Як стаць донарам

Здаць кроў можа грамадзянін 18-60 гадоў вагой ад 55 кг, поўнасцю дзеяздольны, які не мае захворванняў, пры якіх здача крыві супрацьпаказана.

Пералік дакументаў донара: пашпарт, ваенны білет (у выпадках, устаноўленых заканадаўствам – пасведчанне прызыўніка), фатаграфія 3х4 см, выпіска з медкарткі, рэзультаты флюараграфіі, рэзультаты агляду гінеколагам (для жанчын), рэзультаты ЭКГ.

Кампенсацыя за донарства:

– кроў – Br111,05 *;

– плазма – ад Br114,75 да Br155,47;

– клеткі крыві (цытаферэз) – ад Br148,07 да Br407,21;

– бясплатнае харчаванне перад здачай крыві і кампенсацыя на харчаванне пасля здачы;

– вызваленне ад работы (вучобы, службы) на дзень.

У Беларусі 25% донараў здаюць кроў і яе кампаненты бязвыплатна **.

Як аднавіцца пасля данацыі:

– першыя 30 мінут – адпачываць пад наглядам урачоў;

– першыя адну-дзве гадзіны – не курыць;

– першыя суткі – не ўжываць алкаголь, пазбягаць моцных фізічных нагрузак;

– першыя 48 гадзін – піць больш вады і ўжываць больш бялковай ежы.

Бялкі плазмы поўнасцю адновяцца праз два-пяць дзён, лейкацыты і трамбацыты – у тэрмін да сямі дзён, эрытрацыты – да двух месяцаў.

Людзі, якія здаюць кроў, у пяць разоў радзей хварэюць на ішэмічную хваробу сэрца, зніжаецца рызыка ўзнікнення сардэчна-сасудзістых захворванняў – інсультаў, інфарктаў. Паводле даных СААЗ, у сярэднім донар крыві жыве на пяць гадоў даўжэй, чым чалавек, які кроў не здае.

У Беларусі больш за 65 тыс. пачэсных донараў.

Каб стаць пачэсным донарам, неабходна бязвыплатна здаць кроў не менш за 20 разоў, а плазму, лейкацыты і трамбацыты – не менш за 40. Таксама гэта можа быць 40 платных данацый крыві або 80 данацый кампанентаў.

БЕЛТА