Міністэрства аховы здароўя пашырыць планавую дапамогу ў паліклініках і актывізуе вакцынацыю ад COVID-19

Фота з архіва
Міністэрства аховы здароўя пашырыць планавую дапамогу ў паліклініках і актывізуе вакцынацыю ад COVID-19. Такія задачы паставіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч на рабочай нарадзе па пытаннях COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

На нарадзе прынята рашэнне аб далейшым перапрафіляванні бальніц, а таксама пашырэнні планавай дапамогі, у тым ліку ў паліклініках. Санітарнай службе дадзена ўказанне ўзмацніць кантроль рэжыму захавання чырвоных зон і ўмоў знаходжання ў іх людзей.

Будуць узмоцнены меры, што датычацца выканання прынцыпаў сацыяльнага дыстанцыравання, у тым ліку ў месцах масавага знаходжання людзей, у калектывах, месцах гандлю, грамадскага харчавання. “Прадоўжыцца масіраваны эпідэмічны дазорны маніторынг для прасочвання штамаў”, – праінфармавала прэс-служба.

Дзмітрый Піневіч таксама паставіў задачу інтэнсіфікаваць прышчэпачны працэс супраць каранавіруса і актуалізаваць сеткавыя графікі паставак лякарстваў.

У Міністэрстве аховы здароўя, спасылаючыся на даныя маніторынгу, дадалі, што ўстановы забяспечаны лякарствамі для аказання меддапамогі і сродкамі індывідуальнай аховы (СІА). Створаны запас СІА дае магчымасць забяспечыць работу арганізацый аховы здароўя ў сярэднім на працягу больш як 2 месяцаў. Спецыялісты праводзяць работу па далейшым набыцці неабходнага высокатэхналагічнага медабсталявання, лекавых сродкаў і г.д.

БЕЛТА