Журналіст “Маяка” пацікавілася, як называлі ў мінулым 2021 годзе жыхары Гомельскага раёна сваіх малых. Аб самых папулярных імёнах расказала начальнік аддзела ЗАГСа Гомельскага райвыканкама Алена Цітова:
– У 2021 годзе хлопчыкаў нарадзілася больш, чым дзяўчынак, а таксама было зарэгістравана чатыры двайнят. Самымі папулярнымі імёнамі ў дзяўчынак былі Паліна, Ева, Ксенія, Дар’я, Мілана, Анастасія і Аляксандра.
Дар’я і Анастасія, як і ў 2020 годзе, утрымалі пазіцыю-чацвёртае месца, а Ксенія было другім па папулярнасці ў Гомельскім раёне.
Самымі папулярнымі імёнамі сярод хлопчыкаў сталі Мацвей, Марк, Раман, Аляксандр, Арцём, Ілля, Максім, Цімафей. У параўнанні з 2021 годам топ імёнаў цалкам абнавіўся, але Аляксандр як і ў тым годзе ўтрымлівае чацвёртае месца.
Вікторыя ФУРЫНА
https://sozhnews.by
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: