У Дзень Перамогі сардэчныя віншаванні ад кіраўніцтва раёна прымалі ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Старшыня Гомельскага райвыканкама Сяргей Ермаліцкі наведаў дома і цёпла павіншаваў Аляксандра Трафімавіча Падліпскага і Васіля Арцёмавіча Логвінава.
Аляксандр Трафімавіч Падліпскі ў далёкіх 40-х гадах, калі нямецка-фашысцкія захопнікі акупавалі родную Магілёўшчыну, стаў партызанскім сувязным. Працуючы сельскім настаўнікам, стараўся здабываць важную для партызан інфармацыю і сам перыядычна ў дыверсійных аперацыях.
У 1942 годзе пайшоў у партызанскі атрад «Перамога», які ў 1943-м дайшоў да Краснаполля і ўліўся ў шэрагі Чырвонай Арміі, якія змагаліся за вызваленне Беларусі.

https://sozhnews.by