image_pdfimage_print

Студзень 

30 – 100 гадоў з дня нараджэння (1921 г.) Івана Пятровіча Шамякіна (в. Карма Добрушскі раён) – беларускага пісьменніка, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР і БССР.

Люты 

15 – 115 гадоў з дня нараджэння (1906 г.) Фёдара Нікіфаравіча Гаўрыленкі (в. Касцюкоўка, Гомельскі раён), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча. У гады Вялікай Айчыннай вайны – адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Вілейскім раёне.

Сакавік

 6 – 95 гадоў з дня нараджэння (1926 г.) Адольфа Аляксеевіча Паташкіна (в. Дураўкі Смаленскай вобласці) – Героя Сацыялістычнай Працы.

18 – 70 гадоў з дня нараджэння (1951 г.) Аляксея Пятровіча Мельнікава (в. Маркавічы) – беларускага вучонага ў галіне ліцейнай вытворчасці, кандыдата тэхнічных навук. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990).

2580 гадоў з дня нараджэння (1941 г.) Алега Паўлавіча Гараева (в. Краснае, Гомельскі раён), кандыдата тэхнічных навук (1981 г.), дацэнта.

Красавік 

20 – 65 гадоў з дня нараджэння (1956 г.) Уладзіміра Паўлавіча Ісачанкі (г.п. Касцюкоўка, Гомельскі раён), беларускага мастака.

26 – 35 гадоў з часу (26.04.1986 г.), калі адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС.

27 – 70 гадоў  з дня нараджэння (1951 г.) Міхася Захаравіча Башлакова (п. Баштан) – паэта, аўтара зборнікаў «Касавіца», «Лілея на цёмнай вадзе», «Як слёзы горкія Айчыны», «Пяро зязюлі падніму», «Матчыны грыбы перабіраю», «Дні мае залатыя», «Світальныя коні», члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2009 г.).

Май

3155 гадоў з дня нараджэння (1966 г.) Аляксандра Леанідавіча Барысенкі (г. п. Касцюкоўка, Гомельскі раён), беларускага спартсмена і трэнера (пяцібор’е сучаснае). Майстар спорту Беларусі і СССР, майстар спорту СССР міжнароднага класа, чэмпіён свету (1991), шматразовы пераможца і прызёр чэмпіянатаў Беларусі (1986-1997).

Жнівень

80 гадоў з часу стварэння (1941 г.) Гомельскага сельскага партызанскага атрада ў Шчокатаўскім лесе.

80 гадоў з часу стварэння (1941 г.) ў вёсцы Міхалькі падпольнай групы.

17 – 80 гадоў з дня стварэння (1941 г.) партызанскага атрада «Бальшавік».

19 – 80 гадоў з дня пачатку акупацыі (1941 г.) Гомельскага раёна нямецка-фашысцкімі войскамі.

3055 гадоў з дня нараджэння (1966 г.) Леаніда Міхайлавіча Лабачова (в. Чкалава, Гомельскі раён), майстра спорту міжнароднага класа па цяжкай атлетыцы, майстар спорту па пауэрліфцінгу. Бронзавы прызёр чэмпіяната свету 1994 г., чэмпіён Еўропы 1995 г., удзельнік XXVI летніх Алімпійскіх гульняў у Атланце. Прызнаны лепшым спартсменам 1994 г. З 1997 г. на трэнерскай працы, інструктар-метадыст КЖ РУП Савецкага раёна г. Гомеля.

Кастрычнік

9 – 95 гадоў з дня нараджэння (1926 г.) Івана Сцяпанавіча Зайцава (в. Чонкі) – Героя Савецкага Саюза (1945 г.). У баях на тэрыторыі Германіі цяжка паранены, закрыў сваім целам амбразуру фашысцкага дзота. Яго імем названы вуліцы ў Гомелі і в. Чонкі Гомельскага раёна, на будынку вучылішча, дзе ў 1940 г. вучыўся І. С. Зайцаў, устаноўлена мемарыяльная дошка.

28110 гадоў  з дня нараджэння (1911 г.) Івана Акімавіча Каўшарава (в. Глыбоцкае) – Героя Савецкага Саюза (1941 г.). Памёр 21.02.1998 г.

Лістапад 

3 – 70 гадоў з дня нараджэння (1951 г.) Міхаіла Іванавіча Старавойтава (п. Арленск) – кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры гісторыі Беларусі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны. Аўтар звыш 20 навуковых прац.

6 – 80 гадоў з дня правядзення (1941 г.) падпольшчыкамі в. Заліп’е першай баявой аперацыі.

9 – 80 гадоў з дня нараджэння (1941 г.) Леаніда Іванавіча Радзянкі, спартсмена і трэнера (акрабатыка), сярод выхаванцаў якога – прызёры чэмпіянатаў Еўропы С. Арцёменка, А. Мус, Д. Казлоў.

Снежань

8 – 95 гадоў з часу ўтварэння (1926 г.) Гомельскага раёна ў складзе Гомельскай акругі.

8 – 95 гадоў  з часу (1926 г.), калі вёска Аздзеліна з’яўляецца цэнтрам сельскага Савета Уваравіцкага раёна. Першы старшыня – настаўнік Маскалёў.

19 – 115 гадоў з дня нараджэння (1906 г.) Віктара Паўлавіча Палавінкі (г. Почап) – героя Сацыялістычнай Працы. Памёр у 1977 г.

3060 гадоў з часу (30.12.1961 г.), калі вёска Ніжні Брылёў Красненскага сельсавета была ўключана ў межы горада Гомеля.

100 гадоў з часу заснавання (снежань, 1921) сельгаспрадпрыемства (КСУП) “Брылёва”. Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў аграгарадку Мічурынская. У складзе – цяплічны камбінат, жывёлаводчы комплекс, яблыневы сад, кансервавы камбінат (заснаваны ў 1946 г.) выпускае каля 100 найменняў кансерваў. Спецыялізацыя: гародніна, бульба, яблыкі, малако і інш.

50 гадоў з часу заснавання (снежань 1971) Гомельскай птушкафабрыкі. Далучаны КСУП “Навабеліцкі” (2002) і СВК “Бабовічы”. Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў в. Цярэшкавічы.