Пераадолець хваляванне і настроіцца на поспех: як перажыць экзамены без стрэсу

У Беларусі пачынаецца пара выпускных, а затым і ўступных іспытаў. На першы ЦЭ школьнікі накіруюцца ўжо 14 мая. Як перажыць экзаменацыйны перыяд без стрэсу? Што рабіць, калі ў самы адказны момант разгубіўся і не можаш засяродзіць увагу? Як увогуле адносіцца да іспытаў? Пра гэта расказала наш пастаянны эксперт, псіхолаг Кацярына Каваленка.

УЯВІЦЬ СЯБЕ ГЕРОЕМ

Вынікі выпускных і ўступных іспытаў, безумоўна, значна залежаць ад псіха-лагічнага стану таго, хто праходзіць тэсціраванне. Моцны стрэс, звязаны з выкананнем тэставых заданняў, здольны парушыць і памяць, і ўвагу, і мысленне. Напярэдадні такога адказнага мерапрыемства, як экзамены, Кацярына Каваленка раіць, як мага лепш выспацца, каб устаць у баявым настроі з адчуваннем лёгкасці і бадзёрасці, і прытрымлівацца іншых рэкамендацый:

— Пераадолець хваляванне дапаможа адказнасць і ўвага да дробязяў. Напрыклад, на экзамен лепш прыйсці загадзя, перад выхадам з дому праверыць наяўнасць неабходных дакументаў і канцылярыі. Паспрабуйце зрабіць так, каб падчас экзамену нічога не адцягвала ўвагу. Нават вопратка павінна быць максімальна камфортнай.

Адным з сакрэтаў паспяховага пераадолення стрэсу псіхолаг лічыць метад візуалізацыі прыемнай падзеі. Хлопцу ці дзяўчыне варта ўзгадаць сітуацыю, калі ўсё атрымлівалася, поспех прыносіў радасць, узнёсласць — пачуцці, якія адчувае пераможца. Далей трэба пастарацца візуалізаваць пачуццё шчасця, уявіць, на што яно можа быць падобна. Магчыма, яно выглядае, як спелы фрукт ці яркая, незвычайная кветка. Менавіта праз гэты вобраз фарміруецца псіхалагічны якар. Уявіўшы яго, можна зноў адчуць сябе героем і пераможцам.

— Чалавек у стрэсе звычайна дыхае залішне актыўна, не прыслухоўваецца да сваіх адчуванняў. Гэта можа прывесці да гіпервентыляцыі лёгкіх, лішку кіслароду і, як следства, страты прытомнасці. У напружанай сітуацыі лепш дыхаць спакойна і роўна, настолькі глыбока, наколькі ў да-дзены момант дазваляе арганізм. Лічыце пра сябе: на тры лічбы — удых, на тры — выдых, — працягвае размову Кацярына Уладзіміраўна.

Пры ўзнікненні панічнай атакі пакіньце выкананне задання, зрабіце глыбокі поўны ўдых, затрымайце дыханне і палічыце да дзесяці. Другі варыянт гэтага практыкавання — сканцэнтравацца непасрэдна на самім працэсе дыхання, прасачыць паступленне кіслароду ў лёгкія і прагаварыць у думках гэты працэс. Мысленна накіруйце паветраны паток па ўсім целе. Такім чынам можна будзе заўважыць, дзе ёсць напружанне, і справіцца з ім.

РАЗУМНЫ ПАДЫХОД І ПАДТРЫМКА БАЦЬКОЎ

Каб не разгубіцца і ўзгадаць усё правільна, не трэба адразу ж пачынаць пісаць адказ на пытанне. Звычайна час, які прапануецца для выканання задання, разлічаны на тое, што чалавек павінен паразважаць. Лепш спакойна ўспомніць усё, што вы чыталі па гэтай тэме, і затым прыступіць да адказу.

— Пачніце адказваць на тыя пытанні, якія добра ведаеце, не спыняйцеся на момантах, што выклікаюць цяжкасці. У такой сітуацыі нават несвядома галава пачне працаваць больш ясна і выразна. Імкненне зразумець умовы задання па першых словах — верны спосаб памыліцца ў самых лёгкіх пытаннях, — кажа псіхолаг. — Большасць заданняў можна хутчэй вырашыць, калі з самага пачатку не шукаць правільнага варыянта адказу, а выключаць паслядоўна тыя, што заведама з’яўляюцца памылковымі.

Немалаважным фактарам паспяховай здачы экзаменаў Кацярына Каваленка называе падтрымку бацькоў. Кожны, хто праходзіць уступныя выпрабаванні, незалежна ад іх выніку, спасцігае самую важную ў жыцці навуку — уменне пераадольваць цяжкасці і стрэсавыя сітуацыі. У такія моманты падтрымка блізкіх адыгрывае асаблівую ролю. Іх вера ў поспех дзіцяці здольна надаць яму рашучасці, упэўнены спецыяліст:

— Бацькі не павінны нагнятаць становішча, асабліва напярэдадні выпрабавання. Наадварот, трэба дапамагчы дзіцяці псіхалагічна разгрузіцца. Можна ўспомніць маладосць і падзяліцца сваім спосабам барацьбы з хваляваннем перад іспытамі. Добра абмеркаваць з падлеткам планы на будучыню. Вырашыце, што будзеце рабіць у выпадку правалу. Раскажыце, як гатовы яго падтрымаць.

