Дзяржаўная ўстанова “Цэнтр культуры Гомельскага раёна”

Юрыдычны адрас
247007, Гомельская вобл., Гомельскі р-н, в. Бярозкі, вул. 60 год СССР 10А

Паштовы адрас
246042, г. Гомель, вул. Ільіча 38

Дырэктар
Нікіціна Людміла Віктараўна
8 (0232) 55-48-83

Намеснік дырэктара
Крышталёў Уладзімір Міхайлавіч
8 (0232) 53-96-41

Аддзел метадычнай работы
8 (0232) 55-49-26
8 (0232) 25-23-13

Мастацкі кіраўнік
Асіпчук Паліна Алегаўна
8 (0232) 55-67-56

E-mail: ckultgomel@kultregion.by

Графік працы:
Панядзелак – пятніца 8:30 – 22:00
Субота – нядзеля 10:00 – 19:00
Абедзенны перапынак 13:00 – 14:00

Афіцыйны сайт:  http://цкгомель.бел

Прыём грамадзян і юрыдычных асоб:
Дырэктар – першая серада месяца з 8:00 да 13:00. Кабінет 2.4, тэлефон: 55-48-83.

Дзяржаўная ўстанова “Цэнтр культуры Гомельскага раёна” прапануе распрацоўку і правядзенне канцэртных праграм, прафесійных свят, карпаратыўных вечароў з удзелам лепшых калектываў мастацкай самадзейнасці Гомельскага раёна і прафесійных артыстаў.

У нас велізарны досвед правядзення падобных мерапрыемстваў на самым высокім узроўні, супрацоўнічаем з лепшымі калектывамі, салістамі і музыкамі.

Мы створым для Вас праграмы любой складанасці.

Арэнда канцэртнай залы.

Спадзяемся на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва.

У склад дзяржаўнай установы “Цэнтр культуры Гомельскага раёна” уваходзяць 24 філіялы.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці клубных устаноў з’яўляюцца:

  • адраджэнне, захаванне і развіццё нацыянальнай культуры з улікам яе рэгіянальных асаблівасцей;
  • зацвярджэнне здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва;
  • актыўны ўдзел у ажыццяўленні адной з галоўных задач дзяржавы абарона дзяцей у нядобранадзейных сем’ях;
  • рэабілітацыя сродкамі культуры сацыяльна неабароненай катэгорыі насельніцтва, інвалідаў і людзей пажылога ўзросту;
  • арганізацыя змястоўнага вольнага часу розных дэмаграфічных груп насельніцтва, развіццё іх творчых здольнасцей.

У клубных установах і бібліятэках дзейнічае  251  фарміраванне (аматарскія аб’яднанні, клубы і гурткі) забаўляльнай, спартыўнай, пазнавальнай, бытавой, краязнаўчай, экалагічнай і літаратурнай накіраванасці, якія даюць магчымасць для творчага самавыяўлення розным катэгорыям жыхароў нашага раёна. Палова з іх аб’ядноўвае дзяцей і падлеткаў.

Ва ўстановах аддзела працуюць разнажанравыя калектывы мастацкай самадзейнасці, сярод якіх  2  маюць ганаровае найменне “заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” хор “Сож” і “заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” ансамбль “Скарыначка”, 37 – “народны” і “ўзорны”.

Электронныя звароты.

Пачынаючы з 2 студзеня 2023 г. падача электронных зваротаў ажыццяўляецца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб», размешчанай па адрасе https://обращения.бел