Туман і да +15 С цяпла чакаецца 26 кастрычніка ў Беларусі

Туман і да 15 градусаў цяпла чакаецца 26 кастрычніка ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У бліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўднёвым захадзе пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах рэспублікі туман.

Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, удзень парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, удзень – да плюс 9-15 градусаў.

БЕЛТА