Туман і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 2 сакавіка

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Туман і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 2 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па паўночным усходзе краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя мокры снег і дождж. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы туман. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер заходні 4-9 м/с, удзень парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ў начны час будзе вагацца ад мінус 2 да плюс 3 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 3-9 градусаў.

БЕЛТА