ЗРАБІЦЬ УСЁ, ШТО ЗАЛЕЖЫЦЬ АД ЦЯБЕ

Вельмі карысна для разумнага кіравання сабой падзяляць у сваім жыцці дзве вобласці: сферу сваіх турбот і сферу свайго уплыву. Усе жадаюць як мага лепш здаць экзамены (сфера турбот), і ўсе разумеюць, што ў гэтай справе ёсць элемент непрадказальнасці, выпадковасці, не ўсе залежыць ад іх (сфера ўплыву). Такім чынам, сфера турбот аказваецца шырэй за сферу ўплыву, што выклікае залішняе напружанне. Прынцыпова важна прывесці дзве гэтыя сферы ў адпаведнасць. Яшчэ старажытныя грэкі казалі: “Рабі, што можаш, і хай будзе так, як будзе”.

— У адносінах да свайго стану напярэдадні ЦЭ і ЦТ кожны можа казаць сабе прыблізна наступнае: “Я паспрабую максімальна добра падрыхтавацца, упэўнена і ўважліва выканаю ўсе заданні і стану вольны ў адносінах да таго, што ад мяне не залежыць”. Гэты ўнутраны тэкст можа гучаць у свядомасці па-рознаму, але важна, каб ён гучаў і яго не заглушалі розныя нерацыянальныя сцвярджэнні, — нагадвае Кацярына Уладзіміраўна.

Сітуацыя экзаменаў — гэта мадэль для многіх сітуацый, з якімі яшчэ прыйдзецца сутыкацца маладому чалавеку на сваім жыццёвым шляху і ў якіх яму патрэбна будзе валоданне сабой.

Ганна ФРАЛОВА. Фота аўтара

https://sozhnews.by




Праект “Маяка”: вандроўкі па малой радзіме. Пракопаўка — месца духоўнай сілы і натхнення

Журналіст газеты “Маяк” працягвае цікавыя падарожжы па Гомельскаму раёну і запрашае ўраджэнцаў гэтых мясцін паспрабаваць сябе ў ролі экскурсавода. Чарговая вандроўка адбылася ў Пракопаўку Чарацянскага сельсавета. Пра адметнасці вёскі расказала яе ўраджэнка, паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніна Шклярава.

Легенды паноў Лісоўскіх

Свой аповед Ніна Нікіфараўна пачала з гісторыі роднай вёскі:

— У пісьмовых крыніцах Пракопаўка ўпершыню ўпамінаецца ў пачатку XIX стагоддзя. Тады яна належала вядомаму польскаму роду Лісоўскіх. Дарэчы, як успаміналі старыя людзі, такой з’явы, як прыгонніцтва, тут не было. Наадварот, гаспадары маёнтка давалі сялянам магчымасць распрацоўваць нетры, багатыя на карысныя выкапні. Вядома, частку заробку вяскоўцы аддавалі панам, але і самі мелі добры прыбытак.

Заможнасць Лісоўскіх праяўля-лася і ў будынках, якія былі складзены з якасных матэрыялаў. Панскі дом меў высокі падмурак, а для сцен былі выкарыстаны каштоўныя пароды дрэў. Таму не дзіўна, што ён доўга праслужыў: спачатку панам Лісоўскім, а пасля рэвалюцыі ў ім размясцілі школу. На першым паверсе жыла сям’я дырэктара Жгунцова, а ў пакоях на другім былі класы.

— У дзяцінстве я вельмі любіла гуляць каля школы, бо тут было шмат цікавых мясцін, — расказвае Ніна Шклярава. — Асабліва нас прыцягваў склеп з некалькімі ўваходамі і вузкімі вакенцамі. Ён быў даволі глыбокі, і ў ім было вельмі холадна. Старыя людзі гаварылі, што ў гэты склеп пан Лісоўскі саджаў гультаёў, каб тыя не ленаваліся і добра працавалі.

esthsrjy_9.JPG

esthsrjy_6.JPG

esthsrjy_5.JPG

esthsrjy_2.JPG

На ўсё жыццё запомнілася Ніне Нікіфараўне адна падзея, якая ледзь не каштавала ёй жыцця. Першакласніца Ніначка добра вучылася, і адной з першых у класе стала чытаць. У школе была невялікая дзіцячая бібліятэка.

— Гэта было зімой. Узяла кнігу пад назвай “Наш сад” і хуценька пайшла дадому, бо не цярпелася пачаць яе чытаць. Але ў той дзень дзьмуў моцны вецер, і ў адзін момант я не ўтрымалася і ўпала. Кніга выпала з рук і трапіла ў копанку, так што мне прыйшлося лезці за ёй, рызыкуючы ўпасці ў халодную ваду. Але ўсё абышлося, і ў той жа вечар я на печы чытала кнігу. Толькі ўсё думала: чаму ў ёй расказваецца не пра яблыні і грушы, а прыгоды дзяцей.

Дагэтуль Ніна Нікіфараўна памятае, як дзеці гулялі ў футбол. Ды не саму гульню, а тое, што суддзя важна сядзеў… на дрэве на сядле! Хтосьці яго туды завалок ды і пакінуў, і яно доўга потым служыла хлопчыкам і дзяўчынкам для іх гульняў.

Літаратурныя мясціны

З Пракопаўкай звязаны і некаторыя знакамітыя паэты і празаікі Беларусі. Сама Ніна Нікіфараўна пасля заканчэння Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Францыска Скарыны пэўны час працавала ў раённай газеце “Маяк”, настаўніцай у школе, яе прафесійная дзейнасць была звязана і з тэлебачаннем.

— Але ні на хвіліну не пераставала пісаць вершы, і натх-ненне мне надавала мая родная Пракопаўка, авеяная легендамі і добрымі ўспамінамі.

