У Гомельскім раёне стартавала датэрміновае галасаванне на канстытуцыйным рэферэндуме
У Гомельскім раёне, як і па ўсёй краіне, стартавала датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Датэрміновае галасаванне будзе праходзіць з 22 па 26 лютага ўключна, у ім прымуць удзел тыя, хто не зможа прыйсці на ўчасткі для галасавання ў асноўны дзень правядзення рэферэндуму.
У вёсцы бярозкі Улукаўскага сельсавета на ўчастак для галасавання № 38 ужо ў першую гадзіну пасля пачатку датэрміновага галасавання прыйшлі больш за дзесяць жыхароў населенага пункта. Прагаласаваць за моцную Беларусь і шчаслівую будучыню – такім было агульнае імкненне вяскоўцаў, якія прынялі ўдзел у старце рэферэндуму.
https://sozhnews.by