Сацыяльная арыентаванасць Канстытуцыя застаецца непарушнай: дыялогавая пляцоўка прайшла ў Даўгалессі

Социальная ориентированность Конституции остается незыблемой: диалоговая площадка прошла в Долголесье

Аб навацыях Асноўнага Закона краіны калектыву Даўгалескага дзіцячага садка-сярэдняй школы распавялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Вікторыя Ладуцька, а дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Завалей падзяліўся вынікамі працы, якая была праведзена па стварэнні праекта Канстытуцыі:

– Яшчэ да стварэння Канстытуцыйнай камісіі выбаршчыкі выказвалі некаторыя прапановы і дапаўненні для будучага праекта асноўнага Закона. І ўсе яны былі ўлічаныя: з 20 прапаноў грамадзян, перададзеных мной, чатыры былі ўнесеныя ў праект. Гэта сведчыць аб тым, што Канстытуцыя напісаная народам і для народа, а прапанаваныя змены прадыктаваныя часам.

Па словах парламентарыя, у праекце шмат навацый, якія ў выпадку прыняцця праекта Канстытуцыі на рэферэндуме, будуць працаваць «на апярэджанне». Але галоўнае застаецца нязменным-Асноўны Закон накіраваны на сацыяльную абарону грамадзян. У той жа час прапісаны і абавязкі кожнага чалавека па адносінах да сабе і дзяржаве.

diaD_1.jpg

diaD_2.jpg

diaD_3.jpg

diaD_4.jpg

Вікторыя Ладуцька акцэнтавала ўвагу прысутных на супрацоўніцтве дзяржавы і кожнага грамадзяніна ва ўладкаванні сваёй краіны:

– Гэта своеасаблівае сацыяльнае партнёрства можа выяўляцца ўдзелам у агульных справах, накіраваных на паляпшэнне жыцця ў канкрэтным населеным пункце. Летась была створана Гомельская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў, якая правяла конкурс грамадзянскіх ініцыятыў. З 68 прапанаваных праектаў абраныя 18, на рэалізацыю якіх неабходна каля 100 тысяч рублёў.

Адзіная ўмова выдзялення сродкаў – “долевы ўдзел” мясцовых жыхароў у памеры 10 працэнтаў.

diaD_6.jpg

У дыялог з дэпутатамі ўступілі і педагогі, якія выказалі меркаванне аб некаторых навацыях Канстытуцыі. У прыватнасці, аб клопаце саміх грамадзян па захаванні свайго здароўя, традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і гістарычнай праўды, моладзевая палітыка, абарона персанальных дадзеных і многае іншае.

Размова атрымаўся цікавым і насычаным, адзначылі ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі па завяршэнні сустрэчы.

Ірына Грамыка

Фота аўтара

 https://sozhnews.by