Існуе паданне, што нейкай манашцы аднаго з Чарнігаўскіх манастыроў прысніўся сон, што ў гэтым месцы неабходна знайсці крыніцу з гаючай вадой. І калі яна прыйшла ў гэтае месца, там сапраўды з’явілася крыніца. Яшчэ расказваюць, што з надзеяй вылечыцца ад цяжкаў хваробы ног прыехала жанчына з Урала: яна пабачыла ў сне, што вылечыць сваю хваробу, калі пап’е вады з гэтай крыніцы. Яна прыбыла сюды з вялікай надзеяй і гаючая вада ёй дапамагла.
Варварынская крыніца ўжо некалькі разоў мяняла сваё месца. Калі недалёка ад яе будавалі дарогу, зрабілі насып, крынічка знікла. Прыехалі веруючыя, а крыніцы няма. Тады адна манахіня стала маліцца, па яе прыкладу да Бога звярнуліся і іншыя. І праз некаторы час заўважылі, что недалёка ад былога месца з’явілася крыніца. Пазней яна зноў крыху змяніла сваё месца.
Фота Марыны ВАСІЛЬЕВАЙ
http://sozhnews.by
9 чэрвеня 2020 года з 10.00 да 12.00 “прамую тэлефонную лінію” з жыхарамі Гомельскага раёна правядзе член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь АБЕЛЬ Таццяна Валер’еўна.
Свае пытанні, заўвагі і прапановы вы можаце агучыць па нумары тэлефона ў Гомелі — 8 (0232) 97-28-66.
Канцэрн “Белнафтахім” чакае прыбыцця першай амерыканскай нафты на “Нафтан” 11 чэрвеня, паведаміў журналістам прэс-сакратар “Белнафтахіма” Аляксандр Цішчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння першы састаў з амерыканскай нафтай адправіўся з Клайпеды ў Беларусь. “Значыць, на заводзе (“Нафтане”. – Заўвага БЕЛТА) будзе першая партыя ўжо ў чацвер”, – сказаў Аляксандр Цішчанка.
Танкер з 77 тыс. т амерыканскай нафты гатунку Bakken прыбыў з Тэхаса ў порт Клайпеды 5 чэрвеня. Сыравіна прызначана для перапрацоўкі на наваполацкім НПЗ – ААТ “Нафтан”.
Як паведаміў інфармагенцтву BNS прадстаўнік Lietuvos gelezinkeliai Марцінас Бурба, увесь аб’ём плануецца даставіць у Беларусь за 10 дзён.
У “Белнафтахіме” праінфармавалі, што гэта 12-я танкерная пастаўка ў гэтым годзе для Беларусі ад альтэрнатыўных пастаўшчыкоў. Агульны аб’ём танкерных паставак перасягнуў ужо 1 млн т нафты.
Здзелка па пастаўцы першай партыі амерыканскай нафты ў Беларусь заключана пры ўдзеле амерыканскага энергатрэйдара United Energy Trading, а таксама пры садзейнічанні амерыканскай кампаніі Getka і іх польскага партнёра UNIMOT.
БЕЛТА
Кітай зробіць распрацаваную краінай вакцыну ад COVID-19 даступнай для ўсяго свету, калі яна будзе гатова для прымянення пасля паспяховага правядзення даследаванняў і клінічных выпрабаванняў. Аб гэтым заявіў міністр навукі і тэхналогій КНР Ван Чжыган, паведамляе Міжнароднае радыё Кітая.
На прэс-канферэнцыі ў Пекіне Ван Чжыган заявіў аб тым, што неабходна актывізаваць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне распрацоўкі вакцыны, яе клінічных выпрабаванняў і прымянення. Паводле слоў міністра, у распрацоўцы прэпарата прыярытэт аддаецца забеспячэнню яго бяспекі, эфектыўнасці і даступнасці.
