Меркаванне моладзевага лідэра раёна аб вынесеным на абмеркаванне праекце Канстытуцыі

Мнение молодежного лидера района о вынесенном на обсуждение проекте Конституции

Ганна Савенка, першы сакратар Гомельскага райкама ГА»БРСМ”:

– У лютым 2022 года жыхары Беларусі возьмуць удзел у абнаўленні галоўнага Закона краіны-Канстытуцыі. Сёння з улікам новых павеваў у грамадстве важна ісці ў нагу з часам. Абнаўленні ў праекце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ахопліваюць многія сферы дзейнасці развіцця нашай дзяржавы. Нязменным і важным застанецца тое, што, як і раней, гэты дакумент змяшчае сацыяльныя арыенціры, якія дазваляюць умацоўваць дабрабыт беларусаў, паважаць адзін аднаго і ўпэўнена будаваць дзяржаўнасць дзяржавы. Суверэнітэт у нашай краіне належыць народу, і таму важна, як кожны грамадзянін, асабліва моладзь, будзе рэалізоўваць палажэнні Канстытуцыі ў сваім жыцці. Наперадзе насычаны перыяд абмеркавання праекта асноўнага Закона, дзе менавіта моладзі прадастаўляецца унікальны шанец удзелу ў важнай палітычнай падзеі-фарміраванні дакумента будучыні з улікам захавання вопыту і мудрасці многіх пакаленняў.

Ірына Канавалава

Фота з архіва рэдакцыі