Прафілактычнае мерапрыемства “бяспечны пешаход” праводзіцца ў Гомельскім раёне

З 21 па 27 сакавіка 2022 года на тэрыторыі Гомельскага раёна праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства “бяспечны пешаход”. Пра гэта журналісту «Маяка» паведаміў інспектар ДПС ДАІ АУС Гомельскага райвыканкама Аляксандр Шахлянкоў.

У Гомельскай вобласці наезд на пешахода застаецца самым распаўсюджаным відам дарожна-транспартных здарэнняў. Узаемаадносіны паміж кіроўцамі і пешаходамі заўсёды напружаныя. Будучы кіроўцамі-папракаем пешаходаў за няспрытнасць і марудлівасць, а калі становімся пешаходамі, у адрас кіроўцаў мы кідаем папрокі ў непавазе і няўважлівасці.

– Сярод парушэнняў правілаў дарожнага руху пешаходамі самымі распаўсюджанымі з’яўляюцца: скрыжаванне праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы, нецвярозы стан пешаходаў, нечаканы выхад на праезную частку дарогі з-за транспартнага сродку, збудаванняў, дрэў або іншых перашкод, рух па краі праезнай часткі ў спадарожным напрамку аўтамабіляў, невыкарыстанне святлоадбівальных элементаў, — адзначае Аляксандр Шахлянкоў.

Акрамя выпадкаў наезду на пешахода, шэраг сутыкненняў і перакульванняў транспартных сродкаў на дарозе выкліканы няправільнымі дзеяннямі пешаходаў, у выніку якіх кіроўца вымушаны прадпрымаць экстранныя меры, каб пазбегнуць аварыйнай сітуацыі, аднак дасягнуць гэтага не заўсёды ўдаецца.

Не варта забываць, што да правоў пешахода адносіцца права на пераважнае перасячэнне праезнай часткі дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, а таксама па рэгуляваным пешаходным пераходзе пры дазваляльным сігнале рэгуліроўшчыка або святлафора, а абавязак кіроўцы – саступіць дарогу пешаходу.

Лепшая прафілактыка ДТЗ-гэта паразуменне і ўзаемапавага паміж кіроўцамі і пешаходамі!

— Згодна з дзеючага заканадаўства, на нерэгулюемых пешаходных пераходах кіроўца транспартнага сродку абавязаны саступіць дарогу пешаходам, пераходзячым праезную частку. А калі перад пешаходным пераходам спыніўся ці запаволіў рух транспартны сродак, то кіроўцы іншых аўтамабіляў, якія рухаюцца па суседніх палосах у спадарожным кірунку, могуць працягваць рух, толькі пераканаўшыся, што перад гэтым транспартным сродкам няма пешаходаў. За парушэнне правілаў дарожнага руху, кіроўцы транспартных сродкаў могуць быць прыцягнутыя, згодна з п. 7 арт. 18. 13 КаАП РБ, да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 1 да 5 базавых велічынь — – рэзюмуе Аляксандр Шахлянкоў.

Варта нагадаць вадзіцелям, што пешаходны пераход для пешаходаў. І гэтая адзіная магчымасць бяспечна перасекчы праезную частку, як дзецям, так і дарослым. Не забывайце, што дзесьці і вашы блізкія пераходзяць вуліцу, і яны разлічваюць на тое, што, ідучы па пешаходным пераходзе, ветлівы кіроўца іх прапусціць!

 

Профилактическое мероприятие «Безопасный пешеход» проводится в Гомельском районе