Цяпер, як адзначыў міністр, Кітай распрацоўвае пяць відаў вакцыны ад COVID-19: інактываваную, на аснове рэкамбінантнага бялку, жывую аслабленую грыпозную, адэнавірусную вектарную, на аснове нуклеінавай кіслаты. На сённяшні дзень чатыры інактываваныя вакцыны і адна адэнавірусная былі адобраны для клінічных выпрабаванняў, гаворыцца ў Белай кнізе “Барацьба з COVID-19: дзеянні Кітая”, апублікаванай прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР. У цэлым тэмпы даследаванняў і распрацоўкі вакцын у Кітаі і за мяжой аднолькавыя, аднак па некаторых тэхналагічных напрамках Кітай займае перадавыя пазіцыі ў свеце, падкрэсліў Ван Чжыган.
Намеснік міністра замежных спраў КНР Ма Чжаасюй у час прэс-канферэнцыі заявіў, што Кітай прымае ўдзел у ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя аб міжнародным супрацоўніцтве для паскарэння працэсу распрацоўкі вакцын і медыкаментаў ад COVID-19. Кітай выканае сваё абяцанне і прадаставіць сусвету бяспечную, эфектыўную і высакаякасную вакцыну, калі яна будзе гатова, а таксама дапаможа зрабіць яе ва ўсіх адносінах даступнай для краін, якія сталі на шлях развіцця, падкрэсліў Ма Чжаасюй.
БЕЛТА
Гарачае надворе’ будзе ў Беларусі да канца тыдня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
“Рэзкае павышэнне тэмпературы ў краіну прынеслі паўднёвыя вятры. Цяпер начныя тэмпературы вышэйшыя, чым у сярэдзіне дня ў пачатку мінулага тыдня. Так, мінулай ноччу мінімальная тэмпература па краіне была плюс 12-18 градусаў. Для параўнання, 1 і 2 чэрвеня ў разгар дня было ўсяго 10-17 градусаў цяпла. На працягу гэтага працоўнага тыдня чакаецца пераважанне паўднёва-ўсходняга ветру, які прынясе ў Беларусь яшчэ больш цёплае паветра з Каўказа і заходняга ўзбярэжжа Чорнага мора. Ва ўсёй Еўропе менавіта тут цяпер назіраецца ачаг самых высокіх тэмператур. Таму на большай частцы тэрыторыі Беларусі ўсталюецца гарачае надвор’е”, – расказалі ў Белгідрамеце.
У аўторак, 9 чэрвеня, на ўмовах надвор’я на захадзе краіны праявіцца ўплыў атмасфернага фронту, які перамесціцца з суседняй Польшчы. Таму ў гэтай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Ва ўсходніх рэгіёнах будзе без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 13-19 градусаў, днём будзе 26-32 градусы цяпла, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, дзе чакаецца шмат аблокаў, – 23-25 градусаў вышэй за нуль.
У сераду, 10 чэрвеня, чакаецца пераменная воблачнасць, у заходніх раёнах будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагназуюцца навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 15 да 20 градусаў цяпла, днём – ад плюс 24 па паўночным захадзе да 32 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе.
У чацвер, 11 чэрвеня, будзе пераменная воблачнасць. Ноччу ў асобных раёнах, днём пераважна па заходняй палавіне краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу будзе плюс 15-21 градус, днём – ад 27 да 33 градусаў цяпла. Дарэчы, такі тэмпературны фон на 4-9 градусаў будзе перавышаць кліматычную норму.
У пятніцу, 12 чэрвеня, месцамі па краіне пройдуць кароткія летнія дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер будзе ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе 15-20 градусаў вышэй за нуль, днём – плюс 26-33 градусы.
“У бліжэйшыя выхадныя халодны атмасферны фронт, які накіроўваецца на цэнтральную Расію, закране і поўнач Беларусі, таму тут стане свяжэй, а па поўдні краіны яшчэ затрымаецца 30-градусная спёка”, – адзначылі ў Белгідрамеце.