З гэтай старажытнай вёскай на ўскраіне раёна звязаны лёс яшчэ двух знакамітых пісьменнікаў: у мясцовай школе працавалі будучы класік беларускай літаратуры Іван Шамякін і вядомы паэт, ураджэнец Гомельскага раёна Міхась Башлакоў.

esthsrjy_14.JPG

esthsrjy_13.JPG

esthsrjy_12.JPG

esthsrjy_11.JPG

— За школай была адметная мясціна: дзве ліпы раслі з аднаго кораня. І вось ля гэтых дрэў настаўнік мовы і літаратуры Іван Шамякін сустракаўся з Марыяй Філатаўнай, якая пазней стала яго жонкай. Дарэчы, менавіта яна, як акушэрка, дапамагла і мне з’явіцца на свет. У вёсцы Шамякіных усе любілі і паважалі. Калі згарэла наша старая школа-маёнтак, Іван Пятровіч дабіўся фінансавання, і неўзабаве была пабудавана новая двухпавярховая школа, якую часта называлі “шамякінскай”.

Яшчэ адно звязвае сям’ю Шамякіных з Пракопаўкай: недалёка ад вёскі знаходзілася леснічоўка бацькі пісьменніка, які працаваў лесніком.

Святая вада надае моц

Па словах ураджэнкі Пракопаўкі, у наваколлях яе роднай вёскі ёсць некалькі крыніц, вада ў якіх мае гаючую сілу і надае моц.

esthsrjy_23.JPG

esthsrjy_22.JPG

esthsrjy_20.JPG

esthsrjy_19.JPG

esthsrjy_18.JPG

— Але адну з іх людзі шанавалі асабліва, — адзначае Ніна Нікіфараўна. — Лічыцца, што вадзіца ў ёй валодае лекавымі якасцямі. Штогод тут на дзясяты дзень пасля Вялікадня святар служыць малебен і асвячае ваду. Гэта традыцыя ў нас вядома як “Дзясятуха”. Увогуле вакол Пракопаўкі шмат гаючых крыніц, а яшчэ — прыгожых краявідаў.

Паэтэса Ніна Шклярава, якая чэрпае творчае натхненне ў роднай вёсцы і яе наваколлях, упэўнена: Пракопаўка — гэта месца духоўнай сілы і спакою. І ўсіх запрашае наведацца ў гэтыя мясціны, каб адпачыць душой і атрымаць станоўчыя эмоцыі.

Ірына ГРАМЫКА. Фота аўтара.

https://sozhnews.by



Памер базавай арэнднай велічыні захаваецца на ранейшым узроўні

Базавая арэндная велічыня захаваецца на ранейшым узроўні – BYN 16,9. Такая інфармацыя апублікаваная на сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

У Дзяржкаммаёмасці паведамілі, што памер базавай арэнднай велічыні захаваны з мэтай стварэння ўмоў для павышэння ўнутранай устойлівасці эканомікі і недапушчэння аднамаментнага значнага павелічэння нагрузкі на суб’екты гаспадарання.

«Акрамя таго, арэндная плата за маёмасць, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50 працэнтаў акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і (або) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, разлічваецца і спаганяецца выключна ў беларускіх рублях», – удакладняецца ў паведамленні.

Тлумачыцца, што арандатары такой маёмасці будуць абаронены ад ваганняў валютнага рынку.

Крыніца: sb.by




У гісторыка-краязнаўчым музеі раёна адбыліся адкрыццё пастаяннай экспазіцыі і паэтычны вернісаж

У гэтыя студзеньскія дні ў Гомельскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася значная падзея ў культурным жыцці нашага краю: адкрылася пастаянна дзеючая экспазіцыя “Літаратурнае аб’яднанне “Пралеска” Гомельскага раёна”. Унікальнасць яе ў тым, што яна — адзіная ў вобласці.

muz.jpg

 Гомельскі раён можа пахваліцца вялікай колькасцю таленавітых людзей — як ураджэнцаў, так і тых, чый працоўны лёс быў звязаны з гэтым куточкам беларускай зямлі, — адзначыла дырэктар музея Кацярына Варабей.

На ўрачыстае адкрыццё запрасілі і ветэранаў педагагічнай працы, якія нямала намаганняў падчас свайго настаўніцтва аддалі знаёмству дзяцей і падлеткаў з мілагучнай мовай вершаў і празаічных твораў вядомых класікаў і землякоў.

Таксама ў першыя дні студзеня родныя і землякі ўспамінаюць дзень нараджэння Івана Сяркова, якому сёлета споўнілася б 94 гады. Аўтар знакамітай трылогіі “Мы — хлопцы жывучыя” стварыў сапраўдную энцыклапедыю жыцця Пакалюбіч у часы Вялікай Айчыннай вайны. Ягоныя творы, напісаныя з гумарам, лёгка чытаюцца і сталі любімымі не аднаго пакалення беларусаў.

Кацярына Варабей азнаёміла ўдзельнікаў творчай вечарыны з літаратурнай спадчынай Івана Сяркова і прадэманстравала ўнікальныя архіўныя запісы пра абрад калядавання, зробленыя Іванам Кірэевічам для будучага твора на гістарычную тэматыку. А ягоны сын Андрэй Іванавіч падзяліўся некаторымі ўспамінамі пра бацьку і яго літаратурную працу.

muz2.jpg

muz4.jpg

muz5.jpg

Кіраўнік аб’яднання “Пралеска” Ева Дударга, ураджэнка Раманавіч, падзякавала дырэктару музея за падараваную магчымасць стварыць экспазіцыю, прысвечаную землякам-літаратарам. Творцы мастацкага слова, многія з якіх уваходзяць у склад Саюза пісьменнікаў Беларусі, перадалі ў фонд музея шмат унікальных выданняў. У першую чаргу — трохтомны альманах “Пралеска”, першы з якіх быў надрукаваны больш за дзесяць гадоў назад.

