Бяспеку пад дахам дома свайго

Большасць гарадскіх жыхароў маюць садовыя домікі на участках у прыгарадзе, куды і накіроўваюцца з надыходам вясны. Пачатак “дачнага сезону” – небяспечны перыяд, са стартам якога назіраецца павелічэнне колькасці пажараў.

На тэрыторыі Гомельскага раёна з пачатку года адбылося 6 пажараў дачных домікаў, гаспадарчых пабудоў, лазняў. Адзін з апошніх адбыўся 18 мая ў пасёлку Ільіч Улукаўскага сельсавета: у садовым таварыстве «Энергетык» ноччу загарэўся двухпавярховы дом і загінуў мужчына. Верагодней за ўсё, пажар узнік з-за парушэнняў пры эксплуатацыі ацяпляльнага прыбора (каміна) альбо няспраўнасці электрычнай праводкі.

Штотыдзень ратавальнікі Гомельскага раённага аддзела па НС праводзяць абследаванне дачных домаўладанняў, размешчаных на тэрыторыі садаводчых таварыстваў, праводзяць прафілактычную тлумачальную працу з дачнікамі.

– Спальваць смецце неабходна ў зацішнае надвор’е, абавязкова мець пад рукой першасныя сродкі пажаратушэння — – патлумачыла прапагандыст Гомельскага раённага падраздзялення МНС Анжэла Сеч. – Мангалы альбо іншыя прылады для падрыхтоўкі ежы ўстанаўлівайце на бяспечнай адлегласці ад пабудоў.

Безопасность под крышей дома своего
 https://sozhnews.by