Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цярэшкавiцкая дзіцячая школа мастацтваў Гомельскага раёна»

Дырэктар:  Бартноўская Людміла Сяргееўна

Тэлефон:  93-61-54

E-mail:   dshi.tereshkovichi@kultregion.by

Адрас:  247005, аг. Церашковічы, вул. Савецкая 25

Рэжым працы:
ПН – пт: 8:00 – 20:00
СБ: 8:00 – 16:00
Абед: 12:30 – 13:00

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях:
Дырэктар Бартноўская Людміла Сяргееўна – трэці чацвер месяца з 8:30 да 12:30

Цярэшкавіцкая дзіцячая музычная школа была адкрыта ў 1989 годзе. У 2012 годзе рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Цярэшкавіцкая дзіцячая школа мастацтваў Гомельскага раёна».

Дзейнасць школы мастацтваў накіравана на найбольш поўнае развіццё здольнасцей і інтэлектуальна-творчага патэнцыялу асобы, навучанне і выхаванне таленавітых дзяцей і моладзі, прафесійную арыентацыю.

Навучэнцы навучаюцца па чатырох напрамках дзейнасці:

  • музычнае: фартэпіяна, цымбалы, домра, гітара, баян;
  • харавое;
  • харэаграфічнае;
  • мастацкае.

Асноўная дзейнасць ажыццяўляецца ў базавай школе ў аг.Церашковічы і ў музычных класах, размешчаных у в.Грабоўка, п.Цагельня, п.Чонкі.

Ва ўстанове функцыянуе пазабюджэтная група, якая аказвае платныя адукацыйныя паслугі.

Заняткі з дзецьмі праводзяць 11 высокакваліфікаваных спецыялістаў (настаўнікі і канцэртмайстры), 6 з якіх маюць вышэйшую і першую педагагічныя катэгорыі.