muz11.jpg

muz18.jpg

А так як усё адбывалася падчас святкавання Старога Новага году, работнікі культуры з Пакалюбіч падаравалі гасцям аграгарадку некалькі прыемных хвілін — прадэманстравалі традыцыйны абрад калядавання.

muz6.jpg

muz7.jpg

muz8.jpg

muz9.jpg

— Яшчэ ў 2009 годзе па ініцыятыве Гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі была ўшанавана памяць нашага земляка: на доме, дзе жыў Іван Сяркоў, адкрыта мемарыяльная дошка. А сёлета памятная дошка ў гонар знакамітага пісьменніка Васіля Ткачова з’явілася на ягоным доме, — расказала Тамара Кручэнка, намеснік старшыні Гомельскага аддзялення Саюза пісмьеннікаў Беларусі.

Яна таксама зазначыла, што гэтая творчая сустрэча стала значнай падзеяй у літаратурным жыцці вобласці падчас Года сучаснай патрыятычнай мастацкай літаратуры, які праходзіць пад эгідай Года міру і стварэння.

muz12.jpg

muz3.jpg

muz20.jpg

Многія ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання “Пралеска” скарысталіся магчымасцю, каб падзяліцца ўспамінамі пра знакамітых землякоў, а таксама прачыталі свае творы.

muz19.jpg

muz22.jpg

muz15.jpg

У Аляксандра Атрушкевіча адзін з вершаў якраз і прысвечаны Пакалюбічам: у 1972 годзе ён, выпускнік вышэйшай навучальнай установы, быў накіраваны ў гэтыя мясціны для правядзення доследаў перад плануемай меліярацыяй.

muz21.jpg

Былы дырэктар Клімаўскай сярэдняй школы, ветэран педагагічнай працы Тамара Лявоненка падзялілася ўспамінамі аб дзейнасці па арганізацыі сустрэч з літаратарамі, а таксама па захаванні памяці пра ветэранаў вайны і працы.

muz23.jpg

Галіна Гузянкова, былая настаўніца Брылёўскай сярэдняй школы, Валерый Вятошкін, Тамара Кручэнка і многія іншыя літаратары былі ўдзячныя, што змаглі азнаёміцца з гісторыка-краязнаўчым музеем і адчуць сябе ў нейкай меры летапісцамі роднага краю, бо ў сваіх творах адлюстроўваюць ягоныя багацці.

muz17.jpg

muz16.jpg

muz14.jpg

muz13.jpg

Ірына ГРАМЫКА.

Фота аўтара.

У гісторыка-краязнаўчым музеі раёна адбыліся адкрыццё пастаяннай экспазіцыі і паэтычны вернісажТекст взят с сайта https://sozhnews.by/zhizn-rajona/u-gistoryka-krayazna-chym-muzei-rajona-adbylisya-adkrytstsjo-pastayannaj-ekspazitsyi-i-paetychny-vernisazh



У Маркавіцкім сельсавеце адкрываецца інтэрактыўная выстава народнага побыту

Віктара Шыпкова добра ведаюць далёка за межамі Гомельскага раёна: малады чалавек дбайна збірае, захоўвае і рэстаўрыруе старажытныя рэчы, якія калісьці належылі ягоным родным і аднавяскоўцам. З цягам часу “геаграфія” даследаванняў аматара-краязнаўцы пашырылася, і зараз у ягонай “скарбонцы” — некалькі соцень экспанатаў з розных вёсак раёна. Таму і ўзнікла ідэя стварыць інтэрактыўную выставу народнага побыту, тым больш, што ёсць і памяшканне — бабуліна хата ў пасёлку Халмы Маркавіцкага сельсавета.

Як прызнаецца Віктар Шыпкоў, усё пачалося яшчэ са школы, калі ён уваходзіў у склад фальклорнага калектыву “Чарнабрыўцы”. Пад кіраўніцтвам настаўніка Рыгора Басава ён азнаёміўся з прынцыпамі збірання, апісання і захоўвання старажытных рэчаў і нематэрыяльнай спадчыны: яшчэ ў юнацкія гады Віктар Шыпкоў удзельнічаў у адраджэнні старажытнага абраду “Ваджэнне Сулы”, які некалькі гадоў назад быў унесены ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

zdvgzdgj_3.JPG

— Зараз мы збіраем дакументы для надання такога ж статусу яшчэ адной старажытнай традыцыі Маркавіч — каляднаму абраду “Звязда”, — расказвае Віктар Шыпкоў. — Штогод на свята Нараджэння Хрыстова хлопцы і дзяўчаты з зоркай, у цэнтры якой знаходзіцца ікона “Ражаства” ў вянку і ад якой адыходзіць восем “праменняў”, упрыгожаных кветкамі, каляровымі і ззяючымі стужкамі, хадзілі з хаты ў хату і віншавалі аднавяскоўцаў, абвяшчаючы добрую навіну: Хрыстос нарадзіўся!

