#РАЗАМ З БАЦЬКАМI
Сёння мясцовыя жыхары пасёлка Чонкі Гомельскага раёна далучыліся да рэспубліканскай акцыі БРСМ “# раЗАм з бацькамі”.
Добра ўпарадкаваць дзіцячую пляцоўку ў двары свайго шматкватэрнага дома прыйшлі не толькі маладыя і адказныя бацькі, але і вядома ж клапатлівыя дзядулі і бабулі вясёлай дзятвы.
Да юных хлопцаў у гэты працоўны вечар з забаўляльнымі мерапрыемствамі прыехалі артысты Цэнтра культуры Гомельскага раёна.