Дзень посткросера пройдзе 1 сакавіка ва ўсіх аддзяленнях “Белпошты”

Фота з архіва

Фота з архіва

Акцыя “Дзень посткросера” пройдзе 1 сакавіка ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе РУП “Белпошта”.

У гэты дзень пры адпраўцы 10 і больш міжнародных паштовых картак прадастаўляецца скідка 10 працэнтаў.

Посткросінг – гэта міжнародны анлайн-праект, дзе незнаёмыя людзі з розных куткоў планеты абменьваюцца паштовымі карткамі і маркамі. “Сюрпрыз у вашай паштовай скрынцы” – асноўны дэвіз посткросінгу.

Каб далучыцца да праекта, неабходна зарэгістравацца на сайце www.postcrossing.com, пазначыўшы свой дамашні адрас і кароткую інфармацыю пра сябе (захапленні, пажаданні, якія паштоўкі падабаюцца, што хочацца даведацца аб іншай краіне), і адправіць паштоўкі пяці жыхарам розных краін, адрасы якіх прапануе сістэма сайта. Праз некаторы час у адказ прыйдуць паштоўкі з усяго свету.

БЕЛТА