Дапамогу фалькларысту-аматару па афармленні заяўкі і падрыхтоўцы дакументаў аказваюць навукоўцы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

Вялізны пласт даследаванняў Віктара Шыпкова датычыцца матэрыяльнай спадчыны продкаў. Пачалося ўсё са старой ільняной кашулі і прабабчынай “кажушкі”, якія юнак знайшоў на гарышчы.

zdvgzdgj_4.JPG

— На аўчынным кажушку засталіся нават узоры, выкананыя ў тэхніцы, якая нагадвае вядомую выцінанку з паперы. Толькі тут майстры “прабівалі” наскрозь скуру і падкладвалі пад праёмы прыгожую тканіну, а вакол узору прышывалі асаблівым чынам каляровыя стужкі, — дзеліцца стогадовымі сакрэтамі рамяства Віктар Шыпкоў. — Такое прыгожае аздабленне было відаць здалёку. Мая прабабуля захацела пашыць верхняе зімняе адзенне светлага колеру, а яшчэ каля ўзору вышыць свае ініцыялы “КБ” — Ксенія Бяляева.

zdvgzdgj_1.JPG

Малады чалавек не толькі дбайна захаваў сямейную рэч, але і скапіраваў яе. Некаторыя матэрыялы прый-шлося замяніць іх сучаснымі аналагамі, але ж агульны выгляд і тэхніка выкання былі поўнасцю захаваны.

У “скарбонцы” аўтэнтычных рэчаў — дзясяткі рушнікоў, спадніц-“андаракаў”, камізэлек-“ушварак”, фартушкоў-“запасак”. Большасць з іх, асабліва адзенне, служыць узорам для “рэплікі”, як назваў Віктар Шыпкоў поўнае капіраванне — ад падбору тканіны да спосабаў кройкі, шыцця і вышыўкі. Пра гэта майстар можа расказваць доўга, і часта ў яго гаворцы мільгаюць цікавыя слоўцы, якімі раней называлі спецыяльныя швы, напрыклад, “вузельцы”, “капейка” альбо “верхаблудзік”. Апошні так назвалі, бо бачныя ніткі былі толькі звонку адзення.

zdvgzdgj_2.JPG

Віктар Шыпкоў самастойна асвоіў некалькі відаў рамяства — пашыў верхняга адзення, жаночых і мужчынскіх “строяў”-касцюмаў, аздабленне вышыў-кай і стужкамі, пляценне паясоў і ткацтва. Дарэчы, у майстра захоўваецца ўнікальнае “трыа” — тры ручнікі з адным узорам, выкананым у рознай тэхніцы.

— Самы старажытны — тканы, — тлумачыць майстар. — На пазнейшых узоры “калодзеж” і “зоркі” ўжо былі вышыты крыжыкам. Дарэчы, вышыўка — вельмі цікавая вобласць для даследавання. Напрыклад, даўней для вяселля і пахавання сарочкі вышывалі “белым па беламу”, гэта пазней прыйшла мода на сарочкі “ў кветкі”.

zdvgzdgj_6.JPG

Заўтра, 22 снежня, у Мінску адкрываецца вялізная тэматычная выстава “Калядныя ўзоры” беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, на якой будуць прадстаўлены і работы Віктара Шыпкова.

Застаецца дабавіць, што планамерная праца да даследаванні народнай спадчыны прывяла аматара-этнографа і фалькларыста да думкі аб стварэнні інтэрактыўнай выставы ў вясковай хаце. Тут можна будзе апрануць на сябе строй, сфатаграфавацца, патанчыць пад гармонік і акунуцца ў побыт нашых продкаў.

Ірына ГРАМЫКА. Фота Дар’і КАЙМОВіЧ

https://sozhnews.by




Трэцяя “Пралеска”: майстры мастацкага слова прэзентавалі чарговы альманах

Літаратурнае аб’яднанне “Пралеска” падрыхтавала трэці выпуск альманаха. Першы калектыўны зборнік быў апублікаваны ў 2010 годзе. Больш за 80 аўтараў і 300 старонак паэзіі, прозы і публіцыстыкі — такая “арыфметыка” новай кнігі літаб’яднання. На прэзентацыю, якая адбылася ў Цэнтры культуры Гомельскага раёна, запрасілі аматараў мастацкага слова.

Лейтматывам творчай сустрэчы сталі словы ўраджэнца Цярухі Міхася Башлакова: “Мой родны Гомельскі раён, // Мае шляхі, мае крыніцы… // Тут меў я шчасце нарадзіцца. // Як песня дзіўная, як сон, // Мой родны Гомельскі раён!”

alm.jpg

alm4.jpg

alm2.jpg

alm6.jpg

Кіраўнік літаратурнага аб’яднання, галоўны рэдактар газеты Гомельскага медыцынскага ўніверсітэта “36 і 6” Ева Дударга, адзначыла, што “Пралеска” пачала сваю працу ў сярэдзіне мінулага стагоддзя пры раённай газеце “Маяк”:

— Аб’яднанне дало “пуцёўку” ў літаратурную будучыню многім знакамітым паэтам і празаікам, якія значна ўзбагацілі фонд айчыннай літаратуры. Рэдакцыя наладжвала творчыя камандзіроўкі, што давала магчымасць пісьменнікам сустрэцца з чытачамі, а вяскоўцам — пачуць мастацкія творы ў выкананні аўтараў. У вытокаў “Пралескі” стаялі Юрый Фатнеў і Міхась Башлакоў, Анатоль Грачанікаў і Іван Сяркоў, многія іншыя пісьменнікі.

alm9.jpg

Ева Антонаўна падзякавала тым, хто падтрымаў выданне альманаха, — старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргею Ермаліцкаму і старшыні раённага Савета дэпутатаў Вікторыі Ладуцька. Фінансавую падтрымку аказалі ААТ “Сцяг Радзімы” (дырэктар Міхаіл Рубан) і Гомельскае абласное аддзяленне Беларускага фонду міра (старшыня Цімафей Глушакоў). Словы падзякі прагучалі і ў адрас рэдкалегіі, якая выканала вялізны аб’ём працы па падборы тэкстаў і іх рэдагаванні.

