image_pdfimage_print

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з гуманітарнай місіяй наведалі санаторый “Залатыя пяскі” і перадалі матэрыяльную дапамогу для ўкраінскіх сем’яў, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму.

DSC_5429.JPG

DSC_5410.JPG

Каб падтрымаць людзей, якія апынуліся ў бядзе, парламентарыі перадалі сертыфікат на 10 тысяч рублёў, а таксама салодкія падарункі для ўкраінскіх дзяцей. Дэпутаты пагутарылі з сем’ямі і даведаліся, у чым больш за ўсё маюць патрэбу ўкраінцы.

DSC_5533.JPG

– Адно з надзённых пытанняў-аказанне псіхалагічнай дапамогі людзям, якія перанеслі найцяжэйшы стрэс. І мы пастараемся дапамагчы ў яго вырашэнні ў самы бліжэйшы час. Іншая вострая праблема-працаўладкаванне. Людзі гатовыя ісці на любую працу, каб забяспечыць сябе і блізкіх — – распавёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Васількоў.

Варта адзначыць, што і гэтае пытанне вырашаецца. Напрыклад, адна з украінак падзялілася, што ўжо знаходзіла прытулак у Гомельскім раёне ў 2014 годзе і працавала аператарам машыннага даення на адным з нашых сельгаспрадпрыемстваў. Потым вярнулася на радзіму, але вось зноў прыйшлося ратаваць сябе і дзяцей. Цяпер яна зноў гатовая пайсці працаваць у жывёлагадоўчую галіну, і варыянты для працаўладкавання ёсць.

DSC_5475.JPG

DSC_5463.JPG

DSC_5449.JPG

DSC_5416.JPG

У гутарцы з парламентарыямі грамадзяне Украіны дзяліліся перажытым. Распавядалі, як шмат дзён без хлеба і электрычнасці, пад пастаянным страхам абстрэлаў жылі ў сябе дома. І выбрацца з Украіны ім дапамагалі рускія салдаты.

DSC_5542.JPG

DSC_5523.JPG

У цяперашні час беларуска-ўкраінскую мяжу штодня перасякаюць 40-60 чалавек. Хто-то з іх накіроўваецца да сваякоў, іншыя едуць транзітам у Расію ці Польшчу, а трэція — прымаюць рашэнне застацца ў Беларусі. У любым выпадку гэтыя людзі атрымліваюць падтрымку і дапамогу на нашай зямлі.

DSC_5571.JPG

DSC_5555.JPG

Нагадаем, што ўнесці свой уклад у дапамогу пацярпелым украінцам можна праз беларускі Чырвоны Крыж-гэта могуць быць грашовыя ахвяраванні, адзенне, прадметы гігіены.

DSC_5503.JPG

DSC_5470.JPG

DSC_5419.JPG

Парламентарии оказали помощь украинским беженцам, которые были вынуждены покинуть свою страну https://sozhnews.by