БЕЛТА
Зарэгістраваны 49 453 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 632 993 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 276 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
БЕЛТА
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 чэрвеня ў час рабочай паездкі даў шэраг дадатковых даручэнняў па далейшым развіцці і добраўпарадкаванні Магілёва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
“Малайчына. Нядрэнна, але гэта яшчэ асобныя зярняткі. Горад павінен быць прыгожым”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка, заслухаўшы даклад мэра Уладзіміра Цумарава.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што работы па добраўпарадкаванні праведзены і ў іншых абласных цэнтрах, жыхарам якіх ёсць чым ганарыцца.
Асобнай тэмай стала рэалізацыя розных праектаў па развіцці гарадской інфраструктуры, якія ўжо рэалізаваны ў Магілёве ў 2017-2020 гадах. Напрыклад, за гэты час былі капітальна адрамантаваны многія аб’екты дарожнай сеткі (Чавуская, Мінская шаша, мост і пуцеправод цераз чыгуначныя пуці па праспекце Міру) і сацыяльнай іфраструктуры (Палац культуры вобласці, тэнісныя корты і футбольны манеж, сярэдняя школа нумар 46, радзільны дом Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі).
Прэзідэнт азнаёміўся з планамі горада па будаўніцтве і праектаванні шэрага аб’ектаў. У іх ліку – кардыяхірургічны корпус Магілёўскай абласной бальніцы, паліклінікі ў жылым раёне “Казіміраўка”, ФАК з басейнамі ў мікрараёне “Фаціна”, а таксама будаўніцтва пуцеправода-дублёра па вул.Якубоўскага – Загараднай шашы. Што датычыцца апошняга аб’екта, то Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на крыніцах фінансавання, адзначыўшы, што на будаўніцтва гэтага пуцеправода можна накіраваць сродкі, сэканомленыя пры рэканструкцыі іншых дарог па краіне.
Кіраўніку дзяржавы далажылі аб праведзеных і запланаваных работах па добраўпарадкаванні ландшафтна-рэкрэацыйнага комплексу “Падніколле”. Тут, у прыватнасці, прадугледжана ўладкаванне спартыўных і дзіцячых пляцовак, катка з паркавым павільёнам, вяровачнага гарадка, парку атракцыёнаў, пляжнай зоны і ў перспектыве – турыстычнага комплексу. “Чым раней, тым лепш, – пракаменціраваў Прэзідэнт ініцыятыву па ўзвядзенні турыстычнага комплексу. – Людзей шмат, жадаючых наведаць. Чаму не развіваць?”
“Цяпер гэта ўсё трэба аб’яднаць так, каб горад быў цэласным комплексам. Трэба нешта яшчэ нам зрабіць за будучую пяцігодку, каб магіляўчане ганарыліся”, – падкрэсліў беларускі лідар, размаўляючы з людзьмі пры наведванні Свята-Мікольскага жаночага манастыра.
Аляксандр Лукашэнка падзяліўся ўспамінамі, што ў гады вучобы ў Магілёве ён таксама бываў на тэрыторыі Падніколля, але тады гэтыя мясціны былі зусім непрывабныя з выгляду. “Гэта сметнік быў”, – сказаў ён.
Ён адзначыў, што так склалася, што Магілёў і Брэст у свой час адсталі ў добраўпарадкаванні, у адрозненне ад Гомеля, Віцебска або Гродна. “Але надышоў час, адрадзілі Брэст і многае зрабілі для Магілёва, але яшчэ не ўсё”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Асаблівы акцэнт Прэзідэнт зрабіў і на прамысловай сферы горада, даручыўшы правесці ў гэтым плане рэвізію і вызначыцца з тым, як выкарыстоўваць незадзейнічаныя вытворчыя плошчы. “Нельга страціць гэтыя прамысловыя кропкі. Знойдуцца інвестары і з задавальненнем прыйдуць у Магілёў і будуць працаваць”, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўніку дзяржавы падрабязна далажылі аб сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці. У прыватнасці, у рэгіёне па выніках студзеня-красавіка дасягнуты добрыя паказчыкі па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі (103 працэнты да аналагічнага перыяду мінулага года), у будаўніцтве (101,8 працэнта), у рознічным тавараабароце ў гандлі (104,2 працэнта).