Вікторыя Ладуцька падзякавала пісьменнікам за іх працу і пажадала творчага натхнення, адкрыцця новых імёнаў і ўзбагачэння беларускай літаратуры цікавымі вершамі і празаічнымі творамі.

alm11.jpg

Сярод аўтараў новага альманаха, вокладка якога, як і змест, выкананы ў адзіным стылі з мінулымі выпускамі, — не толькі знакамітыя пісьменнікі, але і тыя, хто толькі робіць першыя крокі ў літаратуры.

На прэзентацыі выступіла Галіна Гузянкова, якая стаяла ля вытокаў “Пралескі”, аўтар некалькіх зборнікаў, перакладчык і кіраўнік літаратурнага клуба “Крыніцы”. Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі і Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў Галіна Рагавая і Аляксандр Атрушкевіч і некаторыя іншыя “пралескаўцы” падзяліліся ўспамінамі аб рабоце літаратурнага аб’яднання і прачыталі свае творы.

alm12.jpg

alm13.jpg

alm14.jpg

alm16.jpg

alm8.jpg

Былы журналіст абласной газеты “Гомельская праўда” паэтэса Тамара Кручэнка расказала пра творчыя камандзіроўкі па Гомельскаму раёну, якія падаравалі ёй шмат цікавых сустрэч з калегамі-літаратарамі.

alm17.jpg

На літаратурнай вечарыне прысутнічалі таксама бібліятэкары раёна. Уладзімір Бышык і Святлана Лазоўская падрыхтавалі вершаваны падарунак “пралескаўцам” — прачыталі верш Міхася Башлакова “Снегіры”.

alm15.jpg

Ва ўрачыстай абстаноўцы ўсім бібліятэкарам уручылі па аднаму экзэмпляру новага альманаха “Пралеска”, каб жыхары раёна змаглі прачытаць новыя і ўжо добра вядомыя творы любімых аўтараў, а таксама адкрыць для сябе новыя імёны.

alm200.jpg

alm3.jpg

Дырэктар бібліятэчнай сеткі раёна Алена Захарук падзякавала кіраўніцтву і ўдзельнікам літаратурнага аб’яднання “Пралеска” за такі каштоўны падарунак і адначасова прачытала верш свайго земляка, які таксама апублікаваны ў альманаху.

alm18.jpg

Для ўдзельнікаў творчага вечара артысты Цэнтра культуры Гомельскага раёна падрыхтавалі музычныя падарункі.

alm7.jpg

alm19.jpg

alm21.jpg

Ірына ГРАМЫКА.

Фота аўтара.

https://sozhnews.by




Небяспечныя сацсеткі: як не стаць ахвярай кіберзлачынцы распавёў намеснік начальніка АУС Гомельскага райвыканкама Юрый Рубан

Асабістая старонка ў сацыяльнай сетцы – не толькі спосаб сувязі. Класічная схема: зламыснікі ўзломваюць рахунак і ад імя карыстальніка рассылаюць паведамленні сябрам з просьбай пазычыць грошай і перавесці іх на банкаўскую картку або нумар мабільнага тэлефона. У Гомельскім раёне з пачатку 2022 года адбылося 2 такія выпадкі. Па кожнаму з іх узбуджаны крымінальныя справы.

– У сакавіку гэтага года жыхарка вёскі Піянер Алена пацярпела ад дзеянняў зламыснікаў, якія ажыццявілі несанкцыянаваны доступ да яе старонкі «Вконтакте». Ад яе імя праводзілася рассыланне паведамленняў з просьбай пераводу грашовых сродкаў на банкаўскую карту. Адна са знаёмых пацярпелай не зразумела, што мае зносіны з ашуканцам і перавяла 50 рублёў на адпраўленыя рэквізіты — – распавёў першы намеснік начальніка АУС Гомельскага райвыканкама Юрый Рубан.

Сама гаспадыня ўліковага запісу ўжо не магла зайсці на сваю старонку «Вконтакте», так як лагін і пароль ад ўліковага запісу былі змененыя. Алена звярнулася ў міліцыю, і ёй давялося аднаўляць доступ да свайго акаўнта.

Зламыснікі цікавяцца дадзенымі асабістых старонак, якія не абароненыя складанымі паролямі. Для таго каб атрымаць доступ да старонкі ахвяры ў сацыяльнай сетцы, ім дастаткова ўключыць праграму генерацыі і скарыстацца простымі спалучэннямі літар і лічбаў.

– Падбіраючы пароль, памятаеце, што выкарыстанне розных камбінацый літар, лічбаў і сімвалаў можа прадухіліць ўзлом і засцерагчы дадзеныя. Не рэкамендуецца звязваць свой пароль з асабістымі дадзенымі, а таксама захоўваць лагін і пароль у памяці свайго тэлефона або персанальнага кампутара, – параіў Юрый Рубан.

Нагадваем, у Беларусі з 23 мая па 1 чэрвеня 2022 года праводзіцца прафілактычная акцыя “дэкада кібербяспекі”. Юрый Міхайлавіч нагадаў аб мерах інфармацыйнай бяспекі:

– Не паведамляйце дадзеныя банкаўскай карты па тэлефоне невядомым асобам і не вынікайце іх інструкцыям. Нават калі патэлефанаваў уяўляецца супрацоўнікам банка. Не пераходзіце па спасылках, атрыманых ад каго-небудзь у сеткі Інтэрнэт. Пры продажы альбо куплі тавару вядзіце дыялог толькі на афіцыйным сайце гандлёвай інтэрнэт-пляцоўкі. Перадачу тавару таксама лепш ажыццяўляць пры асабістай сустрэчы. Ваша бяспека залежыць ад вас!

