image_pdfimage_print
Республиканская профилактическая акция «Безопасный Новый год!» проходит в Беларуси

Часцяком пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўмаў з-за парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў і неасцярожнага абыходжання з піратэхнікай. З мэтай папярэджання падобных надзвычайных сітуацый у Беларусі з 14 па 31 снежня праходзіць рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!»

Прафілактычная акцыя пройдзе ў тры этапы і будзе доўжыцца да 31 снежня. З 14 па 17 снежня работнікі МНС наведаюць тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дамы ветэранаў і інвалідаў, санаторыі, дзе ў інтэрактыўнай форме раскажуць, як сустрэць Новы год бяспечна.

Другі этап акцыі будзе праходзіць з 20 па 24 снежня і ахопіць агульнаадукацыйныя ўстановы, установы пазашкольнай працы, інтэрнаты, дзіцячыя дамы і дамы сямейнага тыпу.

Завяршальным перыядам прафілактычных мерапрыемстваў стануць дні з 27 па 31 снежня.

– На адкрытых пляцоўках, у буйных гандлёвых цэнтрах і іншых месцах масавага збору людзей работнікі МНС павіншуюць насельніцтва з надыходзячымі святамі, нагадаюць правілы бяспекі і раздадуць пазнавальную наглядна-выяўленчую прадукцыю, а таксама правядуць тэматычныя віктарыны, конкурсы, латарэі. Відовішчнай падзеяй стане шэсце пажарных Дзядоў Марозаў — – распавялі ў Гомельскім РАНС.

А каб святы не азмрочыліся сумнымі наступствамі, работнікі Гомельскага РАНС нагадалі асноўныя правілы выкарыстання піратэхнікі, захаванне якіх дапаможа пазбегнуць надзвычайных сітуацый:

– Выкарыстоўваць піратэхніку неабходна строга на вуліцы, адзінае, што можна “запальваць” дома-бенгальскія агні. Таксама забаронена эфектна салютаваць з балкона: для запуску феерверкаў патрэбна адкрытая пляцоўка, свабодная ад будынкаў, дрэў і лёгкаўзгаральных прадметаў, важна памятаць, што падпальваць кнот трэба на адлегласці выцягнутай рукі. Пры гэтым нельга накіроўваць салют у бок людзей. У выпадку, калі ж піратэхніка не спрацавала, не падпальваюць яе паўторна і не нахіляйцеся над ёй, каб высветліць, што здарылася, гэта можа быць небяспечна.

Каб надыходзячыя святы прайшлі без наступстваў-выконвайце гэтыя нескладаныя правілы, будзьце ўважлівыя і асцярожныя.

Таццяна ГУЦАВА

https://sozhnews.by