Віншаванне ад кіраўніцтва Гомельскага раёна з надыходзячым Новым годам

Поздравление от руководства Гомельского района с наступающим Новым годом

 

Паважаныя жыхары Гомельскага раёна! Гомельскі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць ВАС З Надыходзячым НОВЫМ 2022 годам!

Набліжэнне Новага года дорыць нам самыя светлыя пачуцці, знаёмыя з дзяцінства: мы заўсёды чакаем яго з радасцю, надзеяй і хваляваннем. Гэты час цёплых сустрэч з самымі роднымі і блізкімі, калі мы разам падводзім вынікі і будуем планы на будучыню.

Для кожнага з нас адыходзячы год запомніўся нечым сваім, асаблівым. Былі і выпрабаванні, і перамогі. Кожны год прыносіць нам бясцэнны вопыт. У гэты святочны дзень мы дзякуем усім, хто быў з намі побач і падзяліў усе самыя важныя моманты гэтага года. Бо менавіта падтрымка блізкіх заўсёды дае нам сілы і імкненне дасягнуць большага.

Дарагія сябры! Новы 2022 год будзе такім, якім мы зробім яго самі. Хай здзейсніцца ўсё задуманае і доўгачаканае. Мы дзякуем кожнаму за вашу згуртаванасць, за ўсё, чаго мы дамагліся разам.

Ад усёй душы жадаем вам поспехаў, шчасця, моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту!

Са святам!

Старшыня Гомельскага раённага выканаўчага камітэта С. В. ЕРМАЛІЦКІ

Старшыня Гомельскага раённага Савета дэпутатаў В. А. Ладуцька