БЕЛТА
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 чэрвеня правядзе перагаворы з прэм’ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам, які будзе знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Сустрэча адбудзецца ў Палацы Незалежнасці. Аляксандр Лукашэнка і Віктар Орбан абмяркуюць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў. Беларусь і Венгрыя ўжо маюць добры зачын у развіцці адносін, аднак ёсць вялікі патэнцыял для пашырэння ўзаемадзеяння ў розных сферах.
Акрамя таго, на перагаворах будзе абмяркоўвацца супрацоўніцтва па лініі Беларусь-ЕС, у тым ліку ў фармаце “Усходняга партнёрства”. У цэнтры ўвагі таксама будзе сітуацыя ў рэгіёне і свеце, падыходы да вырашэння найбольш актуальных праблем.
Гэты візіт будзе першым афіцыйным візітам венгерскага лідара ў Беларусь і стане важным этапам у развіцці беларуска-венгерскіх адносін.
БЕЛТА
Як праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя, зарэгістраваны 45 981 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 585 065 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання COVID-19 на тэрыторыі краіны памерлі 253 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
БЕЛТА
Цёплае летняе надвор’е ўсталюецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
“Пасля працяглага перыяду халоднага надвор’я прырода нарэшце бярэ курс на лета. У многакіламетровай тоўшчы атмасферы мяняецца накіраванасць паветраных патокаў з паўночных на паўднёва-заходнія”, – сказалі ў Белгідрамеце.
У пятніцу, 5 чэрвеня, днём па поўдні Беларусі будзе адчувацца ўплыў франтальнага раздзела, услед за якім пачне паступаць цёплая паветраная маса з паўднёвых шырот. Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу ў паўднёва-ўсходніх раёнах, днём пераважна па поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі – навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах могуць згушчацца непрацяглыя туманы. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль, днём – 18-24 градусы цяпла.
У суботу, 6 чэрвеня, цёплая вільготная паветраная маса распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю краіны. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 11-16 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 19-25 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе – да плюс 27 градусаў.
У нядзелю, 7 чэрвеня, захаваецца ўплыў цёплай і вільготнай паветранай масы, днём па паўднёвым захадзе краіны надвор’е будзе вызначаць атмасферны фронт. Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўднёвым усходзе днём месцамі, а па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 21-27 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе – да плюс 29 градусаў.
Паводле папярэдняга прагнозу, на наступным тыдні будзе пераважаць цёплае летняе надвор’е з кароткімі навальнічнымі дажджамі. Тэмпературны фон у начныя гадзіны складзе 12-18 градусаў вышэй за нуль. У разгар дня будзе 21-28 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе ў сярэдзіне тыдня – каля плюс 30 градусаў.
БЕЛТА
“Мы хацелі б разгледзець розныя варыянты, сярод іх ёсць рацыяналізацыя і спрашчэнне фармату. Пры гэтым нам неабходна дабіцца разумення з боку нашых грамадзян”, – адзначыла Каікэ.
Раней буйнейшая газета краіны “Ёміуры” паведаміла, што ўлады краіны нацэлены на правядзенне Алімпіяды ў паўнацэнным фармаце, аднак сітуацыя з каранавірусам, якая застаецца няпростай, прымусіла іх разглядаць варыянт больш спрошчанага правядзення Гульняў. Паводле даных крыніц выдання, можа скараціцца колькасць удзельнікаў цырымоній адкрыцця і закрыцця Алімпійскіх гульняў. Таксама будуць уведзены абмежаванні для колькасці гледачоў на стадыёнах.
Японскі бок разглядае варыянт правядзення абавязковага тэсціравання на каранавірус не толькі для спартсменаў і членаў каманд, але і для ўсіх балельшчыкаў. Могуць быць уведзены абмежаванні на перамяшчэнне спартсменаў за межамі Алімпійскай вёскі, дзе яны будуць размешчаны.
Алімпіяда ў Токіа павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года. Аднак з-за пандэміі каранавіруснай інфекцыі спаборніцтвы былі перанесены на год і адбудуцца з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года.
БЕЛТА