Як выкарыстоўваць сямейны капітал з улікам апошніх змяненняў

З 2020 года сямейны капітал можна выкарыстоўваць да заканчэння яго тэрміну. Для кагосьці гэта шанец вырашыць жыллёвае пытанне, іншыя сем’і карыстаюцца правам размарозіць сродкі на медыцынскія мэты. Яшчэ адна магчымасць, якая прадугледжана заканадаўствам, – пагашэнне аплаты за навучанне. Аб тым, як можна выкарыстоўваць сямейны капітал з улікам апошніх зменаў, распавяла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага райвыканкама Наталля Паніна.

Датэрмінова скарыстацца сямейным капіталам на жыллёвыя мэты можна толькі ў выпадку калі сям’я знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Наталля Паніна падкрэслівае:

– Сямейны капітал можна расходаваць датэрмінова на набыццё кватэры ці дома на другасным рынку. Аднак з 2022 года ўведзена ўмова. Пры куплі дадатковых метраў за кошт сродкаў сямейнага капіталу распарадзіцца датэрмінова гэтымі сродкамі можна ў тым выпадку, калі будзе дадзена згода на зняцце з уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Гэта значыць права на дзяржпадтрымку, якая вылучаецца пры будаўніцтве новага жылля, будзе страчана. Пры куплі другаснага жылля з дапамогай сямейнага капіталу трэба ведаць, што набываюцца аднакватэрныя жылыя дамы, кватэры ў блакіраваных жылых дамах, доля (долі) у праве ўласнасці на іх не павінны знаходзіцца ў рэестрах старых дамоў і рэестрах пустуючых дамоў.

Накіраваць сямейны капітал да паўналецця дзіцяці дазволена толькі на будаўніцтва, набыццё жылля або яго рэканструкцыю, што мае на ўвазе павелічэнне жылой плошчы. А вось праз 18 гадоў сродкі сямейнага капіталу можна выдаткаваць не толькі на будаўніцтва, рэканструкцыю, набыццё жылля, але яшчэ і на капітальны рамонт, будаўніцтва і рэканструкцыю інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых пабудоў.

– Сямейны капітал прызначаецца ў сувязі з нараджэннем трэцяга дзіцяці, але прадастаўляецца ўсёй сям’і. Адпаведна, выкарыстоўваць яго можна на патрэбы любога члена сям’і. Так, сярод напрамкаў, на якія можна выкарыстаць сямейны капітал, ёсць атрыманне адукацыі — вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай у дзяржаўных вну і ссну Беларусі. Можна таксама аплачваць вучобу і ў прыватных установах адукацыі-Белкаапсаюза і Федэрацыі прафсаюзаў. Пры гэтым аплаціць навучанне можна за любога члена сям’і — дзяцей і бацькоў, — патлумачыла Наталля Паніна.

Таксама можна датэрмінова скарыстацца сямейным капіталам для аплаты некаторых медпаслуг. Для гэтага патрабуецца заключэнне УКК аб патрэбнасці ў канкрэтнай паслугі. Гаворка ідзе аб стаматалагічнай дапамозе і набыцці лекаў замест тых, што ўваходзяць у рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў. Купля медыцынскіх вырабаў для правядзення высокатэхналагічных хірургічных умяшанняў у кардыялогіі, неўралогіі, анкалогіі і артапедыі. І трэці кірунак, на якое можна выдаткаваць сямейны капітал да наступлення паўналецця дзіцяці, тычыцца тых сем’яў, у якіх бацька або дзіця маюць інваліднасць у сувязі з парушэннем органаў зроку і апорна-рухальнага апарата. Дадзенае новаўвядзенне ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2022 года.

– Тыя сем’і, якія вырашылі скарыстацца сродкамі сямейнага капіталу пасля дасягнення паўналецця дзіцяці, маюць пэўныя перавагі. Так, пасля дасягнення малодшым дзіцем 18 гадоў сям’я атрымае больш важкую суму, паколькі за час знаходжання на дэпазітным рахунку ў банку на яе налічваюцца капіталізаваць працэнты. Да таго ж пасля паўналецця пералік напрамкаў, на якія можна выкарыстоўваць сямейны капітал, павялічваецца. Гэта датычыцца жылля, адукацыі і медпаслуг, – адзначыла Наталля Паніна.

Сямейны капітал як форма дзяржпадтрымкі разлічаны на доўгатэрміновую падтрымку сям’і.

Как использовать семейный капитал с учетом последних изменений - в материале "Маяка" https://sozhnews.by