Опасные соцсети: как не стать жертвой киберпреступника рассказал заместитель начальника ОВД Гомельского райисполкома Юрий Рубан
https://sozhnews.by



Цэны на большасць прадуктаў харчавання ў Беларусі ніжэйшыя, чым у краін-суседзяў, паведаміў першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў

Цэны на большасць прадуктаў харчавання ў Беларусі ніжэй, чым у краін-суседзяў. Пра гэта заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

– Людзей заўсёды ў высокай ступені хвалявалі пытанні наяўнасці тавараў у крамах і ўзровень коштаў на іх. Асноўны разлік санкцый быў на ажыятаж, пустыя паліцы і, як следства, незадаволенасць насельніцтва. У сакавіку сапраўды быў павышаны попыт не толькі на шэраг прадуктаў харчавання-муку, крупы, тушонку, дзіцячае харчаванне, сродкі гігіены і бытавой хіміі, але і на тавары працяглага карыстання — халадзільнікі, Будматэрыялы. Асаблівы ажыятаж узнік на фармпрадукцыю — – сказаў Мікалай Снапкоў.

Для стабілізацыі сітуацыі былі прынятыя абмежаванні на вываз шэрагу тавараў і ўстаноўлены пералік пазіцый, забароненых да ўвозу з недружалюбных краін. Пры гэтым забароненыя тавары ўдалося замясціць альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі ўжо ў сакавіку, асабліва цытрусавыя, гародніна і садавіна.

– Такім чынам, мы распачалі ўсе магчымыя дзеянні, каб нашы пакупнікі не адчулі адсутнасці асобных тавараў або збояў у насычэнні ўнутранага рынку. У продажы прадстаўлены шырокі асартымент тавараў для пакупнікоў з розным узроўнем даходаў. Нягледзячы на ўсю складанасць сітуацыі, сумеснымі намаганнямі ўдалося знайсці баланс паміж насычэннем спажывецкага рынку і ўзроўнем коштаў. Нягледзячы на іх рост, на большасць прадуктаў харчавання яны ніжэйшыя, чым у нашых суседзяў, – адзначыў першы віцэ-прэм’ер.

Паводле яго слоў, такая сітуацыя стала прывабнай для простых грамадзян, асабліва заходніх краін-суседзяў. З 15 красавіка да 15 траўня дзейнічаў, а цяпер падоўжаны да канца года спрошчаны парадак прыезду ў Беларусь грамадзян Літвы і Латвіі. Агулам з 15 красавіка ў нашу краіну прыбылі больш за 54 тысячы грамадзян Латвіі і Літвы.

– Яны ў тым ліку дапамагаюць нам павышаць рознічны тавараабарот на прадукты харчавання і лекі, – дадаў Мікалай Снапкоў.

Цены на большинство продуктов питания в Беларуси ниже, чем у стран-соседей, сообщил первый заместитель премьер-министра Николай Снопков



Бяспеку пад дахам дома свайго

Большасць гарадскіх жыхароў маюць садовыя домікі на участках у прыгарадзе, куды і накіроўваюцца з надыходам вясны. Пачатак “дачнага сезону” – небяспечны перыяд, са стартам якога назіраецца павелічэнне колькасці пажараў.

На тэрыторыі Гомельскага раёна з пачатку года адбылося 6 пажараў дачных домікаў, гаспадарчых пабудоў, лазняў. Адзін з апошніх адбыўся 18 мая ў пасёлку Ільіч Улукаўскага сельсавета: у садовым таварыстве «Энергетык» ноччу загарэўся двухпавярховы дом і загінуў мужчына. Верагодней за ўсё, пажар узнік з-за парушэнняў пры эксплуатацыі ацяпляльнага прыбора (каміна) альбо няспраўнасці электрычнай праводкі.

Штотыдзень ратавальнікі Гомельскага раённага аддзела па НС праводзяць абследаванне дачных домаўладанняў, размешчаных на тэрыторыі садаводчых таварыстваў, праводзяць прафілактычную тлумачальную працу з дачнікамі.

– Спальваць смецце неабходна ў зацішнае надвор’е, абавязкова мець пад рукой першасныя сродкі пажаратушэння — – патлумачыла прапагандыст Гомельскага раённага падраздзялення МНС Анжэла Сеч. – Мангалы альбо іншыя прылады для падрыхтоўкі ежы ўстанаўлівайце на бяспечнай адлегласці ад пабудоў.

Безопасность под крышей дома своего
 https://sozhnews.by



Лукашэнка: ніводная краіна не ўяўляе пагрозы для НАТА

Ні адна краіна не ўяўляе пагрозы для НАТА. Пры гэтым Паўночнаатлантычны альянс нарошчвае вайсковую прысутнасць ва Усходняй Еўропе і праводзіць буйнамаштабныя вучэнні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы лідэраў краін АДКБ у Маскве, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на заходнім флангу АДКБ нарошчваецца ваенная прысутнасць ЗША, паскоранымі тэмпамі мадэрнізуецца ваенная інфраструктура, ідуць шматлікія вучэнні НАТА.

– Прама цяпер на тэрыторыі 19 еўрапейскіх краін, у тым ліку ля нашых межаў у Польшчы, праходзіць буйнамаштабнае вучэнне (такога мы раней не бачылі) “абаронца Еўропы-2022″. Ад каго яны абараняюцца-здагадайцеся самі, – адзначыў беларускі лідар.

Ён таксама распавёў, што да гэтага часу на беларуска-польскай мяжы знаходзіцца групоўка колькасцю каля 15 тыс. вайскоўцаў, разьмешчаных там яшчэ ў мінулым годзе пад падставай міграцыйнага крызісу.

– Гэта акрамя тых пастаянных войскаў, якія там прысутнічалі. Летась было перакінута 15 тыс. у асноўным амерыканцаў — – растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. – Мігрантаў там ужо даўно няма, а войскі стаяць. Пытаецца, навошта?

— Відавочна, што сёння ні адна краіна не ўяўляе пагрозы для Паўночнаатлантычнага блока. Больш за тое, акрамя задзейнічаных на тэрыторыях Польшчы і краін Балтыі 15 тысяч чалавек у аперацыі Узброеных Сіл ЗША ” Атлантычная рашучасць “і аб’яднаных узброеных сіл NATO” ўзмоцненая перадавая прысутнасць”, дадаткова прыбыла групоўка для ўмацавання ўсходняга флангу альянсу. Звыш 10 тыс.вайскоўцаў. Калі, дапусцім, 7 гадоў таму назад было войскаў у гэтым месцы 3,5 тыс., то цяпер іх каля 40 тыс. прама на тэрыторыі Польшчы, прыбалтыйскіх дзяржаў. Пакуль пра Украіну не кажу. І вось тут наша ваеннае ўзаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, членства Беларусі ў АДКБ з’яўляюцца тымі самымі стабілізатарамі, якія аказваюць пэўны выцвярэжвае эфект на гарачыя галовы па той бок мяжы. Гэты прыклад сведчыць аб тым, што калі б гэтага не было, баюся, што гарачая вайна ўжо была б і на тэрыторыі Беларусі. Дарэчы, яны паспрабавалі гэта ў 2020 годзе — – сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Крыніца sb.by




Мама, тата, давайце вучыцца разам: у Гомельскім раёне прайшоў спартыўным конкурсе»Мама, тата, мы – у бяспецы моцныя”

Бяспеку дзіцяці любога ўзросту-заўсёды ў зоне адказнасці бацькоў. Для прыцягнення ўвагі дарослых да праблемы дзіцячага свавольствы з агнём у рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі ” не пакідайце дзяцей адных!”работнікі Гомельскага раённага аддзела па НС сумесна з Беларускім добраахвотным пажарным грамадствам, актывістамі беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных арганізавалі масавае мерапрыемства з дзецьмі і іх бацькамі на адкрытай пляцоўцы санаторыя “Чонкі”.

6d9gges.JPG

5gtg5nhj4f5j4.JPG

5gf4nj5gf4nj5h.JPG

4h14hdh44h58.jpg

t9duu.JPG

– Мама, тата, давайце разам вучыцца правілам бяспекі, — юны ўдзельнік акцыі Герман звярнуўся да сваіх бацькоў, калі інспектар МНС Анжэла Сеч прапанавала прыняць удзел у спартыўным конкурсе “Мама, тата, мы-у бяспецы моцныя”.

9s6dgr98gs.JPG

8h787h8rd.JPG

7rhr7h7fh.JPG

6rf8h9h9rh.JPG

Каманды пад назвай ” 101 ” і ” 112 ” праверылі свае сілы ў рухомых гульнях, затым патрэніравалі сваю трапнасць і дакладнасць у гульні «Кольцеброс». Таты апраналі на час баявую вопратку, дзеці прымяралі касцюм юных ратавальнікаў.

Пасля чаго дзеткі з задавальненнем склалі пазлы, пагулялі ў бяспечныя крыжыкі-нулікі, успомнілі нумары тэлефонаў экстранных службаў. Дарослыя навучыліся збіраць ртуць, усталёўваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, на макеце кватэры знаходзілі парушэнні правілаў пажарнай бяспекі. На гульнявой зоне сярод дзяцей і іх бацькоў хадзіў персанаж мультфільма “Чароўная кніга”. Любімы герой ахвотна фатаграфаваўся з усімі жадаючымі. Хлапчукоў прыцягнула пажарная тэхніка. Хлопцы з усмешкай на твары пасядзелі за рулём аўтамабіля.

t7hj8t7hj.JPG

r84j47r7hjdthu.jpg

g8nhj48tg4j8t4.JPG

f65654g.JPG

f887y4j84yfgj.JPG

98hr98thtrd.JPG

У завяршэнні мерапрыемства, як дарослым, так і дзецям былі ўручаны буклеты з прафілактычнай інфармацыяй. Кожная каманда атрымала сертыфікат за актыўны ўдзел у спартыўных спаборніцтвах.

– Мы не толькі добра правялі час, але і атрымалі новыя, а самае галоўнае, карысныя веды. Дзеці засталіся задаволеныя, на памяць застанецца Сувенірная прадукцыя, якая заўсёды будзе нагадваць аб правілах бяспекі — – падзяліўся сваімі ўражаннямі адзін з удзельнікаў мерапрыемства.

Мама, папа, давайте учиться вместе: В Гомельском районе прошел спортивном конкурсе «Мама, папа, мы – в безопасности сильны»
https://sozhnews.by



З 12 траўня ў Гомельскім раёне ўведзена забарона на наведванне лясоў

У сувязі з усталяванымі неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я (гарачае і сухое надвор’е, адсутнасць ападкаў), спрыяльнымі ўзнікненню надзвычайных сітуацый у лясах, Гомельскі дасведчаны лясгас паведаміў, што з 12 траўня 2022 года ўводзіцца забарона на наведванне лясоў і тарфянікаў на тэрыторыі ляснога фонду Гомельскага раёна.

Адказнасць за парушэнне грамадзянамі дадзенага патрабавання прадугледжана часткай 1 артыкула 16.21 і цягне накладанне штрафу ў памеры да дванаццаці базавых велічынь.

 

С 12 мая в Гомельском районе введен запрет на посещение лесов