Наталля Прыйма, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі: Канстытуцыя захоўвае сацыяльную накіраванасць дзяржавы

Наталья Прийма, председатель районной организации Белорусского профсоюза работников образования и науки: Конституция сохраняет социальную направленность государства

Грамадскае абмеркаванне абноўленай Канстытуцыі працягваецца. Якія новаўвядзенні прадстаўлены ў Асноўным Законе краіны? Сваім меркаваннем падзялілася Наталля Прыйма, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі:

— Зараз у калектывах устаноў адукацыі Гомельскага раёна ідзе актыўнае абмеркаванне змен і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Абыякавых да новаўвядзенняў у Асноўны Закон няма, бо за кожным радком стаіць наша будучыня. Усім імпануе тое, што сацыяльная накіраванасць развіцця нашай дзяржавы будзе захаваная, а ў прыярытэце застаюцца чалавек і яго інтарэсы.

Мне блізкая навэла аб сацыяльнай адказнасці чалавека перад грамадствам і дзяржавай. Бо не сакрэт, што некаторыя людзі думаюць толькі аб сваіх правах, але забываюць пра абавязкі. Гэта няправільная пазіцыя. Кожны павінен памятаць, што ён многім абавязаны краіне, у якой жыве, ўносіць ўклад у яе развіццё.

У артыкуле 321 гаворыцца аб тым, што дзяржава будзе спрыяць духоўнаму, маральнаму, інтэлектуальнаму і фізічнаму развіццю моладзі і ствараць усе ўмовы для яе вольнага і эфектыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці, рэалізацыі патэнцыялу. Гэта я таксама лічу вельмі важным. Юнакі і дзяўчаты павінны ведаць, што дзяржава ўсебакова клапоціцца пра іх, шанаваць гэта і рабіць усё для росквіту краіны.

https://sozhnews.by