![Фота з архіва Фота з архіва](https://blr.belta.by/images/storage/news/with_archive/2021/000027_1621602562_100043_big.jpg)
Культурнай сталіцай 2022 года выбрана Орша, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.
“На пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры, у ходзе якога разглядалася пытанне аб наданні статусу “Культурная сталіца года” ў 2022 годзе, былі разгледжаны пададзеныя заяўкі і прэзентацыйныя матэрыялы ад шасці гарадоў розных абласцей Беларусі. Уладальнікам гэтага статусу ў 2022 годзе, па рашэнні членаў калегіі, стане горад Орша”, – расказалі ў ведамстве.
Рэспубліканская акцыя “Культурная сталіца года” праводзіцца з 2010 года. Яе мэтай з’яўляецца прэзентацыя культурнай самабытнасці гарадоў і рэгіёнаў Беларусі, стварэнне праз сферу культуры ўмоў для іх сацыяльна-эканамічнага развіцця.
За час правядзення акцыі статусам “Культурная сталіца года” валодалі гарады: Полацк (2010), Гомель (2011), Нясвіж (2012), Магілёў (2013), Гродна (2014), Брэст (2015), Маладзечна (2016), Бабруйск (2017), Наваполацк (2018), Пінск (2019), Ліда (2020), Барысаў (2021).
БЕЛТА
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: