У Беларусі з 1 лютага павысіцца памер бюджэту пражытачнага мінімуму

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 22 студзеня 2021 года нумар 5 устаноўлены новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у разліку на месяц. Такая інфармацыя апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Новыя памеры БПМ дзейнічаюць з 1 лютага па 30 красавіка 2021 года.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br262,87 (з 1 лістапада 2020 года па 31 студзеня 2021-га яго памер складаў Br258,11).

Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах (у цэнах снежня 2020 года): працаздольнае насельніцтва – Br290,71 (раней – Br285,68), пенсіянеры – Br199,17 (раней – Br195,15), студэнты – Br252,94 (раней – Br248,06), дзеці ва ўзросце да трох гадоў – Br168,46 (раней – Br165,18), дзеці ад 3 да 6 гадоў – Br232,93 (раней – Br228,85), дзеці ад 6 да 18 гадоў – Br283,65 (раней Br278,16).

Прапарцыянальна росту БПМ зменяцца і ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ: памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пенсіі, даплаты пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, надбаўкі і павышэнні да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў.

БЕЛТА