Добраўпарадкуем малую радзіму разам: 16 красавіка пройдзе рэспубліканскі суботнік

5 красавіка 2022 года прынята пастанова Савета Міністраў № 208 “аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2022 годзе”. Яго дата запланаваная на 16 красавіка. Дзе будзе праведзена добраўпарадкаванне і на якія мэты накіруюць сродкі — у матэрыяле «Маяка».

Суботнік можа быць праведзены на працоўных месцах. Таксама арганізацыі могуць ажыццявіць добраўпарадкаванне аб’ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцяў, месцаў баявой і вайсковай славы.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, у аб’ёмах, вызначаных добраахвотна работнікамі, у тым ліку работнікаў, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканкамы ў парадку, устаноўленым Міністэрствам фінансаў.

Сродкі, якія паступілі, будуць накіраваныя на фінансаванне капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй і элементамі рэстаўрацыі Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь».

Некамерцыйныя арганізацыі, якія прымаюць удзел у суботніку па рашэнню іх калектываў, могуць пералічыць адпаведныя сродкі ў добраахвотна вызначаным памеры ў вызначаным Міністэрствам фінансаў парадку.

Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 16 красавіка 2022 года з’яўляецца рабочым днём, ажыццяўляецца з іх згоды ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі работнікаў.
https://sozhnews.by