На фінішнай прамой датэрміновага галасавання: рэпартаж з участка для галасавання № 14 у вёсцы Касцюкоўка

На финишной прямой досрочного голосования: репортаж из участка для голосования № 14 в деревне Костюковка

Жыхары Гомельскага раёна працягваюць радаваць сваёй актыўнасцю на датэрміновым галасаванні. Журналісты “Маяка” наведалі ўчастак для галасавання №14, куды выканаць свой грамадзянскі абавязак актыўна прыходзяць жыхары пасёлка Вішанскі, вёскі Касцюкоўка і пасёлка Клімаўскі.

Па словах старшыні ўчастковай камісіі Арцёма Кірушкіна датэрміновае галасаванне на яго ўчастку праходзіць паспяхова:

– Яўка добрая, людзі прыходзяць у пазітыўным настроі і нярэдка распытваюць аб тых ці іншых зменах і дапаўненнях у Асноўны Закон. З імі яны могуць азнаёміцца адразу на ўчастку-у вольным доступе ёсць праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Таксама забяспечаны ўсе ўмовы для таго, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю змаглі і слабавідушчыя грамадзяне: для іх ёсць лупа і спецыяльны трафарэт. Ужо заўтра члены камісіі адправяцца дадому да тых, хто не можа самастойна з’явіцца на ўчастак для галасавання. Такіх людзей нямала і яны ўжо папярэдне аформілі заяўку. Самаму пажылому галасуючаму, які адносіцца да нашага ўчастку, 92 гады.

f45b15fbf56b.JPG