Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з актывам Гомельскай вобласці, сваім меркаваннем ад сустрэчы падзялілася старшыня райсавета дэпутатаў Вікторыя Ладуцька
![Глава государства встретился с активом Гомельской области, своим мнением от встречи поделилась председатель райсовета депутатов Виктория Ладутько](https://sozhnews.by/media/k2/items/cache/fca4cee5073d47f93719fabfd1503170_L.jpg)
Старшыня Гомельскага раённага Савета дэпутатаў Вікторыя Ладуцька:
– Не першы раз мне ўдаецца прысутнічаць на сустрэчы з Кіраўніком дзяржавы. І кожны раз гучаць выразныя пасылы і акцэнты па тых ці іншых напрамках развіцця, якія з’яўляюцца своеасаблівай «дарожнай картай» далейшых дзеянняў для мясцовых органаў улады і дэпутацкага корпуса. Эфектыўнае функцыянаванне любой сферы эканомікі залежыць ад кадравага складу, У гэтым кірунку Прэзідэнт адзначыў, што ў Гомельскай вобласці трэба будзе правесці сур’ёзную працу па фарміраванні кадравага патэнцыялу. Кіраўнік дзяржавы абазначыў напрамкі, працу па якім варта ўзмацняць: сельская гаспадарка, прамысловасць, фарміраванне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату.