Больш за 3,5 млн кв.м жылля плануецца ўвесці ў Беларусі ў бягучым годзе пасля капрамонту

Фота з архіва

Фота з архіва

Больш за 3,5 млн кв.м жылля плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў Беларусі ў 2021 годзе пасля капітальнага рамонту, што складае 3 працэнты ўсяго жылога фонду краіны. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Мінжылкамгаса Андрэй Рамашка.

Паводле інфармацыі начальніка ўпраўлення, згодна з дзяржпраграмай, у бягучым годзе неабходна капітальна адрамантаваць 3,54 млн кв.м жылля. Так, у Брэсцкай вобласці трэба ажыццявіць капрамонт 360 тыс. кв.м, Віцебскай – 490 тыс. кв.м, Гомельскай – 495 тыс. кв.м, Гродзенскай – 365 тыс. кв.м, Мінскай і Магілёўскай абласцях – па 395 тыс. кв.м. У беларускай сталіцы запланавана ўвесці ў эксплуатацыю больш за 1 млн кв.м жылля пасля капітальнага рамонту.

У мінулым годзе было капітальна адрамантавана 3,156 млн кв.м агульнай плошчы жылля, што складае 2,7 працэнта ўсяго жылога фонду краіны. “З устаноўленым на год заданнем не справіліся Мінск і ўсе вобласці, акрамя Гродзенскай і Магілёўскай”, – адзначыў Андрэй Рамашка.

Таксама на 2021 год запланавана замяніць у краіне 966 ліфтаў: у Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцях – па 142, у Гродзенскай – 25, Мінскай – 111, Магілёўскай – 61. У Мінску будуць заменены 343 ліфты. “У 2020 годзе ў краіне абнавілі 4009 ліфтаў. Гэта вельмі добры паказчык, з заданнем па замене ліфтаў справіліся ўсе вобласці і горад Мінск. Акрамя таго, у мінулым годзе мы істотна перавыканалі план на год”, – паведаміў начальнік упраўлення.

БЕЛТА