Лукашэнка і Пуцін сёння ў Сочы правядуць перагаворы

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Фота з архіва

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Фота з архіва

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У горадзе Сочы адбудзецца сустрэча кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Перагаворы пройдуць у фармаце сам-насам.

Лідары краін абмяркуюць стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах, тэматыку саюзных адносін, разгледзяць міжнародную праблематыку і сітуацыю ў рэгіёне, пытанні сумеснага рэагавання на выклікі, якія ўзнікаюць.

